Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Помнікі — пад ахову. Камуніст Палесся №190 (10286) 5 снежня 1989 года

Помнікі — пад ахову.


Горад наш старажытны, багаты помнікамі гісторыі, і культуры. Разбурэнне і знішчэнне іх наносіць вялікую шкоду, так як потым нельга аднавіць. Каля мэблевай фабрыкі на месцы былой в. Кімбараўка археолагамі выяўлена гарадзішча, якое адносіцца да VIII—XI стагоддзяў.
У раёне былой в. Баравікі і пасёлка Пхоў былі стаянкі людзей каменнага веку. Археолагамі знойдзены тут шматлікія крэмневыя прылады працы, якія ў сваю чаргу дазваляюць нам скласці ўяўленне, чым займаліся нашы далёкія продкі, якую вялі гаспадарчую дзейнасць.
У цэнтры горада Мазыра знаходзіцца, бадай, самы галоўны помнік археалогіі Гара Камунараў, ці былая Замкавая гара. Не ўсе ведаюць, што адсюль бярэ свой пачатак гісторыя нашага горада. Тут пачыналася яго будаўніцтва.Вось толькі берагчы сваю гісторыю мы як след не навучыліся. Асабліва вялікую шкоду наносіць гаспадарчая дзейнасць, і перш за усё правядзенне будаўнічых работ, тэмпы якіх з кожным годам узрастаюць. Летась на Гары Камунараў рабочымі Мазырскага падраднага спецыялізаванага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення быў праведзены раскоп траншэі, прытым без узгаднення і дазволу на правядзенне гэтых работ. Пры добраўпарадкаванні вул. Савецкай разбурана аснова Гары Камунараў, знішчаны культурны слой, дзе былі выяўлены предметы XIII—XVIII стагоддзяў. Між тым многім вядома, што ў ахоўных зонах помнікаў усякія земляныя работы забаронены. Калі гэтага патрабуе закон, значыць, яго трэба выконваць. У нас жа робіцца наадварот. На тэрыторыі царквы, напрыклад, будаўнікі праклалі цеплатрасу. Мала таго, рабочымі МПСРБУ выкапаны глыбокі катлаван, тым самым зменены знешні выгляд ахоунай зоны.
Кіраўнікамі добраахвотнага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў праведзены работы па ремонту будынкаў былога каталіцкага манастыра па вул. Гогаля, добраўпарадкаванню яго тэрыторыі. Здавалася б, людзі робяць добрую справу. Рамантаваць, добра ўпарадкоўваць трэба. Бяда толькі ў тым, што земляныя работы ў ахоўнай зоне вядуцца без праекта і плана і са значнымі адступленнямі ад патрабаванняў.
Дзеючым заканадаўствам устаноўлена, што асобы, вінаватыя ў разбурэнні помнікаў, нясуць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Але я не памятаю, каб хто-небудзь з гэтых вінаватых панёс якое-небудзь пакаранне.

В. БУЛАЎКА