У гэтым годзе Беларускі ўрад пашырыў мэліорацыйныя працы ў рэспубліцы, у тым ліку і на Мазыршчыне.
Гадоўля скаціны на Мазыршчыне. (Нар. Ком. Земляробства БССР. ПЛУГ №3 Сакавік, Менск, 1925)
Сельская гаспадарка на Мазыршчыне немагчыма бяз жывёлы. Жывёла зьяўляецца там асноваю земляробства. Пескавая зямля кожныя 1-2 гады патрабуе гною, без якога зусім ня
родзіць. Гэта заўважыў і сам селянін. Ен не клапоціцца аб малочнасьці сваіх кароў і правіловай малочнай гаспадарцы. Сям‘я
гаспадара карыстаецца нязначным удоем ад некалькіх штук кароў. Больш увагі зьвяртае селянін на лічбу худобы. Нават слабы гаспадар мае там 5-6 штук рагатае скаціны, лічачы і
маладняк. Сярэдні-ж гаспадар налічвае да 10 галоў. Пры гэтым трымаюць яшчэ па 1-2 пары валоў і 10-15 штук авец. 3 боку лічбы жывёлы гаспадарка здаецца добрай. Але на справе зусім інакш. Скаціна чырвонай беларускай пароды, малая і худая.
Цяляты да 2-х год так замораны, што вялічынёю бываюць з авечку альбо сьвіньню. Важаць яны ня болей 2 ½ -
3 пудоў, а старыя каровы да 10-15 пудоў. Маладняк гадуецца дзеля зьмены
старых кароў, гною, гаспадарскіх зваротаў і продналогу. Збываюць сяляне маладняк неорганізавана. Напрыклад, у 1923 - 1924 г. маладняк забіралі прыватныя
сьпэкулянты праз свае канторы ў Мазыру і Петрыкаве і адпраўлялі яго ў Кіеў, а за сялян уносілі продналог.
Пасьля гэткае опэрацыі худоба ў селяніна значна радзела.