Аб Мазыршчыне расказваюць дакументы.
У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіву БССР у г. Мінску
захоўваецца больш мільёна дакументаў. Многія з іх адносяцца да былога
Мазырскага павету. 3 дапамогай гэтых дакументаў можна скласці ўяўленне аб
гістарычным мінулым раёна, асобнай вёскі, прадпрыемства. Дакументы расказваюць
аб першых сейбітах сацыялістычных ідэй, цяжкай барацьбе нашага народа з царскім
самадзяржаўем. Яны прадстаўляюць каштоўны матэрыял, які можа з поспехам быць
выкарыстан у выхаваўчай работе.
Вось дакументы перыяду прыгоннага права. Спашлюся толькі на
некаторыя. Паведамляецца, напрыклад, што ў вёсцы Прудок памешчык Іван Лінкевіч
жорстка збіў селяніна Апанаса Падаляка за тое, што ён з’явіўся на работу з
сахой, маючы адзін сашнік. Праз шэсць дзён пасля пакарання Апанас памёр.
А вось справа па скаргах сялян вёскі Кочышча, якая
ўваходзіла ў Мазырскі павет. Сяляне скардзіліся на тыранства памешчыка
Пясецкага. Мазырскі іспраўнік Заранін, якому было даручана расследаваць пісьмы
сялян, пастараўся апраўдаць памешчыка, а сялянам заявіў: «Вы бунтаўшчыкі». I
тут жа 18 лістапада 1851 года сяляне Амелька Шаўцоў і Фёдар Копач былі
адпраўлены ў турму.
Яшчэ адна старонка з гэтай справы не можа не ўсхваляваць
нашу моладзь. У ёй гаворыцца, як па загаду Пясецкага ў адзін дзень было
павянчана 14 пар, якія з плачам вымушаны былі прыняць вянец. таму што сам
памешчык гнаў іх гвалтоўна ў царкву.
Вельмі важна, каб на гістарычных прыкладах з жыцця сваей
вёскі, раёна расказаць моладзі, якім было становішча сялянства таго часу.
Праўнукі павінны ведаць жыццё прадзедаў, каб спаўна ацэньваць заваёвы
Кастрычніка.
У той час, калі большасць сялян жыла ў жабрацтве, не мела
зямлі, толькі адзін кімбараўскі манастыр у 1864 годзе меў 289 дзесяцін зямлі.
У 1869 годзе ў вёсцы Міхалкі быў адзін з буйнейшых
вінакурных заводаў на Палессі, дзе вінакурам быў мясцовы настаўнік. Буйным
прадпрыемствам лічыўся і скрыгалаўскі смалярны завод памешчыка Снядзецкага.
Майстрам на гэтым заводзе зноў такі быў настаўнік. Відаць не выпадкова
настаўнікі вымушаны былі наймацца на іншыя работы — царскія ўлады не
клапаціліся ні аб школе, ні аб тых, хто ў ёй працуе.
Настаўнік Камаравіцкага из роднага вучылішча павінен быў
заявіць земскаму начальству: «Калі мая просьба прыбавіць зарплату па
якой-небудзь прычыне не будзе задаволена, то пры ўсёй маёй любві да
настаўніцкай працы я павінен буду спыніць уласныя заняткі і шукаць кавалак
хлеба якім-небудзь іншым шляхам».
Царскія чыноўнікі ў Беларусі ўсяляк стараліся затрымаць
развіццё адукацыі сярод працоўных. Там, дзе сяляне адкрывалі «тайныя школы» для
навучання грамаце, іх тут жа закрывалі, а настаўнікі праследаваліся. Школы,
якія былі адкрыты з дазволу ўлад, размяшчаліся ў дранных памяшканнях, дзеці
неахвотна наведвалі заняткі.
Паведамляецца, што Слабадскую царкоўна-прыхадскуго школу ў
1871 годзе наведвала 14 хлопчыкаў і ні адной дзяўчынкі, а ў Мазырскім гарадскім
прыхадскім аднакласным вучылішчы ў 1881 годзе навучалася 28 хлопчыкаў.
Жыхары Мазыра ў кастрычніку 1900 года звярнуліся ў дырэкцыю
народных вучылішчаў Мінскай губерні з просьбай пераўтварыць мужчынскую
шасцікласную прагімназію ў поўную гімназію, але апякун Віленскай вучэбнай
акругі, даведаўшыся аб просьбе мазыран, напісаў: « ..у гэтым горадзе найболш
карысна было б адкрыццё ніжэйшай рамеснай школы з заняткамі сталярным, такарным
і кавальска-слесарным майстэрствам». I далей: «Адкрыццё такой нішэйшай рамеснай
школы абыйдзецца параўнаўча нядорага.
Архіўныя матэрыялы сведчаць аб паднявольнай працы рабочых
Мазырскай запалкавай фабрыкі «Маланка». Рабочыя гэтага прадпрыемства працавалі
з 7 гадзін раніцы да 7 гадзін вечара з перапынкамі для прыняцця ежы. На фабрыцы
было ўстаноўлена 20 відаў штрафу.
А ў якіх умовах жылі рабочыя? Нават сам віцэ-губернатар,
наведаўшы Мазырскія прадпрыемствы, вымуiан быў прызнаць, што тут не існуе
ніякага санітарнага нагляду. Яшчэ горш абстаяла справа з тэхнікай бяспекі.
Глыбока хвалюе кожнага лёс рабочага Сяргея Рудкоўскага. На фабрыку «Маланка»
хлопчык з вёскі Навикi прыйшоў ва ўзросце 11 гадоў і ў 19 гадоў стаў інвалідам
— яму адрэзала пяць пальцаў на левай руцэ. Рабочаму не толькі не ўстанавілі
інваліднасць і пенсію, але і страхавыя грошы зменшылі.
Сяляне Мазырскага павету адкрыта выказвалі свой пратэст
супраць вайны 1914—1916 гадоў. Часта гэты пратэст выказваўся пряма на вуліцы.
Так, Мацвей Турчын, жыхар вёскі Карма, публічца заявіў : сялянам: «Гасудар і
германцы там народ губяць, а гэта басата — тут». Ён меў на ўвазе паліцыю.
Прыкладам арганізаванага супраціўлення сялян царскім уладам
могуць служыць падзеі, якія адбыліся ў Асавецкай Будзе ў 1891 годзе. Тут сяляне
начале са Станіславам i Францам Зданевічамі адмовіліся плаціць чынш графу
Тышкевічу. Граф рашыў выселіць іх. 3 гэтай мэтай у вёску з’явіліся прыстаў,
ураднік, упраўляючы маёнткам. Але сяляне, як паведамляецца ў прыгаворы Мінскага
акруговага суда, дамовіліся паміж сабой не дапускаць судовага прыстава да сваіх
дамоў. Іх сабралася каля 300 чалавек, як з Асавецкай Буды, так і з суседніх
хутароў.
Работнікі архіву па просьбе ўстаноў, калгасаў,
прадпрыемстваў могуць даць неабходныя даведкі, зрабіць мікрафільмы, фотакопіі
дакументаў, але шкала, што да нас з такімі запытаннямі мала звяртаюцца. Архіў зацікаўлен
у расшырэнні сувязей з музеямi, клубамi, бібліятэкамі. Такая сувязь
устанавілася, напрыклад, паміж нашым архівам, Мазырскім краязнаўчым музеем і
Скрыгалаўскім сельсаветам. Яны нам прыслалі запытанні. Да нас у камандзіроўку
прыязджаў супрацоўнік музея А.Г. Бобр, які працаваў з дакументамі ў чытальнай
зале архіву,
У мінулым годзе выдадзен даведнік па Цэнтральнаму
дзяржаўнаму гістарычнаму архіву БССР. Наш даведнік карысна меwь бібліятэкам,
сярэднім школам, навучальным установам.
Н. ЛЕШЧАНКА.
Рэдактар I.В. АНКУДОВІЧ.