Земляробства
вядзецца даволі самабытна. Праўдзівы нават трохпольны севазварот
падтрымліваецца рэдка (ён спатыкаецца ў вялікіх вёснах). Найчасьцей севазварот выпадковы - сеюць жыта па жыце, ці яравое жыта па зімовым. У тых выпадках, калі зямля
распрацоўваецца з-пад лесу, сеюць часьцей жыта зімовае. У вёсцы Малы Бобрык па гэткай-жа пасецы пасеяна было пшано. Яно мела цёмна-зялёны колер, было густое, высокае,
і дало добры ўраджай.
Праўда, трапляліся пустыя лапіны ад залішняга ўгнаеньня попелам. Хутары і
невялічкія прысёлкі, якія выніклі сярод лесу ў часы
вайны,
зусім ня маюць ніякага севазвароту. Яны чаргуюць расьліны, як
папала.
Там
сеюць авёс, ячмень, пшаніцу і ўсё тэта родзіць добра.
Зямля яшчэ багата. Калі-ж грунты зусім
бяднеюць, то на бліжэйшае поле селянін возіць гной,
а далёкае
запускае ў аблог дзеля воддыху. Спачатку воддых цягнецца 2-3 гады, а далей, пасьля 1-2 г. культуры, зямлю кідаюць у аблог ужо гадоў на 6. Пакінутае старае пескавое поле парастае рэдкаю пескавою
расьлінасьцю.
Галоўнымі хлябамі зьяўляюцца - жыта зімовае і яравое (ярыца), затым
грэчка, бульба і пшано. Авёс, пшаніца, ячмень і
лён спатыкаюцца рэдка і растуць дрэнна. Канюшыны і іншых харчовых траў. а
гэтак
сама
і
лубіну, ня сеюць. Да вайны яшчэ сеялі лубін, але ў часы
вайны зьвялі. На полі шмат розных сарнін, якія заглушаюць збожжа, асобна яравое. Найчасьцей спатыкаецца гарэц
пескавы (Poliqonum
larenarium), гарэц разьвесісты (Poliqonum lapatifolium) i мелкаляпёстнік канацкі (Erigoron canadenbis). Апошні
часта займае
вялікія плошчы пескавых аблогаў
і робіць здалёк уражаньне
засеву.
Гароды
ўсюды
дрэнныя.
Часамі
яны
ляжаць далёка ад вёскі. На іх сеюць тытун, гуркі і кукурузу. Буракі
і капуста
ня родзяць.
Сады
выглядаюць дрэнна. Дрэвы нізкарослыя і хворыя. У аднаго селяніна
(веска
М. Бобрык) большасьць дрэў на камлёх маюць патрэсканую ці зусім абшарапаную
кару. Гэткі выгляд дрэў бывае выключна з паўднёвага ці
паўднёва-заходняга боку. Зразумелая рэч, што тэта марозабоіны ад
недагляду сада.