На сесіі райсавета народных дэпутатаў зацверджаны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця і бюджэт раёна на 1989 год. Бюджэт па даходах і расходах складзе 6 мільёнаў 678,1 тысячы рублёў, што вышэй зацверджанага бюджэту на 1988 год на 1 мільён 492,6 Тысячи рублёў. Асаблівая ўвага ў плане і бюджэце звяртаецца на рашэнне сацыяльных праблем. Удзельная вага асігнаванняў на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы складае 85,5 працэнта. Планам прадугледжваецца значнае павышэнне тэмпаў росту вытворчасці.
Прамысловасць і будаўніцтва
Прадукцыйнасць працы ў прамысловасці ўзрасце на 6 працэнтаў. Выпрацоўка на аднаго працуючага складзе 12572 рублі.
У плане прадугледжваецца паскоранае абнаўленне асноўных вытворчых фондаў, рост фондааддачы. Асаблівая ўвага звяртаецца на паляпшэнне якасці атрымліваемай прадукцыі, на ўзмацненне матэрыяльнай зацікаўленасці працоўных калектываў у канчатковых выніках работы.
Агульны аб’ём капітальных укладанняў па ўсіх крыніцах фінансавання на развіццё галін народнай гаспадаркі і ажыццяўленне сацыяльнай праграмы раёна складзе каля 21 мільёна рублёў.

Сельская гаспадарка
Агульны аб’ём валавой вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў параўнанні з 1988 годам павялічыцца на 3,4 працэнта, а прадукцыйнасць працы — на 4,6 працэнта.
3 улікам павышэння эфектыўнасці вытворчасці сельскагаспадарчых культур, укаранення перадавога вопыту, далейшага развіцця падрадных форм арганізацыі і стымулявання працы, будзе забяспечаны продаж зерня дзяржаве ў аб’ёме 5080 тон, бульбы — 10100 тон, агародніны — 4100 тон, фруктаў — 690 тон, травяной мукі — 3300 тон, малака — 29600 тон, мяса — 15050 тон, яец — 25 мільёнаў штук.
У раёне будуць прадоўжаны работы па меліярацыі зямель, культуртэхнічныя работы. Плануецца правесці асушэнне зямель на плошчы 300 гектараў у калгасе «Прамень Кастрычніка», арашэнне — у калгасе «Дружба» на плошчы 132 гектары. Будуць праведзены культуртэхнічныя работы на землях, якія не патрабуюць асушэння, на плошчы 866 гектараў.
Планам прадугледжаны рост закупак прадукцыі жывёлагадоўлі. План продажу мяса да ўзроўню 1988 года павялічаны на 10 працэнтаў, малака — на 6,4 працэнта. У сувязі з гэтым у 1989 годзе будзе ажыццёўлены больш жорсткі кантроль за ходам выканання праграмы інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі.
Для забеспячэння планаў продажу дзяржаве прадукцыі жывёлагадоўлі неабходна атрымаць у 1989 годзе ад кожнай каровы па 3185 кілаграмаў малака, забяспечыць атрыманне сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы 450 — 480 грамаў, свіней — 450 грамаў.
Будзе аказана ўсямернае садзеянне развіццю падсобных гаспадарак грамадзян і ажыццёўлены меры па далейшаму развіццю падсобных гаспадарак прадпрыемстваў і арганізацый. Падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў і арганізацый павінны рэалізаваць 84 тоны мяса і 17 тон агародніны.
У эканоміцы аграпрамысловага комплексу прадугледжана сістэма мер па інтэнсіфікацыі ўсіх галін, паглыбленню гаспадарчага разліку, інтэнсіўнай тэхналогіі, арэндных і падрадных форм, што будзе садзейнічаць нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці, зніжэнню затрат і павышэнню рэнтабельнасці ўсіх галін.

Сацыяльнае развіццё
У 1989 годзе будуць уведзепы жылыя дамы карыснай плошчай 17,4 тысячы квадратных метраў, дзіцячыя сады ў вёсках Скрыгалаў і Барбаррў, школа на 378 месц у в. Козенкі, клуб на 300 месц у в. Скрыгалаў і амбулаторыя на 100 наведванняў у змену ў в. Скрыгалаў.
Будзе прадоўжана будаўніцтва фельчарска-акушэрскіх пунктаў і рэканструкцыя Мялешкавіцкай участковая бальніцы і іншых аб’ектаў сацкультбыту. Будзе ажыццяўляцца будаўніцтва ўнутрыгаспадарчых дарог і добраўпарадкаванне вуліц.
Сацыяльная пераарыентацыя плана дазволіць ажыццяўляць у больш шырокім маштабе меры па павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва. Згодна пастановы Савета Міністраў СССР ад 21 кастрычніка 1988 года, прадугледжана ажыццявіць дзяржауныя цэнтралізаваныя мерапрыемствы: прадоўжыць паэтапнае павышэнне заработнай платы работнікам аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння; увесці новыя аклады і стаўкі асобных катэгорый работнікаў культуры; прыступіць да павелічэння паэтапна, па раёнах, працягласці часткова аплачваемага водпуску жанчынам-маці па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту паўтара года з адначасовым прадастаўленнем права на дадатковы неаплачваемы водпуск да дасягнення дзіцём узросту двух гадоў; павялічыць з 8 да 12 гадоў узрост дзяцей, на якіх выплачваецца дапамога малазабяспечаным сем’ям.
Будзе прадоўжана павышэнне тарыфных ставак і акладаў работнікам вытворчых галін народнай гаспадаркі за кошт укаранення гаспадарчага разліку і работы ў новых эканамічных умовах.
3 улікам росту даходаў насельніцтва рознічны тавараабарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю складзе 27 мільёнаў 99 тысяч рублёў.
Значка ўзрасце выпуск тавараў народнага спажывання. Агульны аб’ём іх у 1989 годзе плануецца ў суме 314 тысяч рублёў, у тым ліку ў харчовай сферы (за кошт развіцця падсобных гаспадарак) — 100 тысяч рублёў. Будзе расшыраны асартымент тавараў для народа на заводзе ЖБВ-4, у лясгасе. Вытворчасць нехарчовых тавараў будзе павялічана на 30 працэнтаў.
Далейшае развіццё атрымае сфера паслуг. Аб’ём платных паслуг павялічыцца на 22,7 працэнта і складзе 3 мільёны 101 тысячу рублёў. Гэта саставіць на аднаго жыхара раёна каля 125 рублёў.
Далейшае развіццё атрымаюць ахова здароўя, народная асвета, культурна-масавая і фізкультурная работа ў раёне.
Рэалізацыя плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця 1989 года патрабуе напружанай, творчай работы ўсіх калектываў раёна, шырокага разгортвання сацыялістычнага спаборніцтва. Яго паспяховае ажыццяўленне забяспечыць больш поўнае задавальненне патрэбнасцей насельніцтва раёна, будзе спрыяць умацаванню эканомікі гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.