МАЗЫРШЧЫНА, ГОД 1919
У час кароткай перадышкі
У АРТЫКУЛЕ «Мазыршчына, год 1918» гаварылася аб тым, што ў снежні 1918 года Мазыр захапілі пятлюраўцы. Але іх улада аказалася нетрывалай. 12 студзеня 1919 года часці Чырвонай Арміі пры падтрымцы ўзброеных атрадаў рабочых фабрык «Маланка» і «Прыма» занялі горад. Мазырская партийная арганізацыя выйшла з падполля. У гэты час у яе радах налічвалася 40 чалавек. У горад прыбылі прадстаўнікі Палескага камітэта партыі для аказання дапамогі ў аднаўленні Савецкай улады.
18 студзеня гарадскім камітэтам партыі быў урачыста адкрыты клуб імя Леніна. Сабраўшыеся на адкрыццё клуба паслалі тэлеграмы ў Маскву У. I. Леніну і ў Мінск Беларускаму ўраду. У тэлеграмах гаварылася: «У дзень урачыстага адкрыцця Мазырскім камітэтам партыі клуба імя правадыра пралетарыяту таварыша Леніна, сабраўшыеся на адкрыццё клуба камуністы, спачуваючыя і прадстаўнікі рабочых арганізацый шлюць таварыскае прывітанне цэнтрам камунізму Піцеру і Маскве. Няхай жыве Расійская Камуністычная партыя! Няхай жыве Маскоўскі і Петраградскі камітэты партыі! Няхай жыве Цэнтральны Камітэт камуністаў!».
25 студзеня адбыўся першы Мазырскі павятовы сялянскі з’езд Саветаў, на якім было принята рашэнне пачаць збор прадуктаў харчавання для працоўных Масквы і Петраграда.
У МАЗЫРЫ і павеце наладжвалася гаспадарчае жыццё. На адбыўшымся ў лютым 1919 года першим з’ездзе Саўнаргасаў Мінскай губерні прадстаўнік з Мазыра т. Лобач дакладваў, што Мазырскі Саўнаргас, створаны толькі пасля ўходу немцаў, складаецца з вытворчага, транспартнага і ляснога аддзелаў. Вытворчы аддзел вёў рэгістрацыю фабрык і заводаў, на чарзе стаяла пытанне аб аднаўленні работ на запалкавай фабрыцы «Малайка», аб адкрыцці фабрыкі сельскагаспадарчых машын. Пададдзел ваенных нарыхтовак адкрыў майстэрню па рамонту ваеннага абоза. Электра-тэхнічны пададдзел прывёў у парадак электрастанцыю, якая была пашкоджана пажарам. Наладзілася асвятленне ў горадзе. Была спраўлена тэлефонная сетка: устаноўлена каля 40 апаратаў у розных савецкіх установах. Дарожны пададдзел прыступіў да складання каштарысаў на будаўніцтва новых і рамонт старых мастоў па ўсяму павету і г. д.
Праводзіліся першыя сацыялістычныя пераўтварэнні ў вёсцы. Да вясны 1919 года ў Мазырскім павеце было створана 18 саўгасаў. Сялянства цягнулася да новага жыцця. На агульным сходзе ў вёсцы Мялешкавічы сяляне прынялі рэзалюцыю ў падтрымку Савецкай улады: «Мы, грамадзяне вёскі Мялешкавічы, заяўляем, што Савецкая ўлада — улада працоўнага народа, абаронца працоўнага сялянства. Не дазволім прадухільнікам буржуазіі таптаць святое пачынанне працоўнага народа. Будзем усімі сіламі і сродкамі садзейнічаць рабоча-сялянскай уладзе».
Пераўтварэнні ў павепе праходзілі ў абстаноўцы вострай класавай барацьбы. У вёсцы Капаткевічы кулакі разграмілі валасны выканком і арыштавалі ўсіх яго членаў, у Лучыцах забілі старшыню валаснога выканаўчага камітэта камуніста Анікея Пашука. Але ніякія вылазкі контррэвалюцыі, у якіх бы формах яны не праяўляліся, не маглі спыніць сялян-палешукоў на новым шляху. Аб гэтым ярка сведчаць дакументы адбыўшагася ў сакавіку 1919 года першага з’езда сялян Мазырскага павету, які накіраваў пісьмо У. I. Леніну. «Працоўнае сялянства — пісалі ўдзельнікі з’езда, —заяўляюць, што вопыт горкай акупацыі Мазырскага павету белагвардзейскімі бандамі ўнутранай і знешняй буржуазіі навучыў сялянства і батрацтва цвяроза глядзець на рэальнасць... Няма прымірэння з буржуазіяй — ёсць толькі адна диктатура беднаты, якая вядзе да камунізму. Няхай жыве камунізм!».
У вогненным калыіы
ВЯСНОЙ 1919 года Антанта начала свой паход супраць рэспублікі Саветаў. Вораг наступаў з усіх бакоў. 3 усходу рухалася 400-тысячная армія адмірала Калчака, з поўдня ішлі войскі генерала Дзянікіна, а з поўначы — атрады англійскіх, французских, амерыканскіх інтэрвентаў і белагвардзейскага генерала Мілера, на Петраград наступаў корпус Юдзеніча. 3 захаду ішлі войскі буржуазна-памешчыцкай Польшчы і банды пятлюраўцаў. Рэспубліка аказалася ў вогненным кальцы франтоў.
Яшчэ ў лютым—сакавіку 1919 года на Мазыршчыне быў праведзен прызыў добраахвотнікаў у рады Чырвонай Арміі і ў атрады асобага пазначэння. У канцы сакавіка ваеннае палажэнне ў Мазырскім павеце рэзка ўскладнілася. 3 поўдня да горада зноў падступалі банды Пятлюры, з боку Гомеля на злучэнне з імі рухаліся мяцежнікі-стракапытауцы.
Для ліквідацыі стварыўшайся пагрозы ў раён Мазыра былі перакінуты тры палкі восьмай стралковай дывізіі. I ўсё ж сіл для абароны горада аказалася недастаткова Пасля жорсткага бою, у якім пятлюраўцы выкарысталі два бронепаязды, нашы войскі вымушаны былі адступіць да Калінкавіч. 1 красавіка праціўнік заняў горад, але часці Чырвонай Арміі захавалі кантроль над пераправамі цераз Прыпяць і пачалі накопліваць сілы. 10 красавіка байцы 66 палка разам з атрадам Мазырскіх камуністаў і камсамольцаў уступілі ў горад. На станцыі Козенкі быў захоплен пятлюраўскі бронепоезд і 28 чыгуначных вагонаў. Пасля заняцця Мазыра савецкімі войскамі ў горадзе наладзілася партийная работа. Была праведзена перарэгістрацыя членаў партыі. 23 красавіка быў выбран новы партыйны камітэт. У Мазыры стварылі дзве камуністычныя ячэйкі і ў валасцях павету — шэсць ячэек. Да канца мая ў Мазырскім павеце налічвалася 82 члены партыі, 42 кандидаты і 50 спачуваючых.
Працоўныя Мазыршчыны выкарысталі мірную перадышку для працягу сацыялістычных пераўтварэнняў, аднаўлення гаспадаркі і аказання неабходнай дапамогі Чырвонай Арміі.
I зноў у бой
ЛЕТАМ 1919 года новая небяспека навісла над савецкай Мазыршчынай. 3 захаду наступалі войскі белапанскай Польшчы. Белапалякі захапілі значную частку Мазырскага павету: мястэчкі Тураў, Жыткавічы, рад вёсак. У жніўні быў сфарміраваны асобны Мазырскі стралковы полк, яго і камандзірам стаў Трусевіч, камісарам — Анісімаў. Полк заняў абарону на рацэ Пціч і на станцыі Пціч. У першым жа баі ён знішчыў эскадрон конніцы белапалякаў, узяў у палон каля 100 чалавек, захапіў 150 коней, 5 кулямётаў, многа гранат, 300 вінтовак, звыш мільёна патронаў.
У жніўні 1919 года ў Мазыр прыязджаў камандзір першай Украінскай Савецкай дывізіі Н. А. Шчорс. Адзін з яго палкоў знаходзіўся ў горадзе на папаўненні.
ЛЕТАМ і восенню 1919 года ў баях з белапалякамі на рацэ Прыпяць нарадзілася ваенная флатылія, якая ўнесла вялікі ўклад у справу разгрому інтэрвентаў на Мазыршчыне. 24 ліпеня ў Мазыр уступіў атрад ваенных маракоў-балтыйцаў на чале з камісарам эстонцам А. М. Кульбергам. У яго задачу ўваходзіла стварэнне на Прыпяці флатыліі ваенных суднаў, якая павінна была стаць апорай сухапутных часцей Чырвонай Арміі, што дзейнічалі ў гэтым раёне супраць белапалякаў. У састаў рачнога атрада ўвайшлі бронепараходы «Апалон», «Трахтаміраў», «Бужын», бронекатэры №№ 1, 3, 48 і вартавы карабель «Звязда». Затым да іх далучыліся бронепараход «Карл Лібкнехт» і вартавы карабель «Тураў». Начальнікам флатыліі быў прызначан вопытны марак-балтыец П. I. Пашкін.
7 верасня выйшаў загад камандуючага Заходняга фронту В. Гітуса аб актывізацыі абароны Мазырскага павету. Асноўныя баі разгарнуліся ля мястэчка Петрыкаў, якое вораг захапіў 8 верасня. 19 верасня нашы сухапутныя войскі пры падтрымпы караблёў Прыпяцкай ваеннай флатыліі авалодалі Петрыкавам. У канцы верасня стабілізаваўся фронт на поўдзень ад Мазыра, пасля таго, як белапольскія войскі былі выбіты з Мялешкавіч і адступілі да Буйнавіч.
У СУВЯЗІ з пастаяннай пагрозай акупацыі Мазыра войскамі белапанскай Польшчы, гарадская партийная арганізацыя вяла актыўную падрыхтоўчую работу на выпадак пераходу ў падполле. У партыйны камітэт увайшлі т. Апанскі (прыехаў у Мазыр з Мінска па заданию бюро нелегальнай работы ЦК КП(б) Літвы і Беларусі), тт. Багдановіч і Левін. Актыўнымі членамі арганізацыі з’явіліся тт. Андрэеў і Саф’ян.
Былі створаны падпольныя ячэйкі ў Петрыкаве і Скародным. Цераз мазырскіх камуністаў у акупіраваныя гарады Пінск, Бабруйск, Брэст-Літоўск перапраўлялася многа партыйнай літаратуры. На падпольную работу ў акупіраваныя раёны былі пасланы члены Мазырскай партыйнай арганізацыі Пракапчук, Баскін, Злотнікаў. У горад завезлі і схавалі поўнае абсталяванне для падпольнай друкарні. На нелегальны склад партыйнай арганізацыі завезлі вялікую колькасць нелегальнай літаратуры (адозвы, лістоўкі, плакаты. брашуры на рускай, беларускай, польскай і яўрэйскай мовах), якая прызначалася для цэлага раду паветаў заходили часткі Беларусі, акупіраванай бёлапалякамі.
На захопленых белапольскімі войскамі землях Мазырскага павету працягвалі дзейнічаць партизанскія атрады, якія падтрымлівалі мясцовае насельніцтва.
У студзені 1920 года польскія войскі аднавілі спробы авалодаць Мазыром. Часці 47 стралковай дывізіі вялі жорсткія баі з белапалякамі ў раёне вёсак Майсееўка, Слабада, Мялешкавічы, Рамязы Аб упартым характары гэтых баёў гаворыць той факт, што на працягу кароткага часу вёскі, што знаходзіліся ў зоне баявых дзеянняў, па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі.
У пачатку лютага 1920 года белапольскія войскі зноў павялі наступление на Мазыр. Стварылася непасрэдная пагроза акупацыі горада. Абяскроўленыя ў няспынных баях чырвонаармейскія батальёны не маглі супрацьстаяць узмацніўшамуся націску ворага. Становішча паглыблялася тым, што чырвоныя часці неслі вялікія страты ад тыфу. 5 сакавіка 1920 года, маючы трохразовую перавагу ў сілах, праціўнік захапіў Мазыр. Група чырвонаармейцаў на чале з камісарам 139 бригады 47 стралковай дывізіі Н. С. Данілеўскім забарыкадыравала вокны і дзверы ў доме, дзе размяшчаўся штаб брыгады. Некалькі гадзін яны адбівалі лютыя атакі ворага. Белапалякі змаглі ўвайсці ў будынак толькі тады, калі апошні абаронца ўпаў мёртвым. Данілеўскі з таварышамі змог знішчыць усе сакрэтныя штабныя дакументы. У час штурму праціўнік страціў 40 чалавек. Цяпер у нашым горадзе па вуліцы Ленінскай, на будынку былога штаба 139 брыгады вісіць мемарыяльная дошка ў памяць аб камісару Данілеўскім. Яго імя носіць адна з вуліц Мазыра. Прах, герояў-чырвонаармейцаў ляжыць у брацкай магіле загінуўшых у барацьбе за Савецкую ўладу ў гады грамадзянскай вайны.
Чорная ноч белапольскай акупацыі навісла над Мазыршчынай. Але Савецкая рэспубліка збірала сілы для разгрому інтэрвентаў. Не складалі зброю ў тыле ворага партизаны і падпольшчыкі. Гразой для польскіх легіянераў быў Партизанскі атрад, якім камандаваў палескі селянін В. I. Талаш. Атрад Талаша налічваў каля 300 байцоў.
Ніхто не забыты
У ПАЧАТКУ мая 1920 года ў Гомелі і яго аколіцах пачалося фарміраванне мазырскай групы войск. Актывізавала сваю дзейнасць Мазырская падпольная арганізацыя. У чэрвені ў Мазырскім павеце ўспыхнула паўстанне супраць белапольскіх акупантаў. 18 чэрвеня перайшла ў наступление мазырская група войск. Яна фарсіравала Днепр і за 20 дзен вызваліла Рэчыцу, Васілевічы, Хойнікі, Калінкавічы і Мазыр. У баях за наш горад наземныя войскі Чырвонай Арміі падтрымала група ваенных суднаў — кананерскія лодкі «Грозный», «Губительный», «Мощный», «Могучий» і тральшчыкі «Трал» і «Патрон». На правы бераг Прыпяці высадзіўся дэсантны атрад маракоў, які актыўна прымаў удзел у баях з белапалякамі ў раёне паміж Барбаровам і Мазыром.
Адступагочы, белапалякі падпалілі драўляны пешаходны мост праз Прыпяць і ўзарвалі чыгуначны мост.
У баях за вызваленне Мазыра ад белапольскіх акупантаў паспяхова дзейнічала ў саставе мазырскай групы войск чацвёртая армія, якой камандаваў Т. С. Хвесін. За асабістую храбрасць ён быў прадстаўлены камандаваннем Заходняга фронту да ўзнагароды ордэнам Чырвонага Сцяга.
ПАМЯЦЬ народная назаўсёды захавае імёны тых, хто са зброяй у руках адстойваў на Мазыршчыне заваёвы Вялікага Кастрычніка ў гады грамадзянскай вайны: I. Ганчара, Т. Гнедзькі, Ф. Нагорнага, А. Зубца, В. Маёра, М. Палхоўскага, В. Петухова, К. Старавойта, О. Калніна, В. Каушова, I. Прохарава, I. Жудро, Р. Вітко. П. Козінцава, В. Харужай, М. Ратушняка, Н. Лук’яновіча, I. Шумака, 3. Шклярмана і многіх іншых.
Як удзячнасць нашчадкаў, узведзены на адным з узгоркаў Мазыра помнік у гонар вядомых і безыменных барацьбітоў за Савецкую ўладу.