Советская Беларусь №5 - №15 за январь и февраль 1944 года

 АД СОВЕЦКАГА ІНФОРМБЮРО
3 аператыўнай зводкі за 12 I 13 студзеня

На Мозырскій напрамку нашы войскі 11 студзеня перайшлі ў наступление і за два дні ўпартых баёў прарвалі вельмі ўмацаваную абарончую паласу праціўніка працягам па фронту звыш 30 кілометраў і ў глыбіню да 15 кілометрау. Нашымі войскамі вызвалена больш 30 насялёных пунктаў.

На працягу 13 студзеня па Мозырскім напрамку войскі Беларускага фронта над камандаваннем генерала арміі Ракасоўскага працягвалі развіваць наступление і з баямі занялі больш 40 насялёных пунктаў, у тым ліку вялікія насялёныя пункты Шыічы, Туравічы, Сухавічы, Дудзічы, Буда, Гулевічы, Пенніца, Міхалкі, Бібікі, Тваўрычаўка, Каменка, Зімовішча, Маісееўка, Прудок, Нагорнае і чыгуначныя станцыі Юшкі, Галевіцы, Мытва, Міхалкі, Нашы войскі шчыльна падыйшлі да абласнога цэнтра Беларускай ССР горада Мозыр, горада і вялікага чыгуначнага вузла Калінкавічы.


Совецкая Беларусь № 5 (7566) середа 12 студзеня 1944 г.