Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Советская Беларусь №5 - №15 за январь и февраль 1944 года

 АД СОВЕЦКАГА ІНФОРМБЮРО
3 аператыўнай зводкі за 12 I 13 студзеня

На Мозырскій напрамку нашы войскі 11 студзеня перайшлі ў наступление і за два дні ўпартых баёў прарвалі вельмі ўмацаваную абарончую паласу праціўніка працягам па фронту звыш 30 кілометраў і ў глыбіню да 15 кілометрау. Нашымі войскамі вызвалена больш 30 насялёных пунктаў.

На працягу 13 студзеня па Мозырскім напрамку войскі Беларускага фронта над камандаваннем генерала арміі Ракасоўскага працягвалі развіваць наступление і з баямі занялі больш 40 насялёных пунктаў, у тым ліку вялікія насялёныя пункты Шыічы, Туравічы, Сухавічы, Дудзічы, Буда, Гулевічы, Пенніца, Міхалкі, Бібікі, Тваўрычаўка, Каменка, Зімовішча, Маісееўка, Прудок, Нагорнае і чыгуначныя станцыі Юшкі, Галевіцы, Мытва, Міхалкі, Нашы войскі шчыльна падыйшлі да абласнога цэнтра Беларускай ССР горада Мозыр, горада і вялікага чыгуначнага вузла Калінкавічы.


Совецкая Беларусь № 5 (7566) середа 12 студзеня 1944 г.

 

3АГАД ВЯРХОЎНАГА ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧАГА
Генералу арміі РАКАСОЎСКАМУ

Войскі Беларускага фронта, у выніку ўмелага абыходнага манеўра, сёння, 14 студзеня, штурмам авалодалі абласным цэнтрам Беларусі горадам Мозыр і вялікім чыгуначным вузлом і горадам Калінкавічы — важнымі апорнымі пунктамі абароны немцаў на Палескім напрамку.

У баях за авалоданне гарадамі Мозыр і Калінкавічы вызначыліся войскі генерал-лейтэнанта Батава, генерал - лейтэнанта Белова, генерал-лейтэнанта Крукава, генерал - маёра Канстанцінава, генерал-маёра Іванова І. І., генерал-маёра Алексеева, артылерысты генерал-палкоўніка артылерыі Казакова, генерал-маёра артылерыі Бескіна, генерал-маёра артылерыі Ігнатава, генерал-маёра артылерыі Егорава, танкісты генерал-маёра танкавых войск Панава і лётчыкі генерал-лейтэнанта авіяцыі Рудзенка.

У азнаменаванне атрыманай перамогі злучэнні і часці, якія найбольш вызначыліся ў баях за вызваленне гарадоў Мозыр і Калінкавічы, прадставіць да прысваення назваў „Мозырскіх“ і „Калінкавіцкіх“ і да ўзнагароджання ордэнамі.

Сёння, 14 студзеня, у 21 гадзіну сталіца нашай Радзімы Масква ад імені Радзімы салютуе нашым доблесным войскам, якія вызвалілі гарады Мозыр і Калінкавічы, — дваццаццю артылерыйскімі залпамі з двухсот дваццаці чатырох гармат.

За выдатныя баявыя дзеянні абвяшчаю падзяку ўсім кіруемым Вамі войскам, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне гарадоў Мозыр і Калінкавічы.

Вечная слава героям, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!

Смерць нямецкім захопнікам !

Вярхоўны Галоўнакамандуючы Маршал Совецкага Саюза I. СТАЛІН.

14 студзеня 1944 г.

Совецкая Беларусь № 7 (7568) панядзелак 17 студзеня 1944 г.

 АД СОВЕЦКАГА ІНФОРМБЮРО

Аператыўная зводка за 16 студзеня 

На працягу 16 студзеня на захад і на паўночны захад ад Калінкавічы наши войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі некалькі насялёных пунктаў, у тым ліку вялікія насялёныя пункты Новасёлкі, Якімавічы, Клінск.

Совецкая Беларусь № 7 (7568) панядзелак 17 студзеня 1944 г.

 МОЗЫР — СОВЕЦКІ! 

Калі фашысцкія людаеды па загаду бандыта Гітлера і занявольвалі народы Заходняй Еўропы, працоўныя Палескай абласці выконвалі сталінскае задание па асушцы балот. Толькі за вясну 1941 года па обласці было асушана 25 тысяч гектараў. Сталінскі план асушкі балот быў перавыканан.

Воляй партыі і народа Палессе ператварылася ў квітнеючы край. Дзе раней была непраходная дрыгва, — закаласавалі шумлівыя нівы.

Каб ператварыць палескія балоты ва ўраджайныя палі і сенажаці, патрабавалася цэлая сістэма меліярацыйных пабудоў, широкая сетка канаў. Гэта стала пад сілу толькі калгаснаму сялянству, кіруемаму партыяй большэвікоў. За годы совецкай улады і асабліва за годы сталінскіх пяцігодак Палессе карэнным чынам змяніла свой твар. Толькі за 1940 і пяць месяцаў 1941 года было асушана болыш 57.000 гектараў балот. Палессе ператваралася ў аднў з багацейшых па сельскагаспадарчай прадукцыі абласцей Совецкай Беларусі.

У обласці паспяхова развівалася і прамысловасць, асабліва лясная. Рос добрабыт і культура народа. Паляшук стаў звацца чалавекам.

Гітлераўскія банды парушилі мірную працу жыхароў совецкага Палесся. Верныя сыны свайго народа — рабочыя. сяляне, совецкая інтэлігенцыя пайшлі ў рады Чырвонай Арміі, каб грудзьмі адстайваць чэсць і незалежнасць сваёй Радзімы. Другая частка верных сыноў зямлі беларускай пайшла ў лясы і балоты — у партызанскія атрады. Hi ўдзень, ні ўночы народныя мсціўцы не давалі спакою нямецкім акупантам. Зямля Палесся гарэла пад нагамі чужаземных захопнікаў. Першыя героі-партызаны. Героі Совецкага Саюза Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі — сыны Палесся, гэта яны першымі запалілі полымя партызанскай вайны ў тыле ворага.

Восенню 1943 года на Палессе прышла Чырвоная армія. Раён за раёнам вызваляецца ад нямецкіх акупантаў. А 14 студзеня 1944 года на ўвесь свет радыё апавясціла аб тым, што горад Мозыр абласны цэнтр Палескай обласці і буйнейшы чыгуначны вузел горад Калінкавічы вызвалены ад нямецкіх захопнікаў. Мозыр зноў стаў совецкім!

Салюты Масквы адгукнуліся радасным рэхам у сэрпах працоўных совецкага Палесся.

Горад Мозыр не толькі самы вялікі ў обласці. За годы Совецкай улады ён ператварыўся ў адміністратыўны, грамадскі і культурны - цэнтр Палесся. Тут былі пабудаваны новыя жыллёвыя дамы, Дом Советаў, тэатр, 2 сярэднія сталинскія школы, абласная паліклініка, магутная электрастанцыя, Дом Абароны і іншыя.

Фашысцкія мярзотнікі ўзарвалі электрастанцыю, разбурылі жыллёвыя дамы і грамадскія памяшканні. Крывавы след пакідаюць яны пасля сябе на Палессі. Спалены многія гарады і вёскі, вялікія палескія лясы і каштоўнейшыя заказнікі, разбураны навучальныя установы, знішчаны тэатры, апаганены дамы соцкультуры, узарваны больніцы і прамысловыя прадпрыемствы, масты і чыгункі, абрабавана мірнае насельніцтва.

Гэта варварства совецкі народ ніколі не даруе нямецкім акупантам, за ўсе іх крывавыя справы адплоціць ім спаўна. Працоўныя Палесся за кароткі тэрмін адновяць разбураныя гарады і вёскі, адновяць свой абласны цэнтр — горад Мозыр.

Пройдуць годы, будзе адноўлена прамысловасць і сельская гаспадарка зноў зашуміць багатым ураджаем Палессе. Народ складзе песні, паданні, быліны. I ў гэтых песнях першыя словы любві і падзякі будуць прысвечаны воінам Чырвонай Арміі, бясстрашным партызанам, вялікаму і мудраму правадыру і настаўніку нашаму Сталіну.

 

К. Зайцау,

Дэпутат Вярхоўнага Совета БССР, 

двойчы ордэнаносец.

Совецкая Беларусь № 7 (7568) панядзелак 17 студзеня 1944 г.

 АД СОВЕЦКАГА ІНФОРМБЮРО

3 аператыўных зводак за 22, 23, 24 і 25 студзеня 

На захад ад Мозыра нашы войскі з баямі авалодалі раённым центрам Палескай обласці Лельчыцы, а таксама занялі насялёныя пункты Перадрэйка, Асавец, Скалодзіна, Астрожанка, Уборцкая Рудня, Зарубаны, Буйновічы, Свідноў, Манчыцы, Злодзін, Ветвіца, Сімановічы.

Совецкая Беларусь № 10 (7571) серада 26 студзеня 1944 г.

Мітынг у Мозыры 

Гэтымі днямі ў Мозыры адбыўся мітынг працоўных разам з прадстаўнікамі воінскіх часцей, слаўнымі партизанамі і партызанкамі, прысвечаны вызваленню цэнтра Палескай обласці з-пад гнёту нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мітынг адкрыў сакратар Мозырскага абкома КП(б)Б т. Кавалёў. Першае слова ён прадастаўляе генерал-лейтэнанту тав. Бялову, які горача віншаваў працоўных Мозыра з іх вызваленнем і заклікаў прыкласці ўсе свае сілы, усю энергію, каб хутчэй аднавіць разбураную гаспадарку.

Цікавым было выступление камандзіра Н-скай партызанскай брыгады таварыша Ж. Ён падрабязна расказаў аб дзейнасці партызан Палесся, аб тым, якую дапамогу яны аказвалі наступаючым часцям Чырвонай Арміі.

3 вялікай увагай было праслухана выступление ўдзельніка баёў за Мозыр — тройчы ордэнаносца, сержанта тав. Косціна.

Працоўныя Мозыра паслалі прывітальнае пісьмо правадыру народаў таварышу Сталіну, у якім гавораць: ,,3ноў узышло сонца над нашым шматпакутным горадам, зноў вяртаецца да жыцця наш родны совецкі Мозыр, Ніхто з нас ніколі не забудзе таго гістарычнага дня, калі на вуліцы нашага горада ўступілі доблесныя воіны Мозырскіх дывізій. Гэта была самая радасная, самая ўрачыстая мінута ў жыцці кожнага грамадзяніна горада“.

Працоўныя пакляліся свайму правадыру таварышу Сталіну ў тым, што прыкладуць усе свае сілы і энергію на аднаўленне роднага горада.

Удзельнікі мітынга таксама паслалі прывітальныя пісьмы ЦК КП(б)Б і СНК БССР і генералу арміі таварышу Ракасоўскаму, пад кіраўніцтвам якога доблесныя войскі Беларускага фронта вызвалілі Мозыр.

Совецкая Беларусь № 10 (7571) серада 26 студзеня 1944 г.

 Ад працоўных горада Мозыр

Масква, Крэмль

таварышу СТАЛІНУ

Дарагі Іосіф Вісарыёнавіч!

Мы свабодныя грамадзяне горада Мозыра, партизаны і партызанкі, сумесна з воінскімі часцямі, сабраўшыся на мітынг з причины вызвалення нашага горада, шлём Вам, пашаму бацьку і настаўніку, геніяльнаму палкаводцу, ад усёй душы сваё шчырае прывітанне і глыбокую ўдзячнасць. Зноў узышло яснае сонца над нашым шматпакутным горадам, зноу вяртаецца да жыцця наш родны совецкі Мозыр. Чырвоны сцяг горда развінаецца над вольным горадам.

Ніхто з нас за усё жыццё не забудзе таго гістарычнага дня, калі на вуліцы нашага горада ўступілі доблесныя палкі Мозырскіх дывізій, авеяных славай і всенародным благаславеннем. Гэта была самая радасная, самая ўрачыстая мінута ў жыцці кожнага грамадзяніна горада.

Нямецкія варвары разбурылі наш цудоўны горад, яны знішчылі будынак Дома Советаў, электрастанцыю, вадаправод. І толькі імклівы ўдар наших войск не даў ворагу ажыццявіць свой подлы план поўнага знішчэння горада.

Многа гора і пакутаў перажыло насельніцтва заняволенага Мозыра. Гітлераўскія людаеды закатавалі, расстралялі і закапалі жывымі ў ямах і ярах тысячи совецкіх грамадзян. Сотні дзяучат і юнакоу пакутуюць зараз у нямецкай няволі.

Не ў сілах чалавечая мова перадаць усё тое, што абрушана было на нас гітлераўскімі катамі. Мы ніколі не забудзем, ніколі не даруем фашысцкім забойцам пакутаў і здзекаў над намі. Мы завяшчаем сваім дзецям і ўнукам нашу падкую нянавісць да гітлераўскіх людаедаў. Але жорсткасць катаў не зламала нашага духу. Мы ніколі не трацілі падзеі на хуткі зварот Чырвонай Арміі. У самыя цяжкія і ў самыя чорныя гадзіпы мы успаміналі Ваша, таварыш Стадін, імя і гэты ўспамін саграваў нас, даваў нам новыя сілы і мужнасць. Усе нашы думкі былі звернуты да Вас, дарагі наш бацька і настаунік. Наши позіркі былі накіраваны да брата — вялікага рускага народа, да роднай нашай Чырвонай Арміі.

Мы не схілілі сваёй галавы перад ворагам. На Ваш заклік лепшыя людзі Мозыра арганізавліся ў партизанскія атрады, сталі грознымі народнымі мсніўцамі. Яны білі ворага, знішчалі нямецкіх нягоднікаў. Народнай помстай пылала усё Совецкае Палессе. Вораг шукаў супакою і сытага жыцця на нашай зямлі, але гэтага ён не знайшоў. Грукат выбухаў агалошваў прасторы Палесся, ляцелі з плеч галовы фашыстаў, узрываліся масты, пускаліся на дно параходы, пад адкос каціліся варожыя эшалоны. І вось мы зноў сталі вольнымі грамадзянамі вялікага Совецкага Саюза.

Мы рады паведаміць Вам аб тым, што разам з Чырвонай Арміяй у вызваленні Мозыра ад нямецкіх акупантаў активна ўдзельнічала створаная па Вашаму закліку Мозырская партызанская брыгада.

Але пакуль вораг поўнасцю не знішчан, пакуль ён не выгнан з нашай роднай зямлі, мы не можам супакоіцца. Нечуваныя гвалты над нявіннымі дзецьмі, жанчынамі і старымі, разбурэнні гарадоў і вёсак клічуць нас да жорсткай барацьбы і суровай адплаты.

Мы запэуніваем Вас, таварыш Сталін, што пад сцягам партыі Леніна - Сталіна разам з усімі брацкімі народамі Совецкага Саюза мы аддадзім усе свае сілы для далейшай барацьбы за вызваленне Радзімы, за поўнае знішчэнне фашысцкіх разбойнікаў.

Сёння мы клянёмся Вам, Іосіф Вісарыёнавіч, што аддадзім усе сілы і энергію на аднаўленне Мозыра, зноў зробім яго квітнеючым городам. Зноў задымяцца коміны фабрык і заводаў, весела зашуміць Прыпяць і па яе глыбокіх водах паплывуць параходы, зазвіняць радасныя галасы наших дзяцей у совецкіх школах. Імя Ваша будзе вечна жыцъ у нашых сэрцах.

Жывіце-ж многія годы, наш дарагі бацька і настаўнік, на шчасце нашай любімай Радзімы!

Няхай жыве наша родная Чырвоная Армія наша сіла, наша гордасць, наша вызваліцельніца!

Няхай жыве наша слаўная Радзіма, яе свабода і незалежнасць!

Няхай жыве вялікі Сталін!

Принята на мітынгу працоўных г. Мозыр разам з воінскімі часцямі і партизанамі 18 студзеня 1944 года.

Совецкая Беларусь № 11 (7572) субота 29 студзеня 1944 г.

 

Аднаўленне вадаправода ў Мозыры. На здымку (злева направа): Вадаправодчыкі тт. Сузько М.Д. і Свінцецкі Р.В. за працай па зборў абсталявання вадаправода узарванага немцамі пры адступленні. Фото Л. Папковіча.

Совецкая Беларусь № 13 (7574) чацвер 3 лютага 1944 г.

 У ВЫЗВАЛЕНЫМ МОЗЫРЫ

Прымаюцца захады па аднаўленню гандлёвай сеткі ў вызваленых раёнах Палескай обласці, па наладжванню работы сталовых, магазінаў, пякарняў. У Мозыры працуюць тры сталовыя, тры магазіны, млын і хлебапякарня, якія забяспечваюць насельніцтва хлебам.

Уцякаючы пад націскам Чырвонай Арміі, нямецка-фашысцкія акупанты не паспелі здзейсніць свае намеры — цалкам разбурыць город. Сярод уцалелых будынкаў захаваліся памяшканні магазінаў, столовых, складаў, баз. Гэта дае магчымасць у бліжэйшы час адкрыць тут не менш 19 магазінаў, у тым ліку хлебныя, харчевыя, промтоварныя, кніжны, гародніны, на продажу газы.

У Мозыр і Калінкавічы пачынаюць паступаць товары. Прибыла дзевяць вагонаў солі, прыбывае мануфактура. Хутка будуць завезены 230 тон газы, запалкі.

Для аказання дапамогі насельніцтву нядауна вызваленага Лельчыцкага раёна, згодна рашэння СНК БССР, адгружаны абутак і мануфактура.

На працу вяртаюцца былыя гандлёвыя працаўнікі. Сярод прызначаных на пасады дырэктараў гандлёвых устаноў многа партызан. Усе яны з энтузіязмам бяруцца за працу, за аднаўленне і прывядзенне ў парадак магазінаў, складаў, баз, за арганізацыю бесперабойнага гандлю.

Совецкая Беларусь № 15 (7576) субота 5 лютага 1944 г.