Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Мэліорацыя на Мазыршчыне ў 1925 г. (Нар. Ком. Земляробства БССР. ПЛУГ №1 Студзень, Менск, 1926)

 

У гэтым годзе Беларускі ўрад пашырыў мэліорацыйныя працы ў рэспубліцы, у тым ліку і на Мазыршчыне.Мазыршчына па сваім глебавым і кліматычным умовам адрозьніваешіа ад другіх акруг Беларусі. На 43 проц. яе паверхня забалочана, а на 12 проц, пад пяскамі; знача, 55 проц. плошчы зямлі патрабуе грунтоўнага палепшаньня, ня кажучы ўжо аб апошніх добрых землях, як іх завуць памясцоваму, якія на ўсе 100 проц. таксама патрабуюць с-г. палепшаньняў.
Лясістасьць, забалочанасьць, дрэнныя шляхі зносін, вялікая адлегласьць ад экономічных цэнтраў, кажуць нам аб некаторай асаблівасьці быту сялян.
Асушэньне балот, замацаваньне пяскоў, павінны стварыць для сельскай гаспадаркі лепшыя ўмовы разьвіцьця яе таварнасьці і паслабленьня зямельнай цеснаты. Аб гэтым нам сьведчаць тыя працы, якія зроблены ў гэтым годзе, галоўным чынам, за сродкі дзяржавы па рамонту магістральных каналаў – Найда-Бялеўскага ў Жыткавіцкім раёне, Прыбалавіцкага і Нерасьнянскага - у Лельчыцкім.
Першы канал капаны яшчэ ў 70 гадох мінулага стагодзьдзя; ён упадае ў раку Прыпяць і дзякуючы яму асушана 50.000 дзес. балота раёне возера “Князь”). Канал гэты сёлета правілі і ачышчалі на працягу 12 вёрст. Калі пачалі рамонт, то мясцовае насельніцтва ахвотна ўзялося за мэліорацыйную працу на сваёй зямлі, якая знаходзілася каля каналу. Вынікам гэтага ёсьць організацыя 4 мэліорацыйных таварыстваў на плошчы 1.200 дзес. з 725 сябрамі. Таварыствамі ўжо зроблена праца па складаньні проэкту асушэньня і карчаваньня.
Другія каналы праходзяць праз вялікія лясы на працягу 10 вёрст да рэчкі Ўборці (прытоку Прыпяці). Па іх сплаўляюць лес і ў іх-жа спускаюць ваду з балот абшарам у 20.000 дзес. У гэтым годзе зрабілі рамонт гэтым каналам на працягу 20 вёрст (каштаваў 28.000 руб.). Бліжэйшае насельніцтва прымала ўдзел у гэтай працы, каб палепшыць свае землі. Тут былі організаваны 3 мэліорацыйных таварыствы на плошчы 1000 дзес. з 50 сябрамі. Гэтыя таварыствы ўжо пачалі працаваць. Але тэта праца яшчэ не праводзіцца на тых вялікіх балотах у раёне памянёных 3 каналаў, якія патрабуюць мэліорацыйных палепшаньняў. Знача, заданьні зямельных органаў, мэліоратараў і агрономаў зацікавіць насельніцтва ў гэтай працы і паказаць на практыцы, што гэтым можна палепшыць сваю дрэнную зямлю і гаспадарку. Гэта праца павінна праводзіцца ня толькі ў азначаных раёнах, але і па ўсёй акрузе.
Зробленая мэліорацыйная праца на Мазыршчыне ў гэтым годзе наказала, што сяляне таксама праводзяць мэліорацыю на сваіх землях, дзякуючы дзяржаўнай паказальнай мэліорацыі, якую трэба пашырыць асабліва на Мазыршчыне. Тады мы можам сказаць, што з пашырэньнем дзяржаўнай мэліорацыі будзе пашырацца і мясцовая мэліорацыя, якая дасьць магчымасьць асушыць Мазырскія балоты.
І. Ц.