Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, Мазыршчына, год 1918. Камуніст Палесся 15 лютага 1977 г.

 

Да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка
Мазыршчына, год 1918

ПАЧАТАК 1918 года на Мазыршчыне характарызуецца працягам барацьбы бальшавікоў са згодніцкімі элементамш, якія пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе ўзмацнілі свае супраціўленне ўстанаўленню Савецкай улады. Аб гэтым сведчаць матэрыялы адбыўшыхся ў пачатку студзеня пасяджэнняў Мазырскага Савета рабочих і салдацкіх дэпутатаў, сходу выканкома Савета рабочих і салдацкіх дэпутатаў, Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, прэзідыума ваеннай секцыі і выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў.
Напрыклад, на пасяджэнні Савета рабочих і салдацкіх дэпутатаў 7 студзеня 1918 года ў наказе дэлегату III Усерасійскага з’езда Саветаў Выбарнаву змяшчалася патрабаванне ўстанаўлення «сацыялістычнай улады» з прадстаўнікоў усіх палітычных партий, у тым ліку і кадэтаў.
I ўсё ж бальшавікі крок за крокам праводзілі ў жыццё рашэнні, принятыя II Усерасійскім з’ездам Саветаў у кастрычніку 1917 года. Так, дзяржаўнымі гаспадаркамі сталі маёнтак Пузічы ў Мазырскім павеце і некаторыя іншыя. 3 самага пачатку свайго існавання Савецкая ўлада на Мазыршчыне прадпрыняла шэраг мер па пераадоленню культурнай адсталасці насельніцтва і ліквідацыі непісьменнасці.
У час перапісу дзяцей школьнага ўзросту, праведзенага ў снежні 1917 — студзені 1918 гадоў, у Мазыры і Мазырскім павеце было зарэгістравана звыш трох тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак да 16-гадовага ўзросту, якія не наведвалі школу. У студзені 1918 года ў горадзе ствараецца таварыства «Мазырскі народны дом», якое ўзяла на сябе клопат аб культурна-асветніцкай рабоце сярод насельніцтва Мазыра і павета. У адозве таварыства гаварылася: «Цяпер народ усвядоміў неабходнасць утварэння сельскіх таварыстваў, хутарскія сходы примаюць рашэнні аб адкрыцці школ. I якія б выдаткі не выклікала цяпер народная адукацыя, мы павінны яе арганізаваць і падтрымліваць...».
У студзені 1918 года Савецкая ўлада была ўстаноўлена ва ўсіх населеных пунктах павета. ІІачаўшыеся сацыялістычныя пераўтварэнні былі перапынены ў выніку здрадніцтва Троцкага, які парушыў устаноўкі ЦК партыі бальшавікоў і сарваў 10 лютага 1918 года мірныя перагаворы з Германіяй. 18 лютага нямецкія войскі перайшлі ў наступление па ўсяму руска-германскаму фронту. Ў першай палавіне сакавіка тэрыторыя Мазырскага павета была акупіравана немцамі. Разам з імі на Мазыршчыне з’явіліся гайдамакі ўкраінскага гетмана Скарапацкага, стаўленіка германскіх імперыялістаў, затым змяніўшага яго атамана Пятлюры.
Вярталіся ў свае маёнткі памешчыкі, у валасцях была створана паліцыя і гетманаўская варта, паўсюды лютавалі карныя атрады. Насельніцтва было абкладзена рознымі грашовымі і натуральнымі падаткамі. У Германію вывозіліся жывёла, збожжа, гародніна.
З САМАГА ПАЧАТКУ нямецкай акупацыі ў Мазыр па накіраванню ЦК партыі бальшавікоў былі прысланы работнікі для аказання дапамогі ў арганізацыі бальшавіцкага падполля і партызанскаі барацьбы. Віднымі арганізатарамі і кіраўнікамі партизанскай і падпольнай барацьбы на Мазыршчыне былі Я. А. Галадзец і С. Н. Дуброва. Вясной 1918 года ў Мазыры аформіўся камітэт РКП(б).
Напярэдадні 1 мая нямецкае камандаванне выдала загад аб забароне сходаў і мітынгаў. Нягледзячы на гэта, надпольная бальшавіцкая ячэйка на фабрыцы «Маланка» (кіраваў ячэйкай Ф. І. Віршыц), разам з рабочимі фабрыкі «Прыма», рашыла правесці ў Мазыры сумесную першамайскую дэманстрацыю. 1-га мая рабочыя фабрыкі «Маланка», спяваючы рэвалюцыйныя песні, калонай каля 300 чалавек накіраваліся да цэнтра горада. 3 заходняй ускраіны насустрач ім ішлі рабочыя фабрыкі «Прыма». Пасля перагавораў з атрадам нямецкіх салдат дэманстранты прайшлі на гарадскую плошчу, дзе адбыўся бурны мітынг. Першамайская дэманстрацыя наказала, што працоўныя Мазыра гатовы да рашучай барацьбы супраць прыгнёту германскіх імперыялістаў і гайдамакаў.
ДА лета 1918 года ў Мазырскім павеце пачынае набіраць сілу партызанскі pyx. У партызан было мала зброі і яе прыходзілася здабываць у баях. У ліпені мазырскімі партызанамі і падпольщчыкамі быў разгромлены нямецкі аружэйны склад. Такую ж аперацыю правялі партызаны Скараднянскай воласці Мазырскага павета. Некалькі раней тут адбылося буйнае сялянскае хваляванне.
Падпольшчыкі Мазыра выпускалі на нямецкай мове лістоўкі для салдат гарнізона. У жніўні адбылася нарада кіраунікоў падпольных бальшавіцкіх арганізацый і камандзіраў партызанскіх атрадаў Гомельскага, Рэчыцкага і Мазырскага паветаў. На ёй былі разгледжаны пытанні аб узмацненні барацьбы з захопнікамі і стварэнні новых падпольных арганізацый. У гэты ж час партызанскі атрад, што дзейнічаў у раёне Калінкавіч, зрабіў налёт на Мазыр і вызваліў з гарадской турмы больш 100 савецкіх патрыётаў.
Нямецкія акупацыйныя ўлады ўвялі ў Мазыры ваеннае палажэнне. Жыхарам забаранілі выходзіць з дамоў пасля васьмі гадзін вечара, пасля ўказанага часу трэба было зачыніць вокны аканіцамі, або фіранкамі. Таго, хто не выканае гэта распараджэнне, чакала жорсткая кара.
20 кастрычніка 1918 года адбылася падпольная канферэнцыя Бабруйскай арганізацыі бальшавікоў. У яе рабоце прымалі ўдзел прадстаўнікі Мазырскага павета. 13 лістапада 1918 года, у сувязі з рэзалюцыяй у Германіі, Савецкі ўрад ануляваў грабежніцкі Брэсцкі дагавор. Пачалося масавае выгнанне нямецкіх акупантаў з Савецкай Расіі. Наступление Чырвонай Арміі дало магутны штуршок да далейшага ўзмацнення партызанскай барацьбы на захопленых германскімі войскамі тэрыторыях.
У дзесятых чыслах лістапада ў Мазыры, акрамя нямецкіх часцей, стаяла гетманаўская «добраахвотная» дружына, у якой налічвалася звыш 500 чалавек. У Мазыры накапліваліся і белагвардзейскія сілы. Белагвардзейцы спадзяваліся захапіць уладу ў горадзе пасля вываду нямецкіх войск.
Абстаноўка была вельмі складаная. I ў гэтай сітуацыі бальшавікам Мазыра трэба было прыкласці многа намаганняў для мабілізацыі працоўных горада і павета на барацьбу за аднаўленне Савецкай улады. Партызанскім атрадам паранейшаму не хапала зброі. Падпольная партыйная арганізацыя даручыла тт. Траццякову, Аркіну і Бекерману ўстана віць сувязь з аховай зброевага
склада, які размяшчаўся ў paёне пасёлка Пхоў і паспрабаваць дастаць зброю, што і было зроблена. На складзе аказалася невялікая колькасць годных вінтовак, многа ручных гранат.
У канцы лістапада тт. Вітко, Камароў і Пархоменка прывезлі ад оўруцкіх падпольшчыкаў у атрад Прыміна, які дзейнічау у Скараднянскай воласці, 58 вінтовак, 5 тысяч патронаў, ручныя гранаты. У весцы Валаўск партызаны забралі ў немцаў яшчэ 37 вінтовак. Вызначыўся пры гэтым партызан Л. Бяляк. Партызаны і падпольшчыкі Мазырскага павета ў першай палавіне снежня разбілі буйны нямецкі атрад у весцы Дудзічы, зрабілі напад на эшалоны акупантаў на станцыі Калінкавічы, разграмілі і выгналі пятлюраўскія войскі з Нароўлі.
4 снежня ў Скараднянскай воласці пачалося адкрытае партызанскае наступление. У Скародным і іншых маёнтках воласці была раззброена пятлюраўская варта. У вёсцы Буда-Сафіеўка партызаны Прыміна разбілі вялікі карны атрад гетманаўцаў, пры гэтым была захоплена вялікая колькасць коней і зброі. У сяго да канца снежня 1918 года ў партызанскіх атрадах якія дзейнічалі каля Мазыра налічвалася звыш 1.000 чалавек. Толькі ў атрадах П. В. Прыміна і I. Д. Коваля было адпаведна 300 і 200 байцоў. Атрады мелі рэгулярную сувязь з Мазырскай падпольнай арганізацыяй.
У ЛІСТАПАДЗЕ Савецкі ўрад прапанаваў германскаму камандаванню пачаць перагаворы аб вывадзе нямецкіх войск з акупіраваных зямель. Рэвалюцыя ў Германіі, узросшая сіла Чырвонай Арміі, беспаспяховая спроба пакончыць з партызанскім рухам прымусілі нямецкае камандаванне пайсці на гэтыя перагаворы. Начальнік штаба Заходняй арміі А. В. Новікаў даносіў у Палявы штаб Рэвваенсавета рэспублікі: «Дазволен з гарантыяй уезд у Мазыр шасці чалавек для арганізацыі Савецкай улады, прычым, немцы аб’явілі, што застануцца нейтральнымі».
14 снежня камандзір 151 палка Чырвонай Арміі т. Абрамовіч вёў перагаворы з нямецкім дывізіённым саветам у Мазыры аб уводзе савецкіх войск у горад. Працоўныя Мазыра радасна сустрэлі савецкую дэлегацыю. Нямецкаму камандаванню было аб’яўлена, што ў выпадку адмовы выканаць прад’яўленыя патрабаванні, у павеце падымецца сялянскае паўстанне і забастуюць рабочыя чыгункі. Гэтыя аргументы падзейнічалі. Згодна дасягнутай і згоды чыгуначная лінія Мазыр — Калінкавічы — Лунінец з 17 снежня займалася войскамі Чырвонай Арміі. Германскія войскі заставаліся да таго часу, пакуль не атрымалі магчымасці выехаць.
18 СНЕЖНЯ 1918 года часці Чырвонай Арміі ўступілі ў Мазыр. Пры заняцці горада быў раззброен белагвардзейскі атрад Каменева, які налічваў да 300 чалавек. Працоўныя радасна сустрэлі савецкія войскі. На вуліцах горада праходзіла братание чырвонаармейцау з нямецкімі салдатамі. Адбыўся мітынг, на якім выступілі рабочыя, чырвонаармейцы, нямецкія салдаты. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю і прывітанне правадыру сусветнага пралетарыяту У. I. Леніну. 3 турмы былі вызвалены 30 палітзняволеных.
20 снежня ў тэлеграме на імя Я. М. Свярдлова паведамлялася: «Чырвоныя войскі занялі Мазыр Мінскай губерні. Створан рэўком. Сярод рабочых і сялян настрой пэўна супраць Пятлюры, савецкі».
У снежаньскія дні 1918 года нарадзілася Мазырская камсамольская арганізацыя, у якой спачатку налічвалася 14—15 чалавек. У ліку першых камсамольцаў Мазыра былі Тураўскі, Лобач, Залатароў, Раманоўская. 3 самага пачатку мазырскія камсамольцы праявілі свой цвёрды, баявы характар і сталі вернымі памочнікамі бальшавікоў у барацьбе з унутранай і знешняй контррэвалюцыяй у горадзе і павеце.
У АДРОЗНЕННЕ ад савецкага боку, нямецкае камандаванне не імкнулася дакладна прытрымлівацца дасягнутай згоды. Абстаноўка ў горадзе працягвала заставацца напружанай. Уноў прыбыўшыя нямецкія часці патрабавалі адводу савецкіх войск з Мазыра і Калінкавіч. Для ўрэгулявання канфлікту 21 снежня 1918 года ў Мазыр прыбылі прадстаўнікі Савецкага ўрада Д. 3. Мануільскі і В. Р. Менжынскі. Была дасягнута новая згода, праўда, з Мазыра быў выведзены батальён шостага Гродзенскага палка Чырвонай Арміі. Выкарыстаўшы гэта, пры прямым садзейнічанні нямецкіх войск, 23 снежня ў Мазыр уступілі буйныя сілы пятлюраўцаў. Улада ў горадзе перайшла пятлюраўскай дырэкторыі. Буржуазія Мазыра разам з меншавікамі, эсэрамі ,бундаўцамі вітала новую ўладу.
Але працоўныя Мазыршчыны не склалі зброю. У гэтыя дні ў горадзе ўзнік падпольны рэвалюцыйны камітэт, які кіраваў барацьбой супраць дырэкторыі, ствараліся ўзброеныя рабочыя атрады. У павеце партызаны грамілі пятлюраўскія банды.
Барацьба за Савецкую ўладу працягвалася

На гэтым здымку вы бачыце віднага дзеяча Камуністычнай партыі Д. 3. Мануільскага. Па даручэнню Савецкага ўрада ён у снежні 1918 года прыязджаў у акупіраваны германскімі войскамі Мазыр. Д. 3. Мануільскі правёў вялікую работу па аднаўленню Савецкай улады ў нашым горадзе і Мазырскім павеце.

А. БОБР, дырэктар Мазырскага краязнаўчага музея.
М. ВАСІЛЮК, навуковы супрацоўнік музея.