Центральны Вынанаучы Камітэт і Савет Народных Камісарау Саюзу ССР пастанауляюць:
РАЗЬДЗЕЛ I.
1. Народнаму Камісарыяту Грашовых Справау Саюзу ССР даручаецца
прыступіць да выпуску у зварот срэбранай манеты савецкага узору
каштоунасьцю у дзесяць (10), пятнаццаць (15), двіццаць (20) капеяк,
поурубля (50) кап. і адзін (1) рубель і медзянай манеты савецкага узору
каштоунасьцю у адну (1), дзьве (2) тры (3) і пяць (5) капеяк.
2. Срэбраныя і медзяныя манеты савецкага узору абавязковы да прыняцьця
ва усіх плацежах па усей тэрыторыі Саюзу ССР з разліку:
адзін рубель срэбранай ці медзянай манеты — аднаму рублю золатам
дзяржаунымі казначейскімі білетамі.
3. Срэбраная і медзяная манета савецкага узору абавязковы к прыняцьцю
ва усе плацежы ва усіх крэдытных установах і пры разліках па між
дзяржаунымі установамі прадпрыемствамі і прыватнымі асобамі:
срэбраная манета каштоунасьцю у адзін (1) рубель і поурубля (50) кап.
на суму да 25 рублёу у адзін плацёж, іншая ж срэбраная манета,
а гэтак сама і медзяная манета — на суму да 3 рублёу у адзін плацёж.
Скарбніцамі (касами) Народнага Камісарыяту Грашовых Справау срэбраная
і медзяная манета савецкага узору павінна прынімацца без абмяжаваньня сумы.
- УВАГА. Умовы для прыняцьця срэбранай і медзянай манеты у заплату тамажаных
(мытных) зборау устанауліваюцца асобными правіламі.
4. Выпуск срэбранай і медзянай манеты у зварот залічваецца у лік нормы
выпуску казначэйскіх білетау, устаноуленых дэкрэтам Цэнтральнага
Выканаучага Камітэту і Савету Народных Камісарау Саюзу ССР от 22
лютага 1924 году (Весьнік ЦВК. СНК. і СПА. 1924 году №1)
і пагаджаецца з патрэбамі звароту у грашах адпаведных каштоунасьцяу.
5. Народнаму Камісарыяту Грашовых Справау Саюзу ССР даручаецца пасіліць
чэканку срэбранай і медзянай манеты для таго, каб агульная сума адчэканенай
срэбранай і медзянай манеты савецкага узору да 1 студзеня 1925 году складала
не менш 100 мільёнау рублёу. У выпадку, калі лічба срэбранай і медзянай манеты
якую можна будзе адчэканіць у бліжэйшыя месяцы, пакажа недахват для поунага
забясьпечаньня патрэбы грашовага звароту у памянёнай манеце, Народнаму
Камісарыяту Грашовых Справау Саюзу ССР дазваляецца, з асобага дазволу
Савету Працы і Абароны Саюзу ССР выпусьціць боны наштоунасьцю ад аднэй да
пяцьдзесят капеяк, якія ходзяць роуна з манетай, з тым каб не пазьней
1 студзеня 1925 году прыступіць да вынятку выпушчаных часовых бон шляхам
без перашкоднай замены іх па номінальнай (назоунай) вартасьці на звонкую
манету адпаведных каштоунасьцяу.
6. Срэбраная і медзяная манета чэнаняцца выключна з металу належачага
дзяржаунай скарбніцы.
7. Падцьверджаецца бязумоунае забараненьне усім установам, прадпрыемствам
і асобам утвараць і прынімаць плацежы срэбранай і медзянай манетай царскае
чэканкі.
РАЗЬДЗЕЛ II.
8. Срэбраная манета каштоунасьцю у адзін рубель і поурубля (50) кап.
павінна сутрымаць у сабе дзевяцьсот частак чыстага срэбра і сто частак медзі.
9. Манета у адзін рубель павінна сутрымаць чыстага срэбра восемнаццаць (18) грам
(4 зал. 21 долю). Лігатурная вага аднаго рубля павінна быць роуная дваццаці (20)
грамам (4 зал. 66 доляу).
10. Манета у адзін поурубель (50) кап. павінна сутрымаць у сабе чыстага срэбра
девяць (9) грамау (2 зал. 10.5 доляу). Лігатурная вага аднага поурубля павінна
быць роуна 10 грамам (2 зал. 33 долі).
11. Дыаметр манеты у адзін рубель вызначаецца у трыццаць тры і пяць дзесятых (33,5)
мілімэтра (1 дюйм 32 кропкі). Дыаметр манеты у адзін поурубель вызначаецца у (26,67)
дваццаць шэсьць і шэсьцьдзесяць сем сотых мілімэтра (1 дюйм 5 кропак).
12. Пры выбару срэбранай манеты каштоунасьцю у адзін рубель і поурубель дапушчаецца
гэтаная цярплівасьць: а) у пробе — дзьве тысячных вышэй і ніжэй пробы, в) у вазе — на
тысячу рублёу 0.0015 частак.
13. Разьменая срэбраная манета каштоунасьцю у 20, 15 і 10 капеяк павінна сутрымаць
у сабе пяцьсот частак чыстага срэбра і пяцьсот частак медзі.
14. Разьменая срэбраная манета павінна сутрымаць чыстага срэбра:
20 кап. — 1,8 гр. (40,5 дол.)
15 кап. — 1,35 гр. (30,375 дол.)
10 нап, — 0,9 гр. (20,25 дол.)
15. Лігатурная вага разьменая манеты павінна быць раунай:
20 нап. — 3,6 гр. (81 дол.)
15 нап. — 2,7 гр. (60.75 дол.)
10 кап. — 1,8 гр. (40,5 дол.)
16. Дыаметр разьменай срэбранай манеты вызначаецца:
20 кап. — у 21,84 мм. (86 кропак)
15 нап. — у і9.56 мм. (77 кропак)
10 кап. — у 17,27 мм. (68 кропак)
17. Пры вырабе разьменай срэбранай манеты дапушчаецца гэтакая цярплівасьць:
а) у пробе пяць тысячных вышэй і ніжэй пробы і
б) у вазе — на тысячу рублёу 0.0015 частак.
18. 3 аднаго пуда медзі чэканіцца 50 рублёу медзянай манеты.
19. Дыаметр медзянай манеты каштоунасьцю у 5 (пяц) капеяк вызначаецца
у трыццаць два мілімэтры (і дюйм 26 кропак) наштоунасьцю у тры капейкі —
у 27.7 мілімэтра (1 дюйм 9 кропак), каштоунасьцю у дзьве капейкі — у 24 мілімэтры
(94 кропкі), каштаунасьцю у 1 капейку у 21,3 мілімэтра (84 кропкі).
20. Надворны выгляд срэбранай і медзянай манеты кожнай каштоунасьці устанауліваецца
Саветам Народных Камісарау Саюзу ССР і апублікоуваецца Народный Камісарыятам Грашовых
Справау с падрабязным апісаньнем на агульнае паведамленьне.
21. Паступіушая у скарбніцы Народнага Камісарыяту Грашовых Справау Саюзу ССР
пацёртая срэбраная і медзяная манета ня выпушчаецца ізноу у зварот.
22. У выпадку няпэунасьці у сапрауднасьці прэд'яуляемой у плацежы манеты,
скарбніцы Народнага Камісарыяту Грашовых Справау Саюзу ССР павінны затрымоуваць яе
і адсылаць на манетны двор для досьледу.
23. Падробка срэбраной і медзянай манеты караецца па адпаведным стацьцям карачынных
кодэксау саюзных рэспублік.
Старшыня ЦВК Саюзу ССР Н. Нарыманау.
Старшыня Савету Народных Камісарау Саюзу ССР А. Рыкау.
Сэкратар ЦВК Саюзу ССР А. Енукідзе.
Масква, Крэмль, 22 лютага 1924 году.
Типография „Красный Пролетарій" Издательства „Красная Новь".
Пименовская улица, д. 1/16