Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

Да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, Мазыршчына, год 1920, Камуніст Палесся, 13 красавіка 1977 г.

МАЗЫРШЧЫНА, ГОД 1920-ы

Ніжэй публікуецца падборка дакументаў цяжкага і трывожнага 1920 года. Яны дазваляюць ярчэй уявіць выпрабаванні, што выпалі на долю першых пакаленняў савецкіх людзей, якія ў жорсткіх баях грамадзянскай вайны і замежнай ваеннай інтэрвенцыі абаранялі вялікія заваёвы Кастрычніка.

У той далёкі і памятны год наш горад з 5 сакавіка па 29 чэрвеня падвергся белапольскай акупацыі. Дакументы паказваюць, з якой радасцю жыхары горада і павета сустрэлі сваю вызваліцельніцу — Чырвоную Армію.

У дні мірнай перадышкі пачалі аднаўляцца разбураныя і разрабаваныя прадпрыемствы. Працоўныя дзяліліся апошнім кавалкам хлеба з роднай арміяй. Беднасць была такая вялікая, што для воінаў прышлося нават нарыхтоуваць лапці.

Не паспелі горад і павет аправіцца ад вынікаў белапольскай акупацыі, як на Палессе ўварваліся азвярэлыя банды Булак-Балаховіча. Яны гаспадарылі з 10 па 21 лістапада ў Мазыры і нанеслі гораду такія страты, што спатрэбілася дапамога рэспублікі. І гэта дапамога прышла. Але ўперадзе была галодная і халодная зіма. У першых радах барцоў з голадам, холадам і разрухай ішлі камуністы, і ў гэтым быў залог перамогі.

Матэрыялы падрыхтаваў старшы навуковы супрацоўнік Мазырскага філіяла дзяржархіву К. РАЙХЕЛЬСОН.

3 адозвы Мазырскага павятовага ваенрэўкома 
аб размеркаванні зямлі пасля выгнання белапалякаў

31 ліпеня 1920 г.

Грамадзяне! Услед за вызваленнем доблеснай Чырвонай Арміяй нашай мясцовасці ад польскай акупацыі, рабоча-сялянскі ўрад спяшаецца вырашыць найважнейшае пытание, якое так даўно і жыва цікавіць працоўнае сялянства Беларусі — пытанне зямельнае... Асноўныя палажэнні гэтага пытання наступныя:
Знішчаецца прыватная ўласнасць на зямлю, якая лічыцца агульнанароднай уласнасцю. Ніхто не мае права зямлю прадаваць, купляць, наследаваць, дарыць.
Усе лясы нацыяналізуюцца і пераходзяць у непасрэднае веданне і кіраванне Савецкай улады, у асобе яго органа па справах земляробства... (ф. 307, on. 1, л. 20)

3 данясення загадчыка аддзела дрэваапрацоўчай прамысловасці 
Мазырскага райлескома аб аднаўленні прадпрыемстваў г. Мазыра 
пасля выгнання белапалякаў

15 жніўня 1920 г.

Фанерны завод «Прыма». На заводзе ёсць паўгадавы запас сыравіны (калод). Палякамі, перад іх уходам, зроблены значныя разбурэнні... Складзен каштарыс на рамонт завода.
Фанерны завод «Малайка» ... Завод моцна пацярпеў ад разбурэння. Складзен каштарыс на рамонт і пуск завода.
Лесапільны завод «Кіпратэх» (ст. Мазыр) ад разбурэння моцна пацярпеў. Забраны машинныя часткі, кацельная арматура, лесапільная рама, пілы і інш. На пошукі і дастаўку забранага камандзіраван прадстаўнік у састаў агульнай камісіі па дастаўцы ўвезенай маёмасці з заводаў і фабрык г. Мазыра... (ф. 307, on. 1, л. 90—92)

Пісьмо сакратара Мазырскага павятовага камітэта партыі 
ўсім партийным ячэйкам павета аб нарыхтоўцы і вывазцы паліва

29 снежня 1920 г.

Дарагія таварышы! На нас, пераможцаў шматлікіх контррэвалюцыйных банд, рухаецца новы грозны вораг — холад. Становішча з палівам катастрафічнае. У бальніцах і лазарэтах мёрзнуць хворыя, у прыютах хварэюць і гінуць ад холаду дзеці, фабрыкі і заводы стаяць. Пагражае спыніцца чыгунка — жыццёвы нерв рэспублікі.
Мы, камуністы, якія заўсёды і ўсюды стаім на перадавых пастах, павінны асабістым прыкладам, словам, растлумачэннем захапіць беспартийных рабочих і сялян на барацьбу з новым ворагам і агульнымі намаганнямі выйсці з крайне цяжкага становішча.
Арганізуйце мітынгі і сходы па вёсках, растлумачвайце сялянам значэнне паліва для рабоча-сялянскай рэспублікі. 3 асаблівай энергіяй імкніцеся вывезці з лесу як мага больш дроў да чыгункі. Старайцеся арганізаваць суботнікі і нядзельнікі пад лозунгам «Усе на паліўны фронт». Аб принятых вамі мерах у гэтым напрамку паведамляйце павятоваму камітэту.
3 камуністычным прывітаннем. Сакратар павятовага камітэта В. КАЖУРО. (ф. 79, on. 1. л. 55)

3 загада № 1 Мазырскага ваенрэўкома 
аб разгроме банд Булак-Балаховіча

21 лістапада 1920 г.

3 гэтага чысла ваенна-рэвалюцыйны камітэт у сваім старым саставе вярнуўся ў г. Мазыр і приступае да выканання сваіх абавязкаў.
Даводзіцца да ведама грамадзян г. Мазыра і павета, што банда Балаховіча разбіта. Рассеяныя па павету і нязначныя кучкі бандытаў не ўяўляюць ніякай небяспекі. Прыняты меры да іх затрымання. (ф. 307, он. 1, л. 43)

Рэзалюцыя агульнага сходу грамадзян в. Міхалкі 
Мазырскага павета па бягучаму моманту

Ліпень 1920 г.

Мы, грамадзяне вёскі Міхалкі, адчуўшы на сабе цяжкі пригнёт белапольскага панавання, абяцаем усе сілы і сродкі аддаць на барацьбу з жорсткім ворагам пралетарыяту. Усе здольныя насіць зброю па першаму закліку готовы ўзяць яе ў рукі і як адзін чалавек устаць у рады Чырвонай Арміі, каб агульнымі сіламі канчаткова знішчыць ворага Савецкай рэспублікі. Мы, усе сабраўшыеся тут, ад малага да вялікага, шлем ворагу і душыцелю пралетарыяту, польскаму панству, свой вечны праклён.
Няхай жыве наш правадыр таварыш Ленін!
Няхай жыве вызваліцельніца наша і застунпіца Чырвоная Армія!
Няхай жыве сусветная, рэвалюцыя!
(ф. 307, on. 1, л. 51)

Са звароту Мазырскага павятовага ваеннага рэвалюцыйнага 
камітэта да працоўнага сялянства павета аб 
правядзенні «харчовага тыдня»

20 жніўня 1920 г.

...Рэвалюцыйным камітэтам вызваленчай сацыялістычнай Савецкай рэспублікі Беларусі аб’яўлены «харчовы тыдзень», у час якога кожны працоўны, кожны сумленны грамадзянін, якому дарагая рабоча-сялянская ўлада, павінен, прыйсці на дапамогу Чырвонай Арміі і галадаючым рабочим, здаўшы свае лішкі прадуктаў.
Селянін! Калі ты не хочаш, каб да цябе вярнуліся і зноў селі табе на шыю паны-памешчыкі, паліцэйскія і жандармы, накармі Чырвоную Армію, якая вызваліла цябе ад гэтых паразітаў!..
(ф. 79, on. 1, л. 44)

3 распараджэння Мазырскага павятовага ваенрэўкома 
аб нарыхтоўцы лапцей для Чырвонай Арміі

27 верасня 1918 г.

Валасным рэўкомам Мазырскага павета. На падставе тэлеграмы старшыні Белрэўкома за № 2439 прапануецца валасным рэўкомам прыняць усе меры да аказання садзеяння і дапамогі агентам Цэнтрабелсаюза, якім даручана нарыхтаваць 200 тысяч пар лапцей для Чырвонай Арміі...
(ф. 30, oп. 1, л. 9)