Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Мэліорацыя на Мазыршчыне ў 1925 г. (Нар. Ком. Земляробства БССР. ПЛУГ №1 Студзень, Менск, 1926)

 

У гэтым годзе Беларускі ўрад пашырыў мэліорацыйныя працы ў рэспубліцы, у тым ліку і на Мазыршчыне.

Гадоўля скаціны на Мазыршчыне. (Нар. Ком. Земляробства БССР. ПЛУГ №3 Сакавік, Менск, 1925)

 

Сельская гаспадарка на Мазыршчыне немагчыма бяз жывёлы. Жывёла зьяўляецца там асноваю земляробства. Пескавая зямля кожныя 1-2 гады патрабуе гною, без якога зусім ня родзіць. Гэта заўважыў і сам селянін. Ен не клапоціцца аб малочнасьці сваіх кароў і правіловай малочнай гаспадарцы. Сям‘я гаспадара карыстаецца нязначным удоем ад некалькіх штук кароў. Больш увагі зьвяртае селянін на лічбу худобы. Нават слабы гаспадар мае там 5-6 штук рагатае скаціны, лічачы і маладняк. Сярэдні-ж гаспадар налічвае да 10 галоў. Пры гэтым трымаюць яшчэ па 1-2 пары валоў і 10-15 штук авец. 3 боку лічбы жывёлы гаспадарка здаецца добрай. Але на справе зусім інакш. Скаціна чырвонай беларускай пароды, малая і худая. Цяляты да 2-х год так замораны, што вялічынёю бываюць з авечку альбо сьвіньню. Важаць яны ня болей 2 ½ - 3 пудоў, а старыя каровы да 10-15 пудоў. Маладняк гадуецца дзеля зьмены старых кароў, гною, гаспадарскіх зваротаў і продналогу. Збываюць сяляне маладняк неорганізавана. Напрыклад, у 1923 - 1924 г. маладняк забіралі прыватныя сьпэкулянты праз свае канторы ў Мазыру і Петрыкаве і адпраўлялі яго ў Кіеў, а за сялян уносілі продналог. Пасьля гэткае опэрацыі худоба ў селяніна значна радзела.

Земляробства на Мазыршчыне. (Нар. Ком. Земляробства БССР. ПЛУГ №1 Студзень, Менск, 1925)

 

3 уражаньняў па Мазыршчыне. Природныя асаблівасьці. (Нар. Ком. Земляробства БССР. ПЛУГ №1 Студзень, Менск, 1925)


Едучы па Мазырскай акрузе чыгункаю з Рэчыцы першае
заўважыш лясістасьць мясцовасьці. Лес хваёвы й досыпь добрага гатунку. На ападзоленых і выпаласканых грунтах трапляецца бярозавы і асінавы маладняк. Лепшыя грунты зарасьлі мяшаным лесам. Тут расьце дуб, граб, алешына, а сярод іх адзінкамі і цэлымі купамі хвойнік. Адзначым высокі гатунак дуба, як роўнасьць, вышыню і адсутнасьць дуплістасьці. Лес цягнецца вялікімі абшарамі ці асобнымі выступамі, якія злучаюцца паміж сабою вузкімі пралескамі. Наогул-жа можна сказаць, што лес на Мазыршчыне зьяўляецца яшчэ галоўным гаспадаром плошчы. А ўжо сярод лесу чалавекам адваёваны лепшыя кавалкі зямлі пад поле й сенажаці. Тут-жа сярод лесу параскіданы хутары й цэлыя вёскі.