МАЗЫРСКАМУ МЕДВУЧЫЛІШЧУ - 50 ГАДОЎ

Споўнілася паўвека з моманту адкрыцця ў Мазыры медыцынскага вучылішча - адной са старэйшых навучальных устаноў не толькі на Палессі, але і ў рэспубліцы. 3 гэтай нагоды праве дзен урачысты вечар, на які былі запрошаны многія былыя выхаванцы вучылішча. А пачалася яго біяграфія са школы медыцынскіх сясцёр. Яна размяшчалася ў тым далёкім 1937 годзе ў невялікім драўляным доміку. Тры выпускі адбыліся перад вайной. I не думалі тады Вольга Ігнатаўна Семянкова, Антаніна Мікалаеўна Шумілава, Марыя Кірылаўна Дуброўская, Павел Аляксандравіч Дорах, Вольга Трафімаўна Скляніна, Надзея Фёдараўна Вінаградава і многія іншыя выпускнікі, што атрыманыя веды прыйдзецца прымяніць у цяжкія ваенныя гады.
Пасля вайны школа медсясцёр была перайменавана ў фельчарска-акушэрскую, пераведзена ў больш прасторнае памяшканне. Вучэбныя пакоі пачалі аснашчацца новым медыцынскім і лабараторным абсталяваннем, былі набыты наглядныя дапаможнікі, створана бібліятэка. У якасці выкладчыкаў працавалі лепшыя ўрачэбныя і педагагічныя кадры горада. Сярод іх — Л. I. Гарэлік, П. П. Круглоў, Л. Н. Ждановіч, Д. Б. Дадэльзон, I. Г. Чарняк, Б. А. Файнштэйн, В. Н. Капусцянскі, Л. А. Хрэнова, А. А. Котаў і іншыя. У тыя гады ўзначальваў калектыў хірург Міхаіл Мікалаевіч Рудніцкі. Нямала выхаванцаў першых выпускаў з усім старанием уключыліся ў працу. У 1954 годзе па закліку партыі многія выпускнікі паехалі ў раёны асваення цаліны, дзе ўнеслі вялікі уклад у ахову здароўя працоўных.