Больш тыдня ў школах ідуць экзамены. Аналізуючы пісьмовыя работы і вусныя адказы вучняў, ужо зараз можна адзначыць, што ў школах горада ў гэтым навучальным годзе была значна лепш арганізава на вучэбна-выхаваўчая работа, што веды ў вучняў сталі больш глыбокімі і трывалымі.
Экзамены ў школах горада пачаліся арганізавана, у спакойнай і дзелавой абстаноўцы. У першыя дні вучні напісалі пісьмовыя работы. Сачыненні дзесяцікласнікаў, ізлажэнні вучняў 5-х класаў, ды і іншыя пісьмовыя работы паказалі, што пісьменнасць вучняў павысілася. Рост пісьменнасці — вынік таго, што выкладчыкі моваў і літаратуры, кіруючыся геніяльнымі працамі таварыша Сталіна па мовазнаўству, у значнай меры перабудавалі сваю работу, трывала сталі на шлях выпраўлення памылак, якія дапускаліся Ў мінулым у выкладанні моваў.
Паспяхова напісалі сачыненні па рускай літаратуры выпускнікі першай і чацвёртай сярэдніх школ Мазыра. 350 вучняў дзясятых класаў чацвёртай сярэдняй школы, якія пісалі сачыненні на тэмы: «Любоў да сацыялістычнай Радзімы ў паэзіі В. В. Маякоўскага», «Высокая ідэйнасць, патрыятызм і духоўная прыгажосць вобразаў Паўла Карчагіна і Алексея Мерэсьева», «Н. В. Гогаль — вялікі рускі пісьменнік», толькі 15 напісалі работы на ацэнку «3». Астатнія работы ацэнены на «добра» і «выдатна». На вусных экзаменах па рускай літаратуры і мове адзнакі «5» і «4» атрымаў 41 вучань.
Большасць вучняў паспяхова справілася з пісьмовымі работамі па арыфметыцы і алгебры. 3 570 чатырохкласнікаў работы на «4» і «5» выканала 350 чалавек. Асабліва добрыя вынікі ў вучняў 4-х класаў 8-й сярэдняй школы (настаўніца тав. Тэпа) і 9-й сямігадовай школы (настаўніца тав. Жулега). Высокую ацэнку атрымалі работы па алгебры вучняў 8-х класаў першай сярэдняй школы.
Добрае веданне праграмнага матэрыялу наказваюць вучні і на вусных экзаменах. Экзамены ў дзявятых класах першай і чацвёртай сярэдніх школ паказалі, што вучні не толькі добра ведаюць пройдзены матэрыял, але і добра арыентуюцца на карце, у міжнародных падзеях. 3 18 дзевяцікласнікаў першай сярэдняй школы выдатныя ацэнкі атрымала 15 чалавек.
Трывалыя і глыбокія веды экзаменуючыхся вынік таго, што ў адзначаных школах настаўніцкія калектывы на працягу ўсяго навучальнага года з усёй адказнасцю адносіліся да навучання і выхавання школьнікаў, што тут была прароблена значная работа па падрыхтоўцы да екзаменаў, створаны адпаведныя ўмовы для плённай вучобы.
Разам з тым, першыя дні экзаменаў выявілі і рад сур’ёзных недахопаў у рабоце школ горада. У 6-й школе ў першы дзень экзамены пачаліся са спазненнем з-за нясвоечасовай яўкі вучняў. У радзе школ па 6 і больш вучняў атрымалі на першых экзаменах нездавальняючыя ацэнкі. У другой школе 9 вучняў дрэнна напісалі работы на атэстат сталасці. Як відаць выкладчыца рускай мовы і літаратуры гэтай школы тав. Фёдарава безадказна адносілася да свайго абавязку, не прад’яўляла на працягу навучальнага года да вучняў сур’ёзных патрабаванняў.
Надзвычай вялікая і адказная роля ў перыяд экзаменаў экзаменацыйных камісій і асістэнтаў. Ім даручаецца разам з настаўнікамі крытычна і аб’ектыўна правяраць веды вучняў. Паспяховае выкананне гэтай задачы цалкам залежыць ад актыўнасці, дзелавітасці экзамінатараў. Аднак у некаторых школах маюць месца факты, калі асобныя члены экзаменацыйных камісій, асістэнты не выконваюць сваіх абавязкаў, няўважліва слухаюць адказы вучняў.
У школах у гэтыя дні павінны пастаянна дзяжурыць настаўнікі-кансультанты, дырэктарам і завучам школ неабходна ўзмацніць кантроль за ходам экзаменаў і якасцю ведаў вучняў.
Першыя дні экзаменаў паказалі, што ў большасці школ горада яны праходзяць арганізавана і ў дзелавой абстаноўцы. Неабходна гэтую арганізаванасць захаваць на ўвесь экзаменацыйны перыяд. Нельга дапускаць таго, каб у паследуючыя дні экзаменаў зніжаўся інтарэс да іх, каб парушаўся ўстаноўлены распарадак.
М. ІСПРАЎНІКАВА,
загадчыца Мазырскага Горана.
Бальшавік Палесься, 1952 г.