Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Такімі былі першыя. З гісторыі камсамола Мазыршчыны. Камуніст Палесся, 30 лістапада 1973 года

На самыя цяжкія ўчасткі, туды, дзе патрабавалася мужнасць і настойлівасць, самаахвяра і моцныя рукі, накіроўвалі першыя камсамольскія ячэйкі Мазыра сваіх членаў. Мне давялося быць у ліку гэтых першых, што грамілі бандыцкія зграі на Мазыршчыне, і аднаўлялі разбураныя грамадзянскай вайной фабрыкі і заводы., дапамагалі гарсавету, сельсаветам і камітэтам беднаты збіраць хлеб і грошы для галадаючых.
Многа зроблена рукамі мазырскай камсамоліі пад кіраўніцтвам яе важакоў — маладых, але дастаткова вопытных камуністаў В. Г. Дыбко, В. Я. Глускінай. Гэта яны былі арганізатарамі далёкіх рэйдаў па валасцях Мазырскага павету, у час якіх збіраліся харчы і рэчы для параненых чырвонаармейцаў.
Моладзь была ініцыятарам шматлікіх нядзельнікаў па пагрузцы дроў на станцыі Мазыр, рамонту мастоў і г. д. Асабліва памятаю, як актыўна працавалі на рамонце так званага рагалеўскага моста важак моладзі з вёскі Матрункі Ілья Завалей, камсамольцы Віслоух, Высоцкая з в. Тварычаўка.
Выконвалі і больш складаныя работы. Па загаду акружкома камсамола я ўзначальваў работы на пракладцы водаправода. Трэба было пракапаць траншэю даўжынёй больш трох кіламетраў. Грошай для гэтага не было. Але дзякуючы энтузіязму юнакоў і дзяўчат, якія заставаліся працаваць пасля работы і ў выхадныя, водаправод праклалі за два тыдні.
У Мазыры на Камсамольскай вуліцы з 1922 года існавала камуна, у якую прымалі сірот і беспрацоўных. Пазней па ініцыятыве сакратара акружкома камсамола Івана Галодкі ў адабраным у буржуяў асабняку па вуліцы Калініна адкрылі інтэрнат для моладзі. Там наладзілі трохразовае харчаванне. Штомесяц члены камуны ўносілі ў касу добраахвотны і грашовы ўзнос. Камуна ўвесь час расла: пасля кожнага выезду на перыферыю т. Галодка абавязкова прыводзіў якога-небудзь беднага селяніна — новага члена камуны. Асабліва запомніўся мне адзін з іx — маленькі Краснікаў, беспрацоўны, напалавіну раздзеты. Яго акружылі, як гэта бывала заўсёды, увагай і клопатамі, адзелі, ўладкавалі на работу. Потым т. Краснікаў аказаўся добрым камуністам. Хутка ён стаў кіруючым гаспадарчым работнікам. Здарылася так, што лёс звёў нас праз многія гады ў баях пад Сталінградам, цёпла сустрэліся, доўга гутарылі, успаміналі. На жаль, больш мы не бачыліся.
У вёсцы Хамічкі т. Турко арганізаваў камуну «Міна», падобную на гарадскую, дапамог там стварыць камсамольскую арганізацыю. Такія ж камуны былі ў Ельску, Міцьках. Гарадскія камунары дапамагалі сельскім ліквідаваць непісьменнасць. У той час гэта была адна з пярвейшых задач.
Былі ў камун і шматлікія цяжкасці: не хапала інвентару, насення для пасеву. Акрамя таго, рабілі свае цёмныя справы кулакі і бандыцкія прыхвасні. Аднак камуны доўгі час заставаліся аплотам партыі і камсамола ў вёсцы, многія з іх праіснавалі да 1926—1927 гадоў. Некаторыя пасля былі пераўтвораны ў калектыўныя гаспадаркі.
Вялікае значэнне надавалі акружком і райком камсамола так званай «ленінскай палосцы». Гэта азначала — кожны камсамолец павінен быў апрацаваць і засеяць вызначаны ўчастак зямлі, а сабраны ўраджай здаць бясплатна дзяржаве. Добра наладзіла апрацоўку ленінскіх палос скрыгалаўская камсамолія. Сеялі тут па ўсіх правілах агратэхніні з дапамогай аграномаў, выкладчыкаў сельгастэхнікума, таму і ўраджай збіралі добры.
Шмат цудоўных людзей — камсамольцаў і камуністаў — вызначыў наш час. Памятаю, якое ўздзеянне аказвала на ўсіх кожнае слова камсамолкі В. Т. Хмялеўскай (зараз яна персанальная пенсіянерка, жыве ў г. Харкаве). Вялікай павагай карыстаўся сярод камсамольцаў слабадской ячэйкі яе важак Уладзімір Бурдо. Шмат цярпення і настойлівасці прыклалі таварышы Бурдо, Дуброўскі, Дзмітрук, Васкевіч і іншыя, каб даказаць слабадскім сялянам перавагу сацыялістычнага метаду гаспадарання. У 1925 годзе камсамольцы Бурдо і Барысюк першымі селі на саўгасныя трактары.
Нельга не сказаць асобна пра Валодзю Бурдо. Яму і яго сястры Яўгеніі з дзяцінства прышлося гнуць спіну на памешчыка ў маёнтку «Сядзельнікі», дзе іх бацька батрачыў усё сваё жыццё. Гэтыя людзі па-сапраўднаму былі ўлюблёныя ў рэвалюцыю, бясконца адданыя ёй.

I. ВОЛЬФМАН, 
персанальны пенсіянер