Курганы Мазыршчыны
Мазыршчына — своеасаблівы гісторыка-археалагічны заказнік. На яе тэрыторыі захаваліся стаянкі старажытнага чалавека. Вывучэнне мазырскіх старажытнасцей пачалося яшчэ ў мінулым стагоддзі. У 1889 годзе В. Завітневіч даследаваў рад курганоў каля вв. Слабада, Скрыгалаў, Лешня, Барыскавічы. Невялікія раскопкі на гарадзішчы Майсееўка праводзіў маскоўскі археолаг Ю. Кухарэнка У 1961 годзе чатыры курганы каля в. Акулінка вывучыў П. Лысенка. Нядаўна і я пабываў на раскопках трох курганоў ля в. Надаткі.
Курганная трупа, знаходзіцца на другім кіламетры ад вёскі ля ўрочышча «Машчанскае». Паказаў археолагам курганы жыхар в. Белая Пётр Дзяньгуба Паводле яго слоў, раней тут налічвалася каля 50 насыпаў, а на сённяшні дзень захавалася толькі дванаццаць. Асабліва цікавы курган №1. У ім выяўлена парнае пахаванне. Першае належыць дзіцяці. Знойдзена бронзавае кальцо. Іх насілі некалі драговічы. Кавалачак шаўковай тканіны з залатымі ніткамі гаворыць аб сувязях са старажытнай Візантыяй.
Знойдзеныя ва ўсіх трох курганах рэчы дазваляюць зрабіць вывад, што магільнік ля в Надаткі можна даціраваць канцом X пачаткам XI стагоддзя. Належаў ён драговічам — старажытнаму славянскаму племені, якое жыло на берагах Прыпяці.
Далейшыя раскопкі дадуць новыя цікавыя матэрыялы аб нашых далёкіх родзічах. Матэрыялы знаходак перададзены ў Мазырскі краязнаўчы музей. Кожны, каго цікавіць гісторыя раёна, можа з імі пазнаёміцца.