Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

ВЕДАЙ МІНУЛАЕ, КАБ ДАРАЖЫЦЬ УЧАСНЫМ, Коммунист Полесья, 1975 год


Аб Мазыршчыне расказваюць дакументы.


У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіву БССР у г. Мінску захоўваецца больш мільёна дакументаў. Многія з іх адносяцца да былога Мазырскага павету. 3 дапамогай гэтых дакументаў можна скласці ўяўленне аб гістарычным мінулым раёна, асобнай вёскі, прадпрыемства. Дакументы расказваюць аб першых сейбітах сацыялістычных ідэй, цяжкай барацьбе нашага народа з царскім самадзяржаўем. Яны прадстаўляюць каштоўны матэрыял, які можа з поспехам быць выкарыстан у выхаваўчай работе.

Вось дакументы перыяду прыгоннага права. Спашлюся толькі на некаторыя. Паведамляецца, напрыклад, што ў вёсцы Прудок памешчык Іван Лінкевіч жорстка збіў селяніна Апанаса Падаляка за тое, што ён з’явіўся на работу з сахой, маючы адзін сашнік. Праз шэсць дзён пасля пакарання Апанас памёр.

А вось справа па скаргах сялян вёскі Кочышча, якая ўваходзіла ў Мазырскі павет. Сяляне скардзіліся на тыранства памешчыка Пясецкага. Мазырскі іспраўнік Заранін, якому было даручана расследаваць пісьмы сялян, пастараўся апраўдаць памешчыка, а сялянам заявіў: «Вы бунтаўшчыкі». I тут жа 18 лістапада 1851 года сяляне Амелька Шаўцоў і Фёдар Копач былі адпраўлены ў турму.

Яшчэ адна старонка з гэтай справы не можа не ўсхваляваць нашу моладзь. У ёй гаворыцца, як па загаду Пясецкага ў адзін дзень было павянчана 14 пар, якія з плачам вымушаны былі прыняць вянец. таму што сам памешчык гнаў іх гвалтоўна ў царкву.

Вельмі важна, каб на гістарычных прыкладах з жыцця сваей вёскі, раёна расказаць моладзі, якім было становішча сялянства таго часу. Праўнукі павінны ведаць жыццё прадзедаў, каб спаўна ацэньваць заваёвы Кастрычніка.

У той час, калі большасць сялян жыла ў жабрацтве, не мела зямлі, толькі адзін кімбараўскі манастыр у 1864 годзе меў 289 дзесяцін зямлі.

У 1869 годзе ў вёсцы Міхалкі быў адзін з буйнейшых вінакурных заводаў на Палессі, дзе вінакурам быў мясцовы настаўнік. Буйным прадпрыемствам лічыўся і скрыгалаўскі смалярны завод памешчыка Снядзецкага. Майстрам на гэтым заводзе зноў такі быў настаўнік. Відаць не выпадкова настаўнікі вымушаны былі наймацца на іншыя работы — царскія ўлады не клапаціліся ні аб школе, ні аб тых, хто ў ёй працуе.

Настаўнік Камаравіцкага из роднага вучылішча павінен быў заявіць земскаму начальству: «Калі мая просьба прыбавіць зарплату па якой-небудзь прычыне не будзе задаволена, то пры ўсёй маёй любві да настаўніцкай працы я павінен буду спыніць уласныя заняткі і шукаць кавалак хлеба якім-небудзь іншым шляхам».

Царскія чыноўнікі ў Беларусі ўсяляк стараліся затрымаць развіццё адукацыі сярод працоўных. Там, дзе сяляне адкрывалі «тайныя школы» для навучання грамаце, іх тут жа закрывалі, а настаўнікі праследаваліся. Школы, якія былі адкрыты з дазволу ўлад, размяшчаліся ў дранных памяшканнях, дзеці неахвотна наведвалі заняткі.
Паведамляецца, што Слабадскую царкоўна-прыхадскуго школу ў 1871 годзе наведвала 14 хлопчыкаў і ні адной дзяўчынкі, а ў Мазырскім гарадскім прыхадскім аднакласным вучылішчы ў 1881 годзе навучалася 28 хлопчыкаў.

Жыхары Мазыра ў кастрычніку 1900 года звярнуліся ў дырэкцыю народных вучылішчаў Мінскай губерні з просьбай пераўтварыць мужчынскую шасцікласную прагімназію ў поўную гімназію, але апякун Віленскай вучэбнай акругі, даведаўшыся аб просьбе мазыран, напісаў: « ..у гэтым горадзе найболш карысна было б адкрыццё ніжэйшай рамеснай школы з заняткамі сталярным, такарным і кавальска-слесарным майстэрствам». I далей: «Адкрыццё такой нішэйшай рамеснай школы абыйдзецца параўнаўча нядорага.

Архіўныя матэрыялы сведчаць аб паднявольнай працы рабочых Мазырскай запалкавай фабрыкі «Маланка». Рабочыя гэтага прадпрыемства працавалі з 7 гадзін раніцы да 7 гадзін вечара з перапынкамі для прыняцця ежы. На фабрыцы было ўстаноўлена 20 відаў штрафу.

А ў якіх умовах жылі рабочыя? Нават сам віцэ-губернатар, наведаўшы Мазырскія прадпрыемствы, вымуiан быў прызнаць, што тут не існуе ніякага санітарнага нагляду. Яшчэ горш абстаяла справа з тэхнікай бяспекі. Глыбока хвалюе кожнага лёс рабочага Сяргея Рудкоўскага. На фабрыку «Маланка» хлопчык з вёскі Навикi прыйшоў ва ўзросце 11 гадоў і ў 19 гадоў стаў інвалідам — яму адрэзала пяць пальцаў на левай руцэ. Рабочаму не толькі не ўстанавілі інваліднасць і пенсію, але і страхавыя грошы зменшылі.

Сяляне Мазырскага павету адкрыта выказвалі свой пратэст супраць вайны 1914—1916 гадоў. Часта гэты пратэст выказваўся пряма на вуліцы. Так, Мацвей Турчын, жыхар вёскі Карма, публічца заявіў : сялянам: «Гасудар і германцы там народ губяць, а гэта басата — тут». Ён меў на ўвазе паліцыю.

Прыкладам арганізаванага супраціўлення сялян царскім уладам могуць служыць падзеі, якія адбыліся ў Асавецкай Будзе ў 1891 годзе. Тут сяляне начале са Станіславам i Францам Зданевічамі адмовіліся плаціць чынш графу Тышкевічу. Граф рашыў выселіць іх. 3 гэтай мэтай у вёску з’явіліся прыстаў, ураднік, упраўляючы маёнткам. Але сяляне, як паведамляецца ў прыгаворы Мінскага акруговага суда, дамовіліся паміж сабой не дапускаць судовага прыстава да сваіх дамоў. Іх сабралася каля 300 чалавек, як з Асавецкай Буды, так і з суседніх хутароў.
Работнікі архіву па просьбе ўстаноў, калгасаў, прадпрыемстваў могуць даць неабходныя даведкі, зрабіць мікрафільмы, фотакопіі дакументаў, але шкала, што да нас з такімі запытаннямі мала звяртаюцца. Архіў зацікаўлен у расшырэнні сувязей з музеямi, клубамi, бібліятэкамі. Такая сувязь устанавілася, напрыклад, паміж нашым архівам, Мазырскім краязнаўчым музеем і Скрыгалаўскім сельсаветам. Яны нам прыслалі запытанні. Да нас у камандзіроўку прыязджаў супрацоўнік музея А.Г. Бобр, які працаваў з дакументамі ў чытальнай зале архіву,
У мінулым годзе выдадзен даведнік па Цэнтральнаму дзяржаўнаму гістарычнаму архіву БССР. Наш даведнік карысна меwь бібліятэкам, сярэднім школам, навучальным установам.

Н. ЛЕШЧАНКА.
Рэдактар I.В. АНКУДОВІЧ.