МАЗЫРСКАМУ МЕДВУЧЫЛІШЧУ - 50 ГАДОЎ
Споўнілася паўвека з моманту адкрыцця ў Мазыры медыцынскага вучылішча - адной са старэйшых навучальных устаноў не толькі на Палессі, але і ў рэспубліцы. 3 гэтай нагоды праве дзен урачысты вечар, на які былі запрошаны многія былыя выхаванцы вучылішча. А пачалася яго біяграфія са школы медыцынскіх сясцёр. Яна размяшчалася ў тым далёкім 1937 годзе ў невялікім драўляным доміку. Тры выпускі адбыліся перад вайной. I не думалі тады Вольга Ігнатаўна Семянкова, Антаніна Мікалаеўна Шумілава, Марыя Кірылаўна Дуброўская, Павел Аляксандравіч Дорах, Вольга Трафімаўна Скляніна, Надзея Фёдараўна Вінаградава і многія іншыя выпускнікі, што атрыманыя веды прыйдзецца прымяніць у цяжкія ваенныя гады.
Пасля вайны школа медсясцёр была перайменавана ў фельчарска-акушэрскую, пераведзена ў больш прасторнае памяшканне. Вучэбныя пакоі пачалі аснашчацца новым медыцынскім і лабараторным абсталяваннем, былі набыты наглядныя дапаможнікі, створана бібліятэка. У якасці выкладчыкаў працавалі лепшыя ўрачэбныя і педагагічныя кадры горада. Сярод іх — Л. I. Гарэлік, П. П. Круглоў, Л. Н. Ждановіч, Д. Б. Дадэльзон, I. Г. Чарняк, Б. А. Файнштэйн, В. Н. Капусцянскі, Л. А. Хрэнова, А. А. Котаў і іншыя. У тыя гады ўзначальваў калектыў хірург Міхаіл Мікалаевіч Рудніцкі. Нямала выхаванцаў першых выпускаў з усім старанием уключыліся ў працу. У 1954 годзе па закліку партыі многія выпускнікі паехалі ў раёны асваення цаліны, дзе ўнеслі вялікі уклад у ахову здароўя працоўных.Вось ужо 23 гады навучальная ўстанова існуе як медыцынскае вучылішча з некалькімі аддзяленнямі. Можна па праву ганарыцца многімі былымі навучэнцамі, якія потым закончылі медыцынскія інстытуты, абаранілі вучоныя ступені. Сярод выхаванцаў вучылішча — дырэктар Беларускага рэспубліканскага інстытута ўрачэбна-працоўнай экспертизы, доктар медыцынскіх навук Э. I. Збароўскі, намеснік галоўнага ўрача Мазырскай гарбальніцы Н. В. Кацэмба.
Працуюць у нашым горадзе выхаванцы вучылішча ўрач-гінеколаг Е. С. Новік, намеснік галоўурача гарадской бальніцы па паліклінічнаму абслугоўванню
А. С. Сіраш, галоўны ўрач Дома санітарнай асветы С. М. Шапіра, неўрапатолаг Г. Г. Таргонскі, уролаг П. М. Каркошка і іншыя.
У 1981 годзе вучылішча атрымала выдатнае памяшканне з абсталяванымі кабінетамі, лабараторыямі, спартыўнай і актавай заламі, бібліятэкай, сталовай. Звыш 1100 навучэнцаў займаюцца ў 38 групах, яны рыхтуюцца стаць надзейнымі памочнікамі ўрачоў у барацьбе за жыццё чалавека. Больш палавіны юнакоў і дзяўчат вучацца на «добра» і «выдатна», многія з іх сталі спартсменамі-разраднікамі. У гэтым годзе навучэнцкі будаўнічы атрад заняў першае месца ў абласным спаборніцтве і ўзнагароджан пераходным чырвоным вымпелам. Ужо зараз фарміруецца атрад для ўдзелу ў будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу ў Петрыкаўскім раё-не.
Важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе займаюць тэматычныя вечары, сустрэчы з ветэранамі партыі, вайны і працы, былымі выпускнікамі. Наладжваюцца ўрачыстыя провады навучэнцаў у рады Савецкай Арміі. Дарэчы, цяперашні дырэктар вучылішча Мікалай Міхайлавіч Сялецкі таксама выпускнік гэтай установы.
У сувязі з 50-гадовым юбілеем Мазырскае медвучылішча ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя БССР, якая была ўручана ва ўрачыстай абстаноўцы. Сакратар гаркома КПБ В. Р. Арцёменка ўручыла ветэранам і актывістам вучылішча Ганаровыя граматы. Былі зачытаны многія прывітальныя пісьмы і тэлеграмы. Ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыт музей вучылішча.

Л. МІЛЯЎСКІ,
выпускнік медвучылішча.