Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

3 уражаньняў па Мазыршчыне. Природныя асаблівасьці. (Нар. Ком. Земляробства БССР. ПЛУГ №1 Студзень, Менск, 1925)


Едучы па Мазырскай акрузе чыгункаю з Рэчыцы першае
заўважыш лясістасьць мясцовасьці. Лес хваёвы й досыпь добрага гатунку. На ападзоленых і выпаласканых грунтах трапляецца бярозавы і асінавы маладняк. Лепшыя грунты зарасьлі мяшаным лесам. Тут расьце дуб, граб, алешына, а сярод іх адзінкамі і цэлымі купамі хвойнік. Адзначым высокі гатунак дуба, як роўнасьць, вышыню і адсутнасьць дуплістасьці. Лес цягнецца вялікімі абшарамі ці асобнымі выступамі, якія злучаюцца паміж сабою вузкімі пралескамі. Наогул-жа можна сказаць, што лес на Мазыршчыне зьяўляецца яшчэ галоўным гаспадаром плошчы. А ўжо сярод лесу чалавекам адваёваны лепшыя кавалкі зямлі пад поле й сенажаці. Тут-жа сярод лесу параскіданы хутары й цэлыя вёскі.
 
Каля Рудні-Ўборскай сустракаецца мешаны лес (дуб, граб, клён, асіна, а каля нізін алешына й высокая густая лаза). Часта спатыкаецца дзікая яблыня й груша. Шмат дзе дубовы й грабовы лес мае выгляд прыгожага саду. Гэткі лес займае часта досыць значныя абшары па дарозе з Петрыкава ў Камаровічы. І вельмі цікава, што ў гэтых мяшаных лясох шмат магутных дубоў і грабаў ляжыць на зямлі пасьля шматвяковага жыцьця. Яшчэ болей іх спатыкаем у невялічкіх лесавых рэчках, якія літаральна завалены імі. Сколькі нескарыстанага багацьця! Стары хваёвы лес усё-ж тут рэдкасьць. Большасьць лесу маладога да 1030 год. Гэта ўсё зарасьнік па вырубах лесу, якія адбываліся яшчэ да вайны.
 
Трэба адзначыць асаблівасьць жыхароў Мазыршчыны секчы сабе лучыну з жывых хваін. Гэта робіцца на адным і тым-жа дрэве на працягу некалькіх год. Урэшце застаецца толькі палова абалоні. Такіх папсутых дрэў значныя плошчы. Нізіны паміж узгоркаў найчасьцей зарасьлі хвойнікам, якому патрэбна мэліорацыя. На балотах да хвойніка прымешваецца бярэзьнік. За тое елка амаль нідзе не спатыкаецца. У сухія гады такія нізкія імшарныя балоты высыхаюць. Ад неасьцярогі ці выпадковых варункаў трапляюцца пажары. Купіны моху й невялічкія дрэвы выгараюць. Большыя дрэвы толькі абгараюць і нахіляюцца.
 
Першыя два-тры гады гарэлае балота мае досыць самабытны й дзікі выгляд. Затым яно пачынае зарастаць густою асакою і іншымі травамі, якімі жыхарства карыстаецца.
 
Агульны краявід за выключэньнем Мазыра і яго заходняй ваколіцы—раўніна, але і ня надта нізкая, як мне малявалася раней. Заходняя ваколіца і самы горад Мазыр досыць гарысты. Уся гэта частка мясцовасьці паступова падымаецца на захад, а за тым павісла абрываецца на беразе Прыпяці. Каменьняў тут зусім няма, як няма іх і па ўсёй акрузе.
 
Каля Мазыра ёсьць шмат узгоркаў белага кварцавага пяску. Як вядома з справачніку Мазыршчыны за 1922 год гэтым белым пяском (вёска Пхоў) былі зацікаўлены немцы-окупанты 1918 году. Гэты пясок быў правераны ў нямецкіх лябораторыях з боку вартасьці й даў добрыя вынікі. Зразумела, што пясок годзен дзеля вырабу шкла лепшага….а лясістасьць мясцовасьці й водны шлях Прыпяці яшчэ больш ….аюць яго каштоўнасьць.
З другога боку, дасьледчай працай проф. Туткоўскага ў 1916 годзе …ршчыне вызнаны плясты торфу таўшчынёю да 8 мэтраў.
 
о належыць да грунтоў Мазыршчыны, то яны выключна песка… менш супясковыя. Пяскі цягнуцца з-пад Мазыра аж да Мя….
 
…льга абысьці моўчкі й дарогі. То пескавыя, то балотна-гразкія… краіну перасякаюць уздоўж і ўпоперак. Брады мясцамі цяг… раз 11/2 - 2 вярсты. Асьцярожна едзе селянін і лрыглядаецца ў бакі, каб ня зблудзіць і, зьвярнуўшы ў бок, не загінуць у дрыгве.
 
Сьцяпан Кот
(студэнт Менскага Сел.-Гасп. Інс-ту)