Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

КАЛІ АЦЭНКА НЕ ПА ГУСТУ


У ліпені мінулага года па вуліцы Пралетарскай разгарнуліся работы па ўзвядзенню будынка новага кінатэатра.

Пачатак гэтай будоўлі ў значнай ступені абнадзейваў мазыран. I зразумела. Адзіны кінатэатр «Радзіма» ўжо даўно не задавальняе патрэбы гараджан. Таму ўсе ў горадзе з такой нецярплівасцю чакалі дня, калі можна будзе купіць білет у новы кінатэатр, якому, дарэчы, самі мазыране дачасна далі прыгожую назву «Спадарожнік»
Будаўніцтва вялося па тыпаваму праекту. Глядзельная зала тут разлічана на 400 месц, экран шырокі. Праходзячыя міма будынка не маглі не сказаць:
— Прыгожы будзе ў нас тэатр.


I вось будаўніцтва закончана. Звонку будынак на самай справе мае прыгожы выгляд (глядзі на здымак). Але гэта звонку. А ўнутры?
...Члены прыёмнай камісіі ўважліва аглядаюць будынак, даюць ацэнку выкананым работам. Сярод іншых у камісіі ўдзельнічаюць начальнік будаўнічага ўпраўлення №
132 тав. Кашпур, прараб будаўніцтва т. Ларычаў. На здачу аб’екта прыехаў і ўпраўляючы будаўнічага трэста № 6 тав. Баровіч. Той, хто ўзводзіў будынак, яўна імкнецца завесці ў зман членаў прыёмнай камісіі. Кіраўнікі будаўніцтва прабуюць выдаць дрэннае за добрае, брак за якасць. Але гэта зрабіць не ўдаецца. Дужа ўжо выразна відаць сляды неахайнасці, абыякавасці, паспешлівасці, а там-сям і проста безадказнасці. I як бы ні хацелася, але членам камісіі нрышлося запісаць у акт чатыры буйных дэфекты і 22 назвы дробных недаробак.
Набліжалася свята — 45-я гадавіна Вялікага Кастрычніка. Усім вельмі хацелася, каб ва ўрачысты дзень адчыніліся дзверы кінатэатра. Камісія рашыла, што выяўленыя недахопы не могуць служыць перашкодай прыёму будынка і здачы яго ў эксплуатацыю, і ў графе, як выкананы будаўнічыя работы, паставіла: «Здавальняюча».
Але нават і такая завышаная адзнака не задаволіла тых, хто вёў будаўніцтва. Больш таго, той-сёй пад шумок прабаваў змяніць дадзеную ацэнку на яшчэ вышэйшую.
I гэта ў той час, калі ў акце адзначана шмат недаробак і ўказана, што іх трэба хутчэй ліквідаваць, устаноўлены тэрміны.
I што ж атрымліваецца? Тэрміны адхілення многіх недаробак даўно мінулі, а будаўнікі ўсё не спяшаюцца. Яны лічаць сябе пакрыўджанымі і таму свядома марудзяць.
3 асноўных дэфектаў пакуль ні адзін не ліквідаван: не заменена прыйшоўшая ў нягоднасць столя са шклоткані, не пераафарбаваны сцены залы, якія накрыліся
суцэльнымі плямамі, вонкавыя фасады, не ўстаноўлен вентылятар выцяжкі з кінапраекцыйнай і г. д.
У дырэктара кінатэатра т. Малашонка цяпер адна дарога — ад «Спадарожніка» да начальніка ўпраўлення тав. Кашпура і ўраўляючага будаўнічага трэста тав. Баровіча.
— Не гарыць, зробім, — сярдзіта адказвае тав. Баровіч.
Лічыцца, што тэатр ужо функцыяніруе, і туды штодзённа прыходзяць гледачы. Толькі не фільмы яны глядзяць там, а абураюцца работай і паводзінамі кіраўнікоў будаўнічых арганізацый.
Але што да гэтага бракаробам і круцелям.

А. КРУШЫНІН.