Да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка
Мазыршчына, год 1917
ПРАЦОЎНЫЯ Мазыршчыны ўсебакова рыхтуюцца да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, які адкрыў новую эру ў гісторыі чалавецтва. Пройдзены шлях Савецкай уладай — гэта шлях ваенных і працоўных перамог нашага народа, грандыёзных планаў і здзейсненняў.
3 сённяшняга нумара газета «Камуніст Палесся» пачынае друкаваць храналагічны агляд падзей, дакументы, якія расказваюць аб станаўленні і развіцці Савецкай улады ў г. Мазыры і раёне, аб удзеле працоўных Мазыршчыны ў пабудове сацыялізму і камунізму ў нашай краіне.
Барацьба за ўладу Саветаў.
ВЕСТКА аб лютаўскіх падзеях 1917 года ў Петраградзе дайшла да Мазыра праз некалькі дзён. Стала вядома аб стварэнні Часовага ўрада.
У горадзе пачало ажыўляцца палітычнае жыццё. У пачатку сакавіка ў Мазыры былі праведзены выбары ў Саветы. Даверліва-бессвядомыя адносіны рабочых прывялі да таго, што Савет рабочых дэпутатаў узначаліў эсэр Малыкін. На чале Савета салдацкіх дэпутатаў стаў эсэр Каменеў. Неўзабаве гэтыя абодва Саветы аб'ядналіся. Кіраўніком Мазырскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў стаў Каменеў. Адміністрацыйная улада ў горадзе была сканцэнтравана ў руках назначанага з Мінска камісара, памочніка пракурора эсэра Фалевіча.
У красавіку быў створан Савет сялянскіх дэпутатаў, які на першых парах таксама ўзначальвалі эсэры.
Барацьба за Савецкую ўладу ў Мазыры і ў павеце пасля лютаўскай рэвалюцыі ўскладнялася малалікасцю прамысловага пралетарыяту, наяўнасцю мноства партый, якія выступалі з рознымі праграмамі, а таксама буржуазных груп і арганізацый, пярэстым нацыянальным саставам насельніцтва і іншымі прычынамі. У горадзе было звыш 10 партый: аб’яднаная яўрэйская Сацыялістычная Рабочая партыя, яўрэйскі Нацыянальны выбарчы Камітэт, Саюз Земляробаў Мінскай губерніі, Партыя Народнай Свабоды, Польскі Выбарчы Камітэт, Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікі), Беларуская Сацыяльная Грамада.
У КРАСАВІКУ 1917 года была створана аб’яднаная арганізацыя РСДРП. У гэтай арганізацыі колькасна пераважалі меншавікі і бундаўцы, але ўсё-такі вядучую ролю ў ажыццяўленні ўсіх сапраўды рэвалюцыйных мерапрыемстваў ігралі бальшавікі, паколькі іменна іх пазіцыя поўнасцю адпавядала інтарэсам рэвалюцыі і знаходзіла ўсё большую падтрымку рабочага класа і ўсіх працоўных.
У горадзе пачалі арганізоўвацца прафсаюзы, быў створан агульнагарадскі прафесіянальны саюз, выбіраліся фабрычныя камітэты.
25 красавіка такі камітэт стварылі на фабрыцы «Маланка». 3 27 красавіка на фабрыцы быў устаноўлен васьмігадзінны рабочы дзень. Рашэнне аб увядзенні на мазырскіх прадпрыемствах васьмігадзіннага рабочага дня было прынята гарадскім Саветам рабочых дэпутатаў 8 красавіка. У яго пастанове запісалі: «Не чакаючы стварэння адпаведнага закона, дабівацца ажыццяўлення васьмігадзіннага рабочага дня без змяншэння заработнай платы на фабрыках і заводах, у майстэрнях, гандлёва-прамысловых прадпрыемствах і іншых установах горада Мазыра і тых пунктах яго павета, якія паслалі сваіх дэлегатаў у Савет. Звышурочныя работы дапускаліся ў выключных выпадках і выплачваліся ў двайным размеры. Напярэдадні свят устанаўліваўся сямігадзінны рабочы дзень. Выкарыстанне жаночай і дзіцячай працы ў цэхах са шкоднымі для здароўя ўмовамі забаранялася. Пачаўшая выходзіць у маі газета «Известия Мозырского Совета рабочих и солдатских депутатов и Мозырского Совета крестьянских депутатов» апублікавала гэтае рашэнне ў нумары ад 11 мая 1917 года.
Часовы буржуазны ўрад працягваў вайну. Па прычыне сваей класавай абмежаванасці ён не мог даць народу чакаемых свабод і палепшыць яго становішча. Таму працоўныя самі вялі актыўную барацьбу супраць прадпрыймальнікаў, адстайвалі свае правы і не спадзяваліся на дапамогу ўрада. У маі — чэрвені 1917 года адбылася забастоўка рабочых лесапільна-фанернага завода на станцыі Пціч Мазырскага павета, які выконваў ваенныя заказы. Узначаліў забастоўку заводскі камітэт.
Ад імя ўсіх рабочых ён прад’явіў уладальніку завода Берману патрабаванні павысіць заработную плату ў сярэднім на 40 працэнтаў, убраць з завода няўгодных рабочым пасадавых асоб, стварыць бальнічную касу і г. д. Уладальнік адмовіўся задаволіць патрабаванні і стаў пагражаць закрыццём завода. На агульным сходзе рабочых было прынята рашэнне: «Прасіць Мазырскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у выпадку закрыцця завода прадпрыймальнікам, прыняць меры да пераходу яго ў рукі таварыства».
3 чэрвеня на станцыю Пціч выехалі прадстаўнікі Мазырскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якія па настаянню бальшавікоў выступілі на абарону рабочых. Забастоўка працягвалася 26 дзён і закончылася перамогай рабочых.
У той жа час праходзіла забастоўка шаўцоў г. Мазыра.
У КАНЦЫ красавіка 1917 года адбыўся першы з’езд сялян Мазырскага павету. З’езд выказаўся за працяг вайны і выказаў давер’е Часоваму ўраду. У той жа час ён патрабаваў пераходу ўсіх зямель у «агульнанародную ўласнасць». У многіх вёсках Мазырскага павету пачалася рэалізацыя рашэнняў сялянскага з’езда. У маі— чэрвені сяляне вёскі Рудня прынялі рашэнне аб канфіскацыі панскіх, манастырскіх, царкоўных і іншых зямель. Такія рашэнні былі прыняты сялянамі раду вёсак.
Пасля ліпеньскіх падзей у Петраградзе рэакцыя перайшла ў адкрытае наступление, палітычная барацьба ў краіне абвастрылася. Надзея на мірнае развіццё рэвалюцыі рухнула. У жніўні працоўныя Мазыра правялі мітынгі, якія прайшлі пад палітычнымі лозунгамі. Сваю згодніцкую сутнасць праявіла ў гэтыя дні праўленне агульнагарадскога прафсаюза. Бюро Саюза выступіла на баку прадпрыймальнікаў. Такую ж пазіцыю, толькі у больш шырокім маштабе, заняло кіраўніцтва Мазырскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Карыстаючыся падтрымкай часткі беспартийных дэпутатаў, якія яшчэ верылі ў рэвалюцыйнасць буржуазных партый, Савет выказаўся за падтрымку Часовага ўрада.
У жніўні 1917 года бальшавікі Мазыра канчаткова парвалі з забаронцамі і згоднікамі і ўтварылі сваю самастойную арганізацыю. 23 жніўня Палескі камітэт бальшавікоў накіраваў пісьмо Мазырскай арганізацыі з прапановай прыняць удзел у склікаемай у Мінску ў пачатку верасня канферэнцыі бальшавікоў Паўночна-Заходняга краю, выслаушы адрасы для сувязі з ЦК партыі і брашуры з матэрыяламі VI з’езда партыі.
У дні Карнілаўшчыны Мазырскі Савет, абапіраючыся на баявыя рабочыя дружыны і салдат гарнізона, узяў пад свой кантроль чыгуначныя станцыі Калінкавічы і Мазыр, прыстань на рацэ Прыпяць, пошту і тэлеграф. На станцыі Калінкавічы было затрымана некалькі эшалонаў пяхоты і артылерыі, якія былі зняты
Карнілавым з Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля мітынга, праведзенага бальшавікамі 31 жніўня, салдаты затрыманых эшалонаў адмовіліся следаваць у Петраград, арыштавалі афіцэраў-мяцежнікаў і заявілі аб сваёй гатоўнасці весці барацьбу супраць Карнілаўшчыны.
4 верасня Мазырскі Савет, пад уплывам бальшавікоў, прыняў рашэнне, у якім асудзіў контррэвалюцыйны мяцеж Карнілава, патрабаваў неадкладнага ўвядзення рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем, нацыяналізацыі банкаў і буйных прадпрыемстваў, спынення грабежніцкай вайны, узмацнення барацьбы з разрухай і ўстанаўлення налогу на буржуазію.
5 верасня ў Мазыры адкрыўся IV павятовы сялянскі з’езд, на якім адчуваўся рост уплыву бальшавікоў. Ён абмеркаваў палітычнае становішча ў краіне, якое склалася пасля падаўлення Карнілаўскага мецяжу. У рашэннях з’езда было указана на неабходнасць пераходу ўлады ў рукі прадстаўнікоў рабочага класа і сялянства і перадачы сялянам панскай зямлі. З’езд патрабаваў выдання пастаноў аб спыненні рэпрэсій супраць рабочага класа і яго арганізацыі, адмены пакарання смерцю на фронце, ажыццяўлення на справе права нацый на самавызначэнне, роспуска Дзяржаўнага Савета і думы і склікання Устаноўчага сходу.
Вось як аб гэтых днях успамінае ўдзельнік кастрычніцкіх падзей на Мазыршчыне X. Д. Бекерман: «У Мазыр я прыехаў перад кастрычніцкім пераваротам. У той час ішла падрыхтоўка да выбараў ва Устаноўчы сход. Мазырская бальшавіцкая арганізацыя начала агітацыю за бальшавіцкі спіс № 9. Прыхільнікаў бальшавікоў станавілася з кожным днём усё больш і больш. Бундаўцы прапанавалі бальшавікам аб’яднацца для сумеснага галасавання за бундаўска-меншавіцкі спіс. Некаторыя бальшавікі, былыя бундаўцы, схільныя былі пайсці на гэта, але згоднікі атрымалі жорсткі адпор. Галасаванне ва Устаноўчы сход наказала, што ў Мазырскім павеце бальшавікі маюць шмат прыхільнікаў...»
ЯСКРЫВЫМ паказчыкам нарастаючай рэвалюцыйнай хвалі з’явіўся V сялянскі з’езд Мазырскага павету, які адбыўся 5—6 кастрычніка 1917 года. У прэзідыум з’езда ўвайшлі бальшавікі Азараў, Крывашэін, які прыбыў з Мінска па накіраванню Мяснікова і Алібегава, Махнач, сяляне Чубар, Місючэнка, Вятроў. Фактычным кіраўніком з’езда быў салдат-бальшавік Н. А. Крывашэін. Ён быў выбран ганаровым старшынёй Мазырскага Савета сялянскіх дэпутатаў.
Нягледзячы на тое, што для падтрымкі эсэраў на з’ездзе прысутнічаў член ЦК іх партыі Гамзагурдзі, сабраўшыеся прынялі па дакладу Крывашэіна бальшавіцкую рэзалюцыю, у якой гаварылася: «Часовы ўрад нічога не зрабіў для змучанай, спустошанай і абяздоленай краіны. Зямля да гэтага часу не перададзена народу. Грабежніцкая вайна працягваецца і нічога не робіцца для яе заканчэння. Таму неабходна: перадаць усю ўладу ў краіне Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, прапанаваць усім ваюючым народам заключыць справядлівы мір, перадаць сялянам зямлю, устанавіць кантроль працоўных над банкамі, вытворчасцю і размеркаваннем, склікаць у бліжэйшы час Усерасійскі з’езд Саветаў, паколькі толькі ён зможа выразіць «палітычную волю рэвалюцыйных мас».
Рашэнні V з’езда сялян Мазырскага павета выклікалі бурную рэакцыю буржуазнай прэсы. Газеты «Свободный народ», «Речь» і іншыя са злосцю адзначалі, што гэты з’езд сялян, які зацвердзіў бальшавіцкую рэзалюцыю, парадзіў «анархію ў павеце». 10 кастрычніка Мазырскі павятовы камісар Фалевіч тэлеграфаваў Галоўнаму ўпраўленню міліцыі: «У Мазырскім павеце аграрныя непарадкі разрастаюцца. Прыватнаўладальніцкія землі сяляне захопліваюць, раздзяляючы іх паміж сабой... Становішча з кожным днём пагаршаецца. Далей, несумненна, стане пагражальным, дзякуючы бальшавіцкім рэзалюцыям закрыўшагася 7 кастрычніка сялянскага з’езда...»
17 кастрычніка міністр унутраных спраў паслаў мінскаму губернскаму камісару тэлеграму, у якой патрабаваў прыняцця самых рашучых мер да прымяненняі ваеннай сілы, для падаўлення аграрнага руху ў Мазырскім павеце. Але ўжо ніякія меры, якія прымаў Часовы ўрад, не маглі адтэрмінаваць час яго падзення.
У ноч на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе атрады Чырвонай гвардыі, рэвалюцыйныя матросы і салдаты штурмам ўзялі Зімні палац і арыштавалі Часовы ўрад. Уся ўлада перайшла ў рукі рабочых і сялян. Перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання забяспечыў геній У. I. Леніна, кіруючая і накіроўваючая роля бальшавіцкай партыі.
ДЛЯ арганізацыі мерапрыемстваў па ўстанаўленню Савецкай улады ў Мазыры і павеце 26 кастрычніка 1917 года з Мінска прыбыў бальшавік чырвонагвардзеец С. В. Федаровіч, а некалькімі дням; пазней з інструкцыямі ад М В. Фрунзе прыбыў В. Азараў.
11 лістапада (24 па новаму стылю) 1917 года ў Мазыры быў утворан Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, на чале якога стаў бальшавік Паўлаў — салдат 530-га . Васільсурскага палка.
Вось як апісвае гэтую падзею яго ўдзельнік рабочы фабрыкі «Маланка» Ф. I. Віршыц: «Пасля Кастрычніцкіх падзей з Мінска прыехаў Азараў, якому было даручана звязацца з ячэйкай фабрыкі «Маланка» па пытанню арганізацыі ў Мазыры рэвалюцыйнага камітэта і перадачы ўсёй улады Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Тэрмінова па нашаму патрабаванню быў выбран Савет. На Савеце было даручана выступіць мне. Я сказаў, што рабочыя фабрык «Маланка» і «Прыма» далучаюцца да бальшавікоў і патрабуюць стварэння Рэўкома і перадачы ўсёй улады ў рукі Саветаў. Гэтая прапанова была прынята, выбралі Рэўком».
Павятовыя камісары Фалевіч і Ліакумовіч былі заменены матросамі Барабанавым і Марціновічам. Начальнікам Мазырскай павятовай міліцыі стаў А. М. Кухнавец.
Паколькі ў Мазырскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў працягвалі заставацца ў колькаснай большасці прадстаўнікі згодніцкіх партый, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, узяўшы ўладу ў свае рукі, разгарнуў вялікую агітацыйную і арганізацыйную работу па перавыбарах Савета і стварэнню новага бальшавіцкага Савета.
Такім чынам, улада Саветаў у Мазыры і павеце ўстанаўлівалася ў складанай палітычнай абстаноўцы. Перавыбары ў Саветы, якія былі праведзены ў лістападзе 1917 года, не прынеслі бальшавікам поўнай перамогі. 22—23 снежня адбыўся VI сялянскі з’езд Мазырскага павета. Хаця старшынёй на гэтым з’ездзе быў выбран бальшавік Азараў, эсэрам удалося працягнуць згодніцкую рэзалюцыю аб уладзе. У ёй гаварылася аб неабходнасці стварэння федэратыўнай рэспублікі. Важнай перамогай бальшавікоў на з’ездзе было прызнанне Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта адзінай уладай у павеце, які стаў сапраўдным органам барацьбы за бальшавіцкую Савецкую ўладу і дабіўся яе ўстанаўлення ў Мазыры і Мазырскім павеце ў студзені 1918 года.

А. БОБР, дырэктар Мазырскага краязнаўчага музея.
М. ВАСІЛЮК, навуковы супрацоўнік музея.