Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё пасляваеннага Мазыра паводле архіўных звестак
Галоўнымі крыніцамі вывучэння сацыяльна-эканамічнага становішча Мазыра пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’яўляюцца матэрыялы занальнага дзяржаўнага архіва ў Мазыры, у першую чаргу, пратаколы пасяджэнняў выканаўчага камітэта гарадскога Савета дэпутатаў працоўных і перыядычны друк — газеты “Большэвік Палесся” і “Зара”. Яны дазваляюць прасачыць шляхі і сродкі вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем горада ў час аднаўлення гаспадаркі, акрэсліць стан дабрабыту і найбольш вострыя пытанні паўсядзённага жыщя мазыран.
МАЗЫРСКАЯ АКТРЫСА ЗІНАІДА НАГОРНАЯ
– Зіна, – бывала,
звяртаюся я да яе. – Ты ж не надта прыхарошвайся, а то людзі не разбяруцца, дзе
Паўлінка, а дзе яе маці, Альжбета.
– Нічога, Паўліначка,
цябе тады па голасе пазнаюць, – адказвае жартам Зіна Нагорная.
– Абедзве вы – ―дзве
дзюркі ў носе – і сканчылося, – гаворыць словамі купалаўскага героя Андрэй
Іванавіч Лазарэўскі – Пранцысь.
– Ой, не кажыце,
Андрэй Іванавіч, – падхапіла Вера Іванаўна Казлоўская – Агата. – Памятаю, на
Украіне ставілі ― Люцікі… Зіна іграла. Дык адзін чалавек не вытрымаў ды ўголас
выказаў свае пачуцці: ―І дэ воны молодыц таких гарних беруть?
Няма ўжо на свеце
Андрэя Іванавіча і Веры Іванаўны. Я часта задумваюся, чаму мне такое дарагое
ўсѐ, што звязана з гэтымі людзьмі. Адкуль першааснова гэтай роднасці? Чаму,
сустрэўшыся з Зінай, не хочацца разыходзіцца? Гаворыш – не нагаворышся. Не
баішся сказаць неўпапад. Адчуваеш сябе вольна, як з родным чалавекам.
Напэўна, нас з‘яднала
не толькі любоў да мастацтва, але і нешта большае. Не толькі мінулы і будучы
рэпертуар, а мінулае і будучае кожнага з нас.
―Спляліся нашы карані
назаўсѐды, – гаворыць Зіна.




