Сельская гаспадарка на Мазыршчыне немагчыма бяз жывёлы. Жывёла зьяўляецца там асноваю земляробства. Пескавая зямля кожныя 1-2 гады патрабуе гною, без якога зусім ня
родзіць. Гэта заўважыў і сам селянін. Ен не клапоціцца аб малочнасьці сваіх кароў і правіловай малочнай гаспадарцы. Сям‘я
гаспадара карыстаецца нязначным удоем ад некалькіх штук кароў. Больш увагі зьвяртае селянін на лічбу худобы. Нават слабы гаспадар мае там 5-6 штук рагатае скаціны, лічачы і
маладняк. Сярэдні-ж гаспадар налічвае да 10 галоў. Пры гэтым трымаюць яшчэ па 1-2 пары валоў і 10-15 штук авец. 3 боку лічбы жывёлы гаспадарка здаецца добрай. Але на справе зусім інакш. Скаціна чырвонай беларускай пароды, малая і худая.
Цяляты да 2-х год так замораны, што вялічынёю бываюць з авечку альбо сьвіньню. Важаць яны ня болей 2 ½ -
3 пудоў, а старыя каровы да 10-15 пудоў. Маладняк гадуецца дзеля зьмены
старых кароў, гною, гаспадарскіх зваротаў і продналогу. Збываюць сяляне маладняк неорганізавана. Напрыклад, у 1923 - 1924 г. маладняк забіралі прыватныя
сьпэкулянты праз свае канторы ў Мазыру і Петрыкаве і адпраўлялі яго ў Кіеў, а за сялян уносілі продналог.
Пасьля гэткае опэрацыі худоба ў селяніна значна радзела.
Сам селянін вельмі мала дбае аб паляпшэньні свае худобы.
Ёсьць выпадкі, калі круглы год скаціна трымаецца пад адкрытым небам. Часта кажуць: “Яна ў нас прывычная - зімою мы яе крыху
ахаем ад сьнегу, дамо харчоў, падоім і яна трывае”.
Палепшаных бугаёў няма. Часьцей карыстаюцца бычкамі 1-2 год, якія пасуцца разам з каровамі. Цяляты
трымаюцца пад кароваю 3 - 4 месяцы. На пашы цяляты робяцца вельмі худымі, дрэнна растуць і часта хварэюць.
Як-жа харчуецца худоба? Адказ
просты: хмызьнякоў ды балот
кругом, як акінуць вокам. Але паша дрэнная. У балоце расьце высокая трава смычай (Scirpus
lacustris
L.—камыш вазёрны) і казарнік (Eriophorum polystachyum
L.—пушыца). Гэтую траву шмат ляпей есьць
жывёла, калі трава перамерзьне. Здараецца, што
сяляне позна восеньню ці рана вясною пасуць худобу па замаразі. Як замерзьне
балота, прывозяць і сена. Струшанку (мяшанку) даюць рэдка, найчасьцэй кормяць аднэй саломай ці адным сенам.
Бываюць выпадкі, калі гаспадар прыво- зіць з балота воз сена, ставіць яго сярод двара, і худоба харчуецца, як папала. За першым
возам цягнецца новы і так далей. Пояць худобу каля
калодзежа на дварэ, а гэтак-жа ганяюць да рэчкі ці
крыніцы.
Няма там добрых хлявоў, як на Меншчыне ці Барысаўшчыне. Сьцены ў іх з вяліэарнымі дзіркамі, а замест страхі - на жэрдкі накідана мятая салома.
Працуюць на Мазыршчыне пераважна на
валох. Трапляецца, што да вала незаможнікі прыпрагаюць
карову. Валы ўкраінскае расы, сьветла шэрыя з вялізарнымі рагамі. Запрэжаныя ў вялікі воз, валы
наважна ступаюць па дарозе, не зьвяртаючы ўвагі на хмары мух, якія снуюць каля іх. У дарогу селянін не бярэ харчоў. Калі трэба пакарміць валоў, ён выпрагае іх і пушчае пасьвіцца
гадзін на 4-5, а сам ладзіць воз ці пляце лапці.
Значным бічом для скаціны зьяўляюцца розныя
хваробы і ваўкі. Ад ваўкоў часта няма жыцьця. Гэтыя “бандыты”, як завуць іх сяляне, занадта сьмела гаспадараць. Напрыклад, у селяніна Кастуся Сушчынскага (хутар Глымаў) за тры гады яны зьелі сем штук кароў. Пра авечкі і гаварыць няма
чаго. На барацьбу з ваўкамі трэба зьвярнуць увагу.
Сьц. Кот.