Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Мазыр, вуліца Ленінская. Камуніст Палесся, 23 студзеня 1970 года

 

МАЗЫР, ВУЛІЦА ЛЕНІНСКАЯ

Вуліца, якая носіць імя вялікага Леніна, — адна з прыгажэйшых у Мазыры. Гэта — цэнтральная магістраль горада. Уздоўж Ленінскай і прылягаючай да яе плошчы Леніна ўзвышаюцца шматпавярховыя жилыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, навучальныя ўстановы, памяшканні культурна-бытавога прызначэння.
Мала хто з мазыран ведае, што Ленінская вуліца да рэвалюцыі называлася Пакроўскай. Яна была забрукавана каменем, цьмяна асвятлялася па вечарах газавымі ліхтарамі. Пачатак вуліцы ўяўляў сабой своеасаблівы гандлёвы цэнтр з крамамі, карчмамі. Сярод пабудоў выдзяляўся будынак пажарнай каманды, на верхній паверсе якога размяшчаўся тэатр для заезджых артыстаў.
Чым далей ад цэнтра, тым больш непрывабны выгляд мела вуліца Пакроўская з непраходнай граззю вясной і восенню і вялікімі снежнымі сумётамі зімой. У канцы Пакроўскай, дзе зараз знаходзіцца вуліца 17 Верасня, пачыналіся налі і пустэчы. Як сімвал жорсткасці царскага ладу высіўся ў канцы Пакроўскай змрочны будынак турмы, у якой утрымліваліся ўдзельнікі рэвалюцыйнай барацьбы супраць царызму.
На тэрыторыі цяперашняга парка раней быў сметнік, а там, дзе цяпер плошча Леніна, была брудная, невялічкая незабрукаваная базарная плошча. Яе «упрыгожвала» воданапорная вежа. Аднак вады ў горадзе не хапала. За карыстанне водаразборнай калонкай трэба было плаціць грошы. Таму гарадская бедната лічыла за лепшае браць ваду з Прыпяці.
У цэнтры вуліцы стаялі два драўляныя баракі гарадской бальніцы. У час дажджу брудная вада сцякала з гор і запаўняла бальнічныя калідоры.
Ішлі гады, але нічога не мянялася на вуліцы Пакроўскай.
Пакроўская вуліца была сведкай вялікіх падзей. Каля мемарыяльнай дошкі, прымацаванай на будынку кінатэатра «Радзіма», часта спыняюцца мазыране і госці нашага горада. На ёй запісана, што ў кастрычніку 1905 года ў разгар акцябрскай рэвалюцыі царская жандармерыя расстраляла дэманстрацыю мазырскіх рабочих - рэвалюцыянераў, якія пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакратычнага камітэта 11 дзён трымалі ўладу ў горадзе ў сваіх руках (так званая «Мазырская рэспубліка»).
На вуліцы Пакроўскай у адным з драўляных аднапавярховых дамоў (на гэтым месцы цяпер дзіцячы сад) у снежні 1918 года праходзілі перагаворы паміж савецкімі органамі і камандаваннем германскіх акупантаў. На перагаворы ў Мазыр у якасці прадстаўніка Савецкага ўрада прыязджаў відны дзеяч нашай партыі і Камінтэрна т. Мануільскі. Перагаворы завяршыліся паспяхова. У Мазыры і павеце была адноўлена Савецкая ўлада.
Пасля Лютаўскай буржуазна - дэмакратычнай рэвалюцыі на вуліцы Пакроўскай у доме, дзе зараз размяшчаецца гарадскі аддзел міліцыі, рабіў першыя крокі Мазырскі Савет рабочих дэпутатаў.
Гістарычным для мазыран з’яўляецца дом № 34, дзе зараз размешчана швейная майстэрня. Тут 5 сакавіка 1920 года па-геройску загінуў у няроўным баі з пераўзыходзячымі сіламі белапольскіх акупантаў камісар адной з брыгад 41-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі Мікалай Сцяпанавіч Данілеускі. Камісар адстрэльваўся да апошняга патрона. Ён паспеў знішчыць сакрэтныя дакументы, каб яны не трапілі ў рукі ворага. Цяпер на гэтым будынку мемарыяльная дошка. Імем М. С. Данілеўскага названа адна з вуліц нашага горада.
У доме № 5 на плошчы Леніна да рэвалюцыі была жаночая гімназія. Тут у свой час вучылася Вера Захараўна Харужая. У гады Вялікай Айчыннай вайны ёй было присвоена звание Героя Савецкага Саюза. А ў адным з карпусоў цяперашняй школы-інтэрната размяшчалася мужчынская гімназія. У яе сценах атрымалі сярэднюю адукацыю вядомы тіеторык Даунар Запольскі, урач Градзіцкі і іншыя.
На будынку, што насупраць пошты, вісіць мемарыяльная дошка. На ёй напісана, што тут у красавіку 1917 года праходзіў першы павятовы з’езд сялянскіх дэпутатаў.
Карэнным чынам змянілася аблічча вуліцы пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Пасля разгрому белагвардзейцаў, інтэрвентаў працоўныя Мазыра прыступілі да аднаўлення горада. На тым месцы, дзе быў сметнік, мазыране ў дні суботнікаў разбілі парк. Была забрукавана плошча. У 1924 годзе неўзабаве пасля смерці Уладзіміра Ільіча Пакроўскую вуліцу перайменавалі ў Ленінскую.
У 30-х гадах на Ленінскай вуліцы былі ўзвсдзены новыя жылыя, адміністрацыйныя і іншыя будынкі.
Мірная праца мазыран, як і ўсіх савецкіх людзей, была парушана нападзеннем фашысцкай Германіі. Два з палавінай года здзекваліся гітлераўскія захопнікі над мазыранамі. 14 студзеня 1944 года горад Мазыр вызвалілі войскі 1-га Беларускага фронта пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага. Горад быў разбуран. Пацярпелі ўсе жылыя і грамадскія будынкі на вуліцы Ленінскай, а ад будынкаў Дома Саветаў, рэдакцыі, друкарні і іншых засталіліся адны руіны.
Працоўныя горада пад кіраўніцтвам партыйных і савецкіх органаў з дапамогай усяго савецкага народа і, у першую чаргу ульянаўцаў, аднавілі Мазыр і зрабілі яго маладым і прыгожым.
Давайце разам з вамі пройдземся па плошчы і вуліцы, якія носяць імя Ўладзіміра Ільіча. Яны пакрыты асфальтам. У будынку, дзе да рэвалюцыі была жаночая гімназія, цяпер палітэхнікум з лабараторыямі, вучэбнымі класамі. Тут рыхтуюць для прамысловасці і будаўніцтва высока-кваліфікаваных спецыялістаў-тэхнікаў.
На вуліцы Ленінскай насупраць адміністрацыйнага будынка мазыране разбілі сквер. 7 лістапада 1947 года ваўрачыстай абстаноўцы ў скверы быў установлен помнік У. I. Леніну. Каля помніка можна бачыць вянкі, летам — жывыя кветкі.
У сквер глядзяць воины дзіцячай музычнай школы. Больш 300 дзяцей рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых вучацца іграць на фартэпіяна, баяне, цымбалах, домры, духавых інструментах. Многія былыя вучні школы звязалі сваё жыццё з музыкай, закончылі кансерваторыі, музычныя вучылішчы.
Побач з музычнай школай размешчана школа-інтэрнат. Дзеці тут знаходзяцца на поўным утрыманні дзяржавы, акружаны бацькоўскімі клопатамі. Ім створаны ўсе ўмовы для вучобы, усебаковага развіцця.
У адным з будынкаў цяперашняй школы-інтэрната да вайны была агульнаадукацыйная школа. У ёй вучыўся Жэня Талкачоў — адважны партызан-падпольшчык у гады Вялікай Айчыннай вайны. Па загаду сэрца стаў ён народным меціуцам і па-геройску загінуў у 1942 годзе ў 19-гадовым узросце. У памяць аб ім на будынку школы-інтэрната ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Прыгожы будынак з вялікімі вокнамі пабудаван для самых маленькіх жыхароў Ленінскай і прылягаючых да яе вуліц — гэта дзіцячы сад. Насупраць яго — кінатэатр «Радзіма».
Вуліцу Ленінскую ўпрыгожваюць многія шматпавярховыя жылыя дамы, новы будынак паштамта, гарадскі Палац культуры. У гэты Палац мазыране ідуць не толькі для таго, каб паглядзець спектакль, кінафільм, паслухаць канцэрт. Дзесяткі іх прыходзяць на рэпетыцыі хору і аркестра народных інструментаў, драматычнага калектыву, якія па майстэрству не ўступаюць прафесіянальным. Мазырскі народны тэатр, народны хор і народны аркестр з поспехам выступалі ў Гомелі, Мінску, на сцэнах Масквы і Крамлёўскага Палаца з’ездаў.
Далёка за межамі нашай вобласці вядомы мастацкія вырабы фабрыкі «Радзіма», корпус якой узведзен на вуліцы Ленінскай.

Гэтыя здымкі былі зроблены на вуліцы
Ленінскай восенню мінулага года.
Уверсе — піянеры нясуць ганаровую
варту ля помніка У. I. Леніну.
Адзін з куткоў вуліцы Ленінская.
Фота У. Тураўца.

Можна многае расказаць аб культурных і бытавых установах на вуліцы Ленінскай, аб жылых дамах і іх жыхарах. Калі да Кастрычніцкай рэвалюцыі колькасць жыхароў на вуліцы Пакроўскай ледзь дасягала 250 чалавек, то цяпер на вуліцы Ленінскай жыве больш паўтары тысячы мазыран. Жыхары Ленінскай ганарацца тым, што ў адным з новых дамоў вуліцы жыве першаадкрывальнік нафты ў Беларусі Герой Сацыялістычнай Працы буравы майстар I. М. Рудкоўскі.
На прыкладзе вуліцы Ленінскай і плошчы Леніна бачны велізарныя пераўтварэнні, якія адбыліся за гады Савецкай улады ў Мазыры.

А. ЭЛЬМАН, 
дырэктар Мазырскага краязнаўчага музея.