Двор ці пекла?
Дзеля справядлівасці скажам, што кіраўнікі Мазырскага гаркамунгаса аднойчы рэагавалі на гэта. Некалькі год назад было зроблена ўмацаванне верхний часткі гары. Затрачаны немалыя сродкі, а толку? Вада як цякла, так і цячэ. Ад наноснай гліны грунт у двары і падняўся вышэй тратуара, і ў час дажджу можна прабрацца дадому толькі ў гумавых ботах.
Ліўневыя наносы мінулага года і іх сумныя вынікі выклікалі ў работнікаў гаркамунгаса некаторую актыўнасць. У двор было завезена цэгла для збудавання сцёкаў і ахоўнай сцяны. Але далей справа не рушыла. Помнікам аб добрай задуме засталася куча смецця. Цэгла, завезеная для будаўніцтва, часткова расцягнута, а тая, якая ўцалела, па распараджэнню была кудысьці перавезена.
Сёлетняя вясна даставіла жыхарам яшчэ больш клопатаў. Мы спрабавалі адвесці ваду ад пад’ездаў, але з-за адсутнасці спецыяльных лапат і «рыбацкіх» ботаў не ўдалося нам гэта зрабіць.
А што прадпрынялі камунальныя работнікі? Іх дапамога абмежавалася тым, што забаранілі ўезд у двор аўтамашынам.
Усе жыхары нашага дома выказваюць абурэнне бяздушнымі адносінамі да запатрабаванняў людзей.
ГЛЕЙБЕРЗОН, ОКУНЬ, СІДАРАВА, КАВАЛЁВА, ФРАЙМАН — жыхары дома № 9 вуліцы Леніна.