Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Размова дзеда з «балахоўцам»


У двор пуцявой казармы пры чыгуначнай станцыі «Мазыр-Калінкавічы» (цяпер — дом № 1 па вуліцы Падольскай) зайшло пяцёра і чалавек з вінтоўкамі. Выглядалі пахмурна, паводзілі сябе як гаспадары. На барашкавых папахах — эмблема ў выглядзе чэрапа з перакрыжаванымі касцьмі, на рукавах шынелкаў нашытыя белыя крыжы.


Той дзень застаўся ў памяці многіх — 10 лістапада 1920 года.

I месяца не прайшло, як сям’я пуцявога абходчыка Г.П. Сергіевіча перабралася з зямлянкі у гэтае жыллё — і вось табе, маеш, прымай сям’я «гасцей» з арміі генерала Станіслава Булак-Балаховіча!

Пастаяльцы занялі пакой, дзе жылі гаспадары, а сям’я перабрала­ся на кухню.

Гэта былі шасцідзесяцігадовы Павел Сергіевіч (бацька Георгія), яго жонка Пелагея, нявестка — трыцдацігадовая Вулляна і унук Зміцер васьмі гадоў. Сам жа пуцявы абходчык і іншыя чыгуначнікі, хто спачуваў савецкай «уласці», напярэдадні таго дня пакінулі Калінкавічы.

— Што у цябе ёсць з харчоў? — папытаў у гаспадыні пажылы ча­лавек, раз-пораз глуха кашляючы. — Тры дні нічога не елі.
— Акрамя бульбы, нічога.
— Звары бульбы.

Калі бульба зварылася, гаспадыня паставіла на стол чыгун, высы­пала бульбу у некалькі місак. «Госці» расселіся за сталом, развязалі свае заплечнікі. Падаставалі адтуль хлеб, сала, кансервы і некалькі бутзлек самагонкі.

Пакуль варылася вячэра, гаспадыня стаяла каля печы і чула, як байцы размаулялі між сабой, назвалі мясцовасць — Янаў за Пінскам. Там не так дауно фарміравалася іх 3-я Волжская дывізія «Народна-дабраахвотніцкай армії». Пачуўшы назву родных мясцінау, адкуль сям’я Сергіевічаў вьшравілася летам 1915 года «у бежанцы», дзед падышоў да іх, амаль усклікнуў:

— Хлопчыкі, дык я ж з тых мясцінаў! Хто такія «балахоўцы» і як яны апынуліся ў Калінкавічах?

Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч (1883-1940), беларус, ваяваў спачатку ў царскай, затьш у Чырвонай арміі, пасля перайшоў са сваім атрадам да «белых». Добраахвотная дывізія, якую ён сфармаваў, у складзе польскай арміі добра праявіла сябе ў баях з «чырвонымі» на беларускай зямлі і пад Воршай. Пасля гэтага была разгорнута ў корпус.

Да яго сцякаліся людзі з усіх бакоў. Генерал уступае ў кантакт з Барысам Савінкавым, заручаеіща яго падтрымкай. у апошніх днях чэрвеня 1920 года дывізія Станіслава Булак-Балаховіча ўступае ў бой з бальшавікамі, а 30 чэрвеня бальшавікі церпяць паразу ў раёне чыгуначнай станцыі Славечна. Праз тры дні балахоўцы атакавалі Вяледнікі, захапічі штаб раскватараванай там брыгады. У час правядзення нападу на варожыя фармаванні атаман практыкаваў сваю ўлюблёную тактыку партызанскага бою.

Між тым набліжаўся крытычны момант у варшаўскім змаганні. 3 17 жніўня па 7 верасня група дзейнічала ў раёне Владавы. А 23 верасня балахоўцы нанеслі сакрушальны ўдар па пазіцыях чырвоных, захапіўшы дзве гарматы і шмат палонных; а праз чатыры дні выбілі праціўніка з Перселы.

Калі ж паміж Польшчай і Расіяй было заключана перамір’е, польскія ўлады намерваліся дывізію расфармаваць. Але Булак-Балаховіч пераканаў маршала Ю. Пілсудскага даць яму магчымасць правесці самастойны паход на Беларусь, каб там падняць антысавецкае паўстанне.

Маршал, чалавек вопытны і дальнабачны, даў такую характарыстыку генерал-паручыку: «Не шукайце ў ім прыкметаў штабнога генера­ла. Гэта тыповы смуццян і партызан, але таленавіты салдат, і хутчэй за ўсё — кемлівы атаман, чым камандуючы ў еўрапейскім стылі. Не шкадуе чужога жыцця і чужой крыві, гэтаксама як і сваёй асабістай».

Корпус атрымаў дадатковае ўзбраенне і статус «Рускай народнай добраахвотнай арміі». у яе складзе на пачатку 1920 года былі тры пяхотныя і адна кавалерыйская дывізіі, а таксама асобныя падраздзяленні, якія мелі 20 тысяч байцоў, 26 гарматаў, 150 кулямётаў, браняпоезд і авіяэскадрыллю. Акрамя беларусаў у гэтай арміі было шмат каўказцаў і выхадцаў з цэнтральных расійскіх губерняў, былых палонных 1-й сусветнай вайны і чырвонаармейцаў (складзеная з іх 3-я Волжская дывізія генерала Яраслаўцава найболын «праславілася» яўрэйскімі пагромамі і рабаўніцтвам мірных жыхароў).

У 1920 годзе Савецкая Расія заключыла мірныя дамовы з Польшчай, а таксама з Эстоніяй, Латвіяй і Літвой. Нягледзячы на гэта, Барыс Савінкаў дапамог Станіславу Балаховічу сфармаваць з ліку белагвардзейцаў, якія знаходзіліся ў тых дзяржавах, некалькі буйных і добра ўзброеных атрадаў. Пераходзячы дзяржаўную мяжу, яны сталі здзяйсняць «рэйды» на тэрыторыю Беларусь А калі атаман даведваўся, што да іх наблі жаюцца «чырвоныя», зноў пераходзіў мяжу і вяртаўся на свае базы.

1920 год… Урад РСФСР накіроўвае ноту ўраду Вялікабрытаніі, у  якой паведамляе, што пасля падпісання перамір’я з Польшчай і мірных  дамоваў з Эстоній, Латвіяй і Літвой «вайна паміж існуючымі дзяржавамі спынілася, але стан вайны працягвае існаваць». Далей гаварылася,  што ў Беларусі і Заходняй Украіне ўзброеныя банды, якія не падпарадкоўваюцца ніякаму ўраду, працягваюць весці варожыя дзеянні супраць грамадзян абедзвюх савецкіх рэспублік. Гэтыя ўзброеныя сілы, якімі  камандуюць Балаховіч і Пятлюра, забяспечваюцца амуніцыяй і зброяй дзяржавамі Антанты праз Польшчу, і таму гэтыя краіны з’яўляюцца адказнымі за пакуты і кровапраліцце, што працягваюцца і сёння.

А далей у той жа ноце апавядалася, што «толькі пры дапамозе знішчэння, расфармавання ці здачы ўзброеных сітаў гэтых марадзёраў можна будзе аднавіць мір», і там жа прагучала і пагроза — папярэджанне пра намеры Расіі і Украіны «пакласці канец іх незаконным дзеянням».

Ну і далей усё пайшло, як і павінна было ісці на гістарычных пераломах. 15 кастрычніка 1920 года Сойм запатрабаваў ад ваеннага кіраўніцтва раззброіць усе саюзныя фармаванні, якія прымалі ўдзел у ваше, ці патрабаваць ад іх пакінуць тэрыторыю Польшчы да 2 лістапада. Гэга  мела непасрэднае дачыненне і да арміі Станіслава Булак-Балаховіча.

Сам ён рашэнні прымаць не мог, пагэтаму вырашыў параіцца з Барысам Савінкавым. Той, доўга не думаючы, адказаў: «Твае ворагі бальшавікі? Ну і грамі іх, як ты ўмееш!»

Станіслаў цяпер ведаў, што рабіць. Сабраўшы ўсё сваё войска, рынуўся на Беларусь, якую поўнасцю акупавалі балынавікі. У яго была  простая і зразумелая мэта — далучыць да барацьбы сялянскія масы,  якія бьші даведзены савецкай уладай да адчаю. У рады балахоўцаў уліліся сотні сялянаў. Яны атрымалі зброю і амуніцыю.

І ўжо праз два дні балахоўцы занялі вёскі Петрыкаўшчыны.

14 лістапада кавалерыйская дывізія палкоўніка Сяргея Паўлоўскага  разбіла атрады чырвоных пад Раманаўкай. А палкоўнік Мацвееў, камандзір «1-й дывізіі смерці», заняў Скрыгатаў. Лёгка ўзялі Прудок і Хамічкі, а там адкрыты шлях на Мазыр.

А ў Мазыры па тым часе набірала моц дзейнасць Беларускага палітычнага камітэта, з якім Станіслаў 12 кастрычніка ўступіў у саюз. Кіраваў камітэтам Савінкаў. У першыя дні рэйду камітэт займаўся выкчючна гаспадарчымі справамі.

Булак-Балаховіч зрабіў рэвізію свайго войска і даведаўся, што харчуя яны маюць усяго на тыдзень. А калі ўлічваць, што армія расцягнулася на многая кіламетры, то правіянт мог скончыцца і раней. Атаман вырашае даручыць свайму прадстаўніку Івану Басітьеву звярнуцца праз Камітэт да камандавання Войска Польскага з настойлівай просьбай аб пастаўцы запасаў харчавання на 10 дзён і ў дадатак да ўсяго забяспечыць  армію тысячам коней з сёдламі.

Але неўзабаве сітуацыя рэзка змяняецца.

У Тураве адбываенда ўрачыстае пастраенне войск у прысутнасці камандуючага арміі, сяброў Беларускага патрыятычнага камітэта і Барыса Савінкава. Адбыўся і малебен з малітвамі за Беларускую Народную Рэспубліку і поспех яе зброі. Генерал-маёр Станіслаў Булак-Балаховіч разгарнуў вялізны бел-чырвона-белы штандар, звярнуўся да байцоў  арміі:

— Сябры мае! Пад гэтым сцягам мы нарадзіліся, ваюем і, можа быць, загінем. Я не хачу, каб мы загінулі, я хачу, каб мы перамаглі. Перамаглі  шх, хто акупаваў маю і ватную родную краіну — Беларусь. Нашыя ворагі — Ленін і Сталін, іх крывавыя памагатыя, якія раздзіраюць нашу  радзіму на кавалкі. Мы не жадаєм чужынцаў на нашай зямлі. Клянуся асабіста, заклікаю і вас паклясціся не складань зброю да тае пары,  пакуль не вызвалім родны край ад узурпатара, ад расейскай навалы.  Клянёмся!
— Клянёмся! Клянёмся! Клянёмся! — тройчы прагрымела клятва адважных балахоўцаў.

А пасля гэтага пад гукі аркестра адбыўся ўрачысты парад.

12 лістапада, калі Станіслаў Булак-Балаховіч вяртаўся ў Мазыр, сябры Камітэта наладзілі ўрачыстую сустрэчу і абвясцілі сябе Вышэйшым дзяржаўным органам Беларусі.

У адказ на тэта Булак-Балаховіч аб’явіў аб стварэнні новай Беларускай Народнай Рэспублікі, выказаў патрабаванне — распусціць урад БССР і БНР (але толькі ў Коўна).

14 лістапада генерал-маёр Станіслаў Булак-Балаховіч аб’яўляе сябе Галоўнакамандуючым узброеных сілаў Беларусі і загадвае неадкладна сфармаваць асобна ад НДА Беларускую Народную Армію. Удакладніў, што яна павінна складацца з сялянскай дывізіі атамана Іскры, атрадаў «Зялёнага дуба», Асобнага беларускага батальёна 2-й пяхотнай дывізіі.

Трэба адзначыць, што на ніве дзяржаўнага будаўніцтва БПК актывізавала сваю дзейнасць. Камітэт прызначыў грамадзянскую адміністрацыю Мазырскага павета і Тураўскай воласці. Аднавілася работа паштовай службы. Уведзены былі ў карыстанне вырабленыя раней паштовыя маркі.

У той жа дзень Беларускі палітычны камітэт і генерал-маёр Станіслаў Булак-Балаховіч вьщалі сумесны зварот да іўдзеяў з гарантыяй роўных правоў і заклікам дапамагчы ў змаганні з бальшавікамі.

А каб паверылі яны ў сур’ёзнасць намераў новай улады, як доказ, на наступны дзень былі прызначаны гарадскія органы ўлады Мазыра — яўрэям дасталася большасць «партфеляў». Больш таго, ідыш нароўні з беларускай і польскай быў дазволены для карыстання ў судзе.

Але… Чаго не здараецца, калі праходзіць змаганне за новы свет, за заўтрашні дзень. Нягледзячы на тое, што Булак-Балаховіч і Савінкау заявілі сваю цярпімасць да яўрэяў, на тэрыторыі, якую займалі балахоўцы (НДА), ці ужо Беларуская армія, — адбылася серыя пагромаў. Яўрэйскія дамы рабаваліся. Камандаванне ці то гэтага не зауважала, ці то не ведала пра тое. Пагромы адбыліся ў Тураве, Петрыкаве, Мазыры. Асабліва жорстка абышліся з іудзеямі ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах. «Евобщестком» прыводзіць такія дадзеныя: толькі ў Мазырскім павеце было абрабавана 20 550 чачавек, забіта звыш 300, згвалтавана больш за 500 жанчын.

А ўсяго, па дадзеных Народнага камісарыята сацыяльнага забеспячэння Беларусі, ад дзеянняў атрада Булак-Балаховіча прынялі пакуты каля 40 000 чалавек. Дарэчы, у сваім аутабіяіграфічным рамане «Конь вараны» Барыс Савінкаў сцвярджаў, што расстрэльвалі пагромшчыкаў, але тое не знайшло нідзе пацвярджэння.

Тут можна пагадзіцца з некаторымі даследчыкамі дзейнасці БулакБалаховіча на беларускай зямлі: ён у многім пераняў стаўленне польскай палітычнай эліты да іўдзеяў, якая асацыявала іх з бальшавікамі.

Ну а далей Беларускі палітычны камітэт перафармаваўся ва урад БНР, старшынём якога стаў В. Адамовіч, віцэ-прэм’ер і міністр замежных справаў П. Аляксюк, міністр фінансаў, гандлю і прамысловасці І. Сянкевіч, міністр адукацыі Р. Астроўскі, ваенны міністр палкоўнік Бяляеў.

Новы урад выпусціў праграмны маніфест з абяцаннем зямельнай рэформы на падставе канфіскацыі зямлі ў памешчыкаў і прысвоіў Ста­ніславу Булак-Балаховічу жаданы пост «Начальнік дзяржавы». Такую ж пазіцыю, дарэчы, займаў Юзэф Пілсудскі ў Польшчы.

Мазыр працягвау жыць сваім неспакойным жыццём. Арганізавалася Стаўка Глаўкама, пры якой знаходзіўся польскі афіцэр сувязі і праводзіў паседжанні новы ўрад БНР. 16 лістапада БПК, Барыс Савінкау — ужо ад імя РПК — і Станіслаў Булак-Балаховіч заключаюць пагадненне, згод­на з якім форму інтэграцыі Беларусі і Расіі павінны вызначыць надзвычайныя тэрытарыяльныя сходы, але Начальніку Беларускай Дзяржавы дазвалялася займацца дзяржаўным будаўніцтвам.

Такі ход падзеяў не спадабаўся Іосіфу Балаховічу, якога брат Станіслаў узвёў у генерал-маёры і камандзіры НДА. Браты пасварьшіся. I. Балаховіч выступау за збліжэнне з Урангелем — арміяй Пермікіна у Польшчы, — і абарону агульнарасейскіх інтарэсаў, дарэчы, як і аўтарытэтны генерал I. Лахвіцкі.

Але як ні старалася кіраўнікі, усё ж мусілі прызнаць, што аўтарытэт БПК і створанага з яго урада быў невысокім. Частка беларусау НДА лічьша сяброў БПК здраднікамі і нават шпіёнамі.

У тым жа месяцы у заходняй частцы Мазыра чырвоным усё ж удало­ся нанесці сур’ёзную паразу войскам Булак-Балаховіча. А ноччу 18 лістапада Станіслау пакідае Мазыр. 3 вялікімі цяжкасцямі ён здолеу прабіцца да польскай мяжы. А у Польшчы яго войскі былі інтэрніраваныя  і раззброеныя.

Савецкі урад дамагаўся ад Пілсудскага вьщаць генерала Балаховіча.  Але тут маршал, трэба адзначыць яго смеласць і прынцыповасць, заняў  цвёрдую пазіцыю і не аддаў яго на здзек.

І толькі праз месяц, калі перамовы аб выдачы зайшлі ў тупік, Станіслаў Булак-Балаховіч адчуў сябе нарэшце ў адноснай бяспецы.

Верш «Дзед і балаховец» Зміцер Сергіевіч напісаў паводле дзіцячых  успамінаў у 1993 годзе. Тэкст, напісаны яго рукой, я знайшоў у асабістам архіве пісьменніка пазней — пасля яго смерці. І таму я з вялікім  задавальненнем і радасцю прапаноўваю яго «Палацу». Раней ён нідзе не друкаваўся.

Спанадна слухаць: дзе і што,
І як, чаму, якім манерам —
Стаў балаховец на пастой,
Разгаварыўся за вячэрай:

— Жывем мы, людзі, ў страшны час,
Ліхога толькі што і чуем…
Я рады, што зайшоў да нас.
І, як відаць, што заначуе.

Уважна слухаў яго дзед,
Сваё ўстаўляючы ў бяседу.
— Так-так, перакруціўся свет, —
Уторыць балаховец дзеду.

— А што б, калі ваякі ўсе, —
Гаворыць дзед, ніяк не змоўкне, —
Ды разышліся пакрысе
Па родных, па сваіх дамоўках?

— Ты — несвядомы дзед зусім, —
Гаворыць важна балаховец, —
А думаў ты, што будзе ўсім,
Як пераможа свет той «новы»?

Той Ленін, што сядзіць ў Маскве, —
Ужо ён вам згатуе долю!
Ты тут яшчэ сяк-так жывеш,
А прыйдзе ён — дык паняволіць.

— А, кажуць, ён за бедакоў, —
Мой мовіць дзед.
А той — як гляне:
— Той, хто, дзядуля, ды з паноў,
За бедакоў не стане!

А ён з паноў, ды немалых,
Па заграніцах цешыў душу.
А зараз ён табе, ні ў чых,
Твой добры лад парушыў.

— А вы даруйце, — кажа дзед, —
Бо я тым розумам не мыты,
Вось пагалоска ўсюды йдзе,
Шт вы — звычайныя бандыты?..

Як вызверыўся той бандыт,
Схапіўся за пістолю.
А потым кажа:
— Не туды
Ты вернеш, дзед, нядолю!

О, д’ябальскі савецкі лад Вас, цемнату, дурачыць,
Бо толькі з гадаў подлых гад Бандытамі нас бачыць!
Мы — вызваліцелі ўсіх вас Ад зграі бальшавіцкай,
І хто гаворыць так пра нас,
Той першы ў свеце гіцаль!

— Ну, добра, — кажа сціху дзед, — Шана ўсім вам і слава.
Хутчэй бы нам пазбыцца бед, Скажу табе, ей-права!
Цялушку вось зарэзаў вам.
Для вашага атраду —
Калі йдзе гэткі тарарам,
Які ўжо там парадак!

— Парадак будзе! Наш атаман Булак той Балаховіч
Гаворыць ад душы, не ў зман,
Усім ён унаровіць.
А то, што йдзе пра нас брыда,
Дык што ты зробіш, браце!
То не віна, а то бяда —
Ва ўсім трэ разабрацца.

Бывае й так — чаго грашыць,
Што куляй суд мы чьгаім —
Як кажуць, за ўпакой душы
З прычынай й без прычыны.

А мэта ў нас, дзед, — будзь здароў — 
I дойдзем мы, і здзейснім:
Дачыста ўсіх бальшавікоў,
Да аднаго павесім.

Ачысцім мы ад хеўры той Вялізны шмат Еўропы!..
І кажа дзед:
— А божа ж мой!
А ці вяровак хопіць?!.

— Не бойся — будзе ў нас ўсяго — Вяровак і патронаў,
І будзеш ты, дзед, ого-го! —
Як дойдзем мы да трону!
За тое, што прывесціў нас,
Зарэзаў нам цялушку,
Пачаставаў — не толькі квас,
Гарэлку ліў у кружку!

На дабрыню мы дабрынёй
Адказваем — дастаткам.
Ты, дзед, вось круціш галавой,
А гэта ж праўда-матка!

Калі ты хочаш — за цяля,
Што сёння парашыў ты,
Мы пяць цялят дадзім за-для,
Каб вырас твой пажытак!..

На абразы касіцца дзед,
Мо’ нат вышэй — у неба:
— Канеш не, дзякуй за прывет,
Ды мне цялят не трэба!

Адно прашу, у бойцы той,
Што будзе, пэўна, скора,
Паверх галоў палі, браток, —
Каб людзям меней гора!

Паслухай, што гаворыць хрыч
Стары, як хіліць голаў…
Ў дараднікі ж мяне пакліч,
Як выйдзем да прастолу!

I выйшаў дзед на двор, у хлеў,
К бяседзе неахвочы,
А балаховец той збляднеў
І тут як зарагоча:

— Вазьму, вазьму цябе, стары,
К тваёй жа, дзед, выгодзе!..
Малюнак з даўняе пары —
Было ў двадцатым годзе.

Усеагульнага сялянскага паўстання ўзняць генералу не удалося. Неўзабаве ў раён Даманавічаў з поўначы падышла 16-я армія чырвоных, і адразу атакавала балахоўцаў. Калінкавічы адбілі, але ненадоўга: праз кароткі час балахоўцы зноў разбілі іх і вярнулі Калінкавічы. Войскі рэспублікі, перагрупіраваўшыся на лініі Замосце-Лукі-Хобнае,  зноў пайшлі ў наступ. У цяжкіх баях 16 і 17 лістапада галоўныя сілы Балаховіча былі разгромленыя. Некалькі соцень ацалелых балахоўцаў на  чале са сваім генералам змаглі прарвацца каля вёскі Прудок на правым  беразе Прыпяці і знікнуць за польскай мяжой.

Пазней Д. Сергіевіч напіша ў сваіх успамінах:

«Прызначаны ў мястэчку самім Булак-Балаховічам гарадскі галава  праз колькі дзён знік у невядомым кірунку. А ў канцы лістапада, выглянуўшы раніцай у акно, я ўбачыў, як, ахопліваючы нашую хату з усіх бакоў, прайшоў ланцуг чырвонаармейцаў са зброяй. Толькі балахоўцаў  на станцыі ўжо не было».

У сувязі з гэтым узнікае пытанне — а як ставшася мясцовае насельніцтва да балахоўцаў? I ў той час, і значна пазней адназначнага адказу  не было. Нехта бачыў у іх вызваліцеляў ад «чырвонага тэрору» і харчразвёрсткі, а нехта звычайных рабаўнікоў.

Як бы яно ні было, генерал беларус Станіслаў Булак-Балаховіч застаўся ў гісторыі, бо пакінуў у ёй свой след.

Станіслаў Булак-Балаховіч, як вядома, атрымаў ад Юзэфа Пілсудс-

 ката званне генерала польскай арміі і лясную канцэсію у Белавежскай іпушчы. Працаўнікамі у ёй былі былыя сябры яго атрада.

У 1926 годзе прыняў самы актыўны удзел у Майскім перавароце Юз­эфа Пшсудскага і Люцыяна Жалігоўскага. Ён быў яшчэ і пісьменнікам.  Выпусціў дзве кнігі аб верагоднасці вайны з Германіяй — «Wojna bedzie  czy nie bedzie» («Байна будзе ці не будзе?», 1931) і «Precz z Hitlerem czy  niech zyje Hitler» («Далоў Гітлера ці хайль Гітлер?», 1933), у якіх папярэджваў аб смяротнай небяспецы, якая навісла над Польшчай з боку Ге­рманії.

Пасля акупацыі Польшчы трэцім рэйхам спрабавау арганізаваць партызанскі атрад для барацьбы з нацысцкімі акупантамі. Тут ужо пытанне да Польшчы — ці шануюць у гэтай краіне памяць пра слыннага генерала і беларусаў, якія спрычыншіся да вызвалення Полынчы ад на­цызму?

Другая сусветная вайна для беларусау распачалася 1 верасня 1939, калі немцы нападі на Польшчу. Тады, як усе ведаюць, Заходняя Бела­русь знаходзілася ў складає Польскай даяржавы. Беларусы, а іх больш за сто тысяч было ў Войску Польскім, разам са змагарамі-палякамі прынялі на сябе першыя удары войск вермахта.

У тэты ж час праявіў сябе ў час абароны Варшавы Станіслаў БулакБалаховіч. Яму ўдалося за кароткі час сфармаваць 300 добраахвотнікаў для барацьбы з ворагам. Тры тыдні змагаліся абаронцы, тры тыдні паспяхова адбівалі танкавыя наступленні гітлераўцаў. Як тое ім удавала­ся, цяжка ўявіць — танкі супраць слаба узброенага войска. Не разумелі тато і нямецкія камандзіры. А сакрэту ніякага і не было — усе як адзін змагаліся за вызваленне Польшчы і сваёй краіны — Беларусі, ды яшчэ пад бел-чырвона-белым сцягам, з якім выбітны генерал не разлучаўся.

10 траўня 1940 года Станіслаў Булак-Балаховіч быў забіты нямецкім патрулём.

Аўтар: Уладзімір Лякін. Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Хойніках Гомельскай вобласці. Аўтар кніг «Свет православия на Калинковичской земле» (напісаная ў суаўтарстве з протаіерэем а. Георгієм Камінскім), «Фамилии Калиновского края», «Мы с берегов Каленовки», «Калинковичи на перекрёстке дорог и эпох», «Мозырь в 1812 году» і інш. Сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Жыве ў Калінкавічах.
Крыніца: літаратурны альманах “Палац”, №4, 2016 г., ст. 116-125.