Адкрываецца
этнаграфічны музей.
Не першы год у сярэдняй школе № 2 г. Мазыра вядзецца работа па
стварэнню этнаграфічнага музея. У гэтай справе ўдзельнічаюць як педагогі, так і
вучні. I вось хутка фініш іх трохгадовых творчых пошукаў, натхнёнай працы. На
другім паверсе школы ў спецыяльным памяшканні размешчаны шматлікія экспанаты.
Тут можна ўбачыць кросны, верацёны, церн
іцы, ярмо в
ялікае
і малое, сна
сці д
ля лоўлі рыбы і іншыя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі.
Радуюць вока сваей самабытнасцю і прыгажосцю андаракі, вышытыя кашулі, саматканыя
паясы, іншае адзенне, у якое апраналіся некалі палешукі. Усе гэтыя рэчы
натуральныя. Яны прывезены сюды з розных вёсак Мазырскага, Петрыкаўскага,
Бабруйскага, Хойніцкага і іншых раёнаў.
I хаця афіцыйна музей адкрыецца толькі праз месяц, ужо зараз у ім праходзяць
урокі па гісторыі БССР і беларускай літаратуры. А класныя кіраўнікі ў планах
выхаваўчай работы загадзя прадугледзелі экскурсіі ў школьны музей. Лектарская і
фальклорна-этнаграфічная групы школьнікаў рыхтуюць цікавую праграму да адкрыцця
музея.