Мы прывыклі ўжо да штодзённага візіту паштальёна. У кожнай
сям’і ён жаданы госць. Гэта ён, чалавек сціплага, але разам з тым пачэснага занятку,
прыносіць нам доўгачаканае пісьмо, уручае газеты, часопісы і іншую
карэспандэнцыю.
На гэтай старонцы змешчаны матэрыялы, якія расказваюць аб
працы паштовых работнікаў Мазыршчаны.
ПАВАЖАНЫ ЎСІМІ.
Раніца. Па вуліцы вёскі Гін-Груд крочыць пажылы чалавек з
паштовай сумкай за плячыма. Ён накіроўваецца ў паштовае аддзяленне. Гэта наш
паштальён Іван Iгнатавіч Зданевіч.
I. Зданевіч — старэйшы калгаснік. Усё жыццё ён прысвяціў
умацаванню роднай гаспадаркі. У калгасе працуе яго сям’я. Але вось прышла
старасць і прыйшлося перайсці на пенсію.
Аднак Іван Ігнатавіч не ўяўляў жыцця без працы. Нядоўга
пабыў ён без справы. Папрасіўся на работу паштальёнам.
У кожным доме Іван Ігнатавiч жаданы госць. Умее ён
падбадзёрыць, супакоіць чалавека ў цяжкую мінуту. Памята юць аднавяскоўцы такі
выпадак. Сумавала старая калгасніца па свайму сыну, які ўехаў на цаліну. А тут,
як на зло пісьмаў доўга не было. Супакоіў яе паштальён. I неяк лягчэй стала на
душы ў жанчыны ад такіх слоў. А калі пісьмо ад сына сапраўды прыбыло, ён уручыў
яго перш, чым пачаць разносіць карэспандэнцыю.
Іван Ігнатавіч Зданевіч заўсёды ўмее даходліва расказаць
людзям навіны, бо пасябраваў з газетамі, слухае радыё. У дні работы лютаўскага
Пленума ЦК КПСС т. Зданевіч заходзіў па вечарах то ў адну, то ў другую хаты.
Сядзе ў кругу сям’і і пачне расказваць.
Веданне людзей, паўсядзённая сувязь з імі дапамагаюць
паштальёну лепш распаўсюджваць газеты, ахопліваць падпіскай кожны калгасны
двор.
Вось так працуе наш Іван Ітнатавіч, чалавек пажылы, але з
маладым запалам.
I. КЛІМЕНКА,
пенсіянер.
в. Гін-Груд.
***
БУДНІ ЛЕЛЬЧЫЦКІХ СУВЯЗІСТАЎ
Работнікі нашата аддзялення сувязі ўключыліся ў барацьбу за
права называцца калектывам камуністычнай працы. Паштальёны, тэлеграфісткі і
тэлефаністкі, суправаджаючыя пошту, узялі на сябе канкрэтныя абавязацельствы.
У нас шырока разгорнута спаборніцтва паміж работнікамі па
прафесіях. Вынікі яго рэгулярна падводзяцца.
Наладжана вучоба ўсіх работнікаў аддзялення. Раз у тыдзень
праводзяцца заняткі з паштальёнамі і тэлеграфістамі. Вывучаем новыя формы
абслугоўвання насельніцтва, знаёмімся з прагрэсіўнымі метадамі дастаўкі
карэспандэнцыі, тэлеграм і г. д.
У Лельчыцах добра ведаюць старэйшага паштальёна Адама
Журовіча. Ён заваяваў аўтарытэт сваімі добрасумленнымі адносінамі да справы. За
12 гадоў работы А. Журовіч не менш 20 разоў атрымліваў прэміі падзякі ад
адміністрацыі.
Старанна і дакладна выконваюць свае абавязкі паштовы
аператар Алена Жабароўская. суправаджаючыя пошту Васіль Кадол і Уладзімір
Станько.
Р. ДАШКЕВІЧ.
Прафгрупорг Лельчыцкага аддзялення сувязі.
***
ІМ УДЗЯЧНЫ.
Дзьме халодны вецер. Але паштальёну Адаму Курашу не сядзіцца
у памяшканні. Трэба спяшацца ў вёску Ручное, амаль за дзесяць кіламетраў ад
Стадоліцкага аддзялення сувязі.
Якое б ні было надвор'е, Адам ніколі не спозніцца — такая ў
яго звычка. Іншы паштальён зайдзе ў хату, кіне пісь мо і хутчэй назад. Адам
Кураш не з такіх. 3 кожным знойдзе тэму для размовы, а калі ўручае свежую
газету, абавязкова параіць, што пачытаць.
I паважаюць Адама ўсе аднавяскоўцы.
А. РЭВУТ,
селькор.
***
Кожны дзень амаль у адзін і той жа час разносіць пошту
жыхарам вёскі Мерабель паштальён Лідзіія Сікорская. Яна добра ведае ўсіх
падпісчыкаў, таму ніколі не было выпадку, каб газеты, часопісы ўручаліся са
спазненнем.
Ліда радуецца разам з чалавекам, калі ўручае яму
доўгачаканае пісьмо.
П. МІШУРА,
калгаснік сельгасарцелі «Праўда».
***
Яшчэ будучы маленькім хлолчыкам, Юлій Неўмяржыцкі любіў
работу сельскага паштальёна — уручаў газеты свайму суседу. Ён бачыў у гэтым
задавальнены. А пазней Юлій сам стау паштальёнам. У сваёй вёсцы Жмурнае яго
ведае кожны, і ён ведае ўсіх. «Вам пісьмо», - яшчэ здалёку пабачыўшы чалавека,
аб‘яўляе Неўмяржыцкі. Добрасумленна адносіцца Юлій Неўмяржыцкі да сваіх
абавязкаў.
М. САСНОУСКІ,
член ВЛКСМ, жыхар вёскі Жмурнае.
***
Вось ужо дзесяць гадоў узначальвае Бараўское аддзяленне
сувязі Васіль Міхайлавіч Палей. Старанны сувязіст карыстаецца заслужанай
павагай. Работніца аддзялення Ева Тарасавец, напрыклад, ведае напамяць, хто з
падпісчыкаў аформіў паўгадавую, а хто квартальную падпіску. Задоўга да
заканчэння тэрміну яна прыходзіць на кватэру, напамінаё людзям і неадкладна
афармляе падпіску.
Работнікі аддзялення сувязі ўстанавілі такі парадак, пры
якім жыхарам не прыходзіцца лішні раз прыходзіць за атрыманнем пасылак,
бандэролей і іншай карэспандэнцыі. Асаіблівыя клопаты яны праяўляюць аб
пенсіянерах, інвалідах Вялікай Айчыннай вайны. Пенсіі выплачваюцца на кватэры.
У кнізе водгукаў і прапаноў паштовага аддзялення нямала
падзяк. Гэтага заслужылі сувязісты сваёй добрасумленнай працай.
П. САКВЯНКОУ,
селькор.
***
САРТЫРОЎШЧЫЦЫ.
Гэты двухпавярховы дом па вуліцы Леніна добра знаёмы
мазыранам. Сюды, у аперацыйную залу, на тэлеграф і міжгароднюю тэлефонную
станцыю штодзённа прыходзяць сотні людзей. Яно і зразумела без сувязі нямыслімы
наша нармальная праца, вучоба і адпачынак. Давайце заглянем у пакоі Мазырскага
вузла сувязі, дзе вядзецца сартыроўка ўсёй паштовай карэспандэнцыі.
Невялікі пакой застаўлен сартыровачнымі сталамі. На сценах — пералік друкаваных выданняў — газет і часопісаў. Гэты пакой з'яўляецца рабочым месцам паштальёнаў. Да прыбыцця пошты з аэрапорта сюды прыходзяць усе, хто абслугоўвае 15 гарадскіх участкаў.
У маўклівай цішыні толькі шалясціць газетная папера. Ідзе
сартыроўка. Час дадзен вельмі сціслы. За паўгадзіны трэба закончыць усю работу
— раскласці шмат газетных пачак, рассартаваць выданні ў такім парадку, каб пры
разносцы можна было іх уручыць без дадатковага перабору. I не толькі гарадскую
карэспандэнцыю трэба рассартаваць. 3 Мазыра газеты і часопісы адпраўляюцца 22
сельскія аддзяленні, таму сувязісты павінны добра і хутка ўпакаваць
карэспандэнцыю ў мяхі, каб не затрымліваць паштовы аўтатранспарт.
Вось падрыхтаваўся ўжо да выхаду на свой участак паштальён
Ілья Ліўшыц. У яго сумцы сотні газет, шмат пісьмаў.
Хутка споўніцца 30 гадоў, як Ілья Ліўшыц прыйшоў працаваць у
кантору сувязі. Быў тады яшчэ юнаком. Усім сэрцам палюбіў работу, пераканаў
сябе ў тым, што няма прафесіі лепш паштальёна. Колькі падзяк атрымаў ён ад
жыхароў свайго ўчастка, колькі разоў прэміявалі акуратнага паштальёна за
старанне.
Ніна Міцура, Тацяна Дземянчук таксама палюбілі сваю
прафесію. Розныя шляхі прывялі іх ва ўстановы сувязі, але жаданне ў іх адно:
служыць чалавеку, нясці ў яго дом радасць.
НА ЗДЫМКУ: сартыроўшчыца Мазырскага вузла сувязі Любоў
Камісарава.
Фота У. Тураўца.
А цяпер давайце пройдзем у суседні пакой. Уздоўж яго трох
сценак - стэлажы. Гэта таксама сартыровачная, але тут маюць справу не з
газетамі і часопісамі, а з іншай паштовай карэспандэнцыяй. Пісьмы заказныя і
простыя, бандэролі, грашовыя пераводы, паведамленні на пасылкі — уся гэта
разнастайная карэспандэнцыя, якая прыбывае ў Мазыр i адпраўляецца з нашага
горада, праходзіць праз рукі чатырох нястомных працаўніц. Яны вельмі спрытна,
імгненна сартуюць 1 пералічіваюць пошту.
Вось рабочае месца старэйшай сартыроўшчыцы Вольгі Гурынай.
15 гадоў - немалы тэрмін работы. I не дзіўна, што Вольга Гурына абавязкова
заўважыць пісьмо з няўказаным прозвішчам, прапушчаным нумарам дома. I тады
сартуецца такая пошта асобна, а затым агульнымі намаганнямі работнікаў сувязі
пачынаюцца пошукі адрасата.
Штодзённа з Мазырскага вузла сувязі адпраўляюцца машыны,
якія дастаўляюць карэспандэнцыю ў аддзяленні сувязі. А адтуль штодзённа
выходзіць на свае ўчасткі вялікая армія паштальёнаў. Каля 80 тысяч экземпляраў
газет і часопісаў, па 8—10 тысяч пісьмаў, пераводаў і іншай карэспандэнцыі
праходзіць штодзённа праз рукі сувязістаў раёна. I лічбы гэтыя гавораць самі за
сябе!
С. ГАРАВОЙ.
Камуніст Палесся,
3 сакавіка 1964 г.