Уважаемые друзья и жители нашего уютного города Мозыря! Добро Пожаловать на официальный блог проекта МОЗЫРЬXXВЕК - это большой и долговременный проект главной целью, которого является поиск и восстановление редких снимков, фотографий, негативов и слайдов нашего города (люди, события, архитектура, природа и т.д.) на протяжении всего XX-го Века.
v

МАЗЫР, ГОД 1921…, Камуніст Палесся от 26 мая 1966 года

МАЗЫР, ГОД 1921…


Гэта быў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі на Мазыршчыне. Пасля доўгіх і цяжкіх гадоў імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў. Мазыр быў паўразбураны, прадпрыемствы бяздзейнічалі. Вялікія страты нанеслі ворагі школам, медыцынскім установим, жылы фонд горада скараціўся на 30 працэнтаў.Бязрадасную карціну прадстаўляў і ўвесь павет. Многія, вёскі былі спалены і разрабаваны. Скараціліся пасяўныя площчы, значная частка апрацоўваемай зямлі за гады ванны прышла ў нягоднасць. Асабліва бязлітасна разбураліся інтэрвентамі і белагвар-зейцамі народныя маёнткі (саўгасы). Аб ступені нанесеных страт народным маёнткам можна меркаваць па справаздачы Мазырскага павятовага зямельнага аддзела за 1921 год. У дакладзе гаворыцца: «Народныя маёнткі (саўгасы) зусім разгромлены... Мёртвы і жывы інвентар увезен і угнан, пасеваў ніякіх няма» ... Дастаткова сказаць, што вясной 1921 года ў 14 народных маёнтках, якія налічваліся тады ў павеце, мелася ўсяго толькі 17 коней, 23 каровы, 4 плугі і 8 хамутоў.
Працоўныя мелі патрэбу ў самым неабходным. Не хапала абутку і адзення, солі і газы. У павеце лютавалі эпідэмічныя хваробы. 
У гэтых цяжкіх умовах пра цоўныя Мазыршчыны пад кіраўніцтвам партыйнай арганізацыі прыступілі да аднаўлення народнай гаспадаркі. Увесь цяжар выхаваўчай і арганізатарскай работы лёг на плечы камуністаў. Яны, не ведаючы адпачынку паўгалодныя ішлі на самыя рашаючыя і цяжкія ўчасткі работы і асабістым прыкладам натхнялі працоўных на пераадоленне цяжкасцей.
3 вялікім натхненнем рабочыя аднаўлялі родны горад. Была пушчана гарадская электрастанцыя. Праўда, яе магутнаоць забяспечвала толькі 350 лямпачак па 25 свячэй. Аднак гэта была працоўная перамога. Неўзабаве ўступіў у строй гарадскі водаправод, які быў пабудаван у 1901 годзе. Гэта было радаснае свята для гараджан, хаця водаправод абслугоўваў усяго 800 кранаў. У канцы года аднавіла работу фабрыка «Чырвоны Кастрычнік», вялася работа па аднаўленню іншых прадпрыемстваў і ўстаноў.
Асаблівая ўвага павятовай партыйнай арганізацыі і органах Савецкай улады была звёрнўта на выкананне харч-развёрсткі. Прамысловыя цэнтры галадалі, краіне патрэбен быў хлеб. Кулацкія элементы, бандыты сабатавалілі мерапрыемствы Савецкай улады. Аднак харчразвёрстка была паспяхова выканана. Працоўныя Мазыршчыны ўнеслі свой дастойны ўклад у забеспячэнне краіны хлебам і іншымі прадуктамі. У далейшым замена харчразвёрсткі харчовым падаткам добратворна сказалася на развіцці сельскай гаспадаркі павету. Савецкая ўлада аказвала дапамогу бядняцкім і серадняцкім гаспадаркам. Толькі ў 1921 годзе былі надзелены зямлёй 543 беззямельныя і 1693 малазямельныя сялянскія двары.
Асаблівымі клопатамі Савецкая ўлада акружыла народныя маёнткі (саўгасы), якія павінны былі стаць прыкладам для сялян, як трэба весці гаспадарку і перабудоўваць вёску на сацыялістычны лад. Ужо восенню 1921 года народныя маёнткі былі забяспечаны цяглавай сілай, неабходным сельгасінвентаром. Ураджай у 1921 годзе на Мазыршчыне выдаўся нядрэнны, і гэта садзейнічала выкананню харчовага падатку.
Паспяхова развіваўся гандаль. Савецкая ўлада накіроўвала ў павет тавары, у якіх мела патрэбу насельніцтва. Паводле даных Мазырскага райаддзялення Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў Беларуси павет з мая па кастрычнік 1921 года атрымаў 50 тысяч пудоў солі, 693 пуды чыгуну, 2700 аршын мануфактуры і г. д.
Аднаўляючы народную гаспадарку, партия і ўрад удзялялі вялікую ўвагу народнай асвеце, росту культуры і аховы здароўя. Нягледзячы на недахоп настаўнікаў і школьных памяшканняў, вучэбных дапаможнікаў і сшыткаў, заняткі праводзіліся ў 282 школах павету. У сакавіку пачаліся заняткі ў лікбеэах. У Мазыры аднавілі работу пяць клубаў, бібліятэка і кінематограф.
У горадзе і павеце тады функцыяніравалі 9 бальніц, 2 родпрыюты, 4 самастойных амбулаторыі і 6 пры ўчастковых бальніцах, 5 зубалабараторый, 24 фельчарскіх пункты. Гэтага было, вядома, недастаткова на 212.408 жыхароў, якія жылі ў той час у павеце. Аднак народная ўлада рабіла ўсё магчымае для паляпшэння народнай аховы здароўя.
Аднаўляючы народную гаспадарку, працоўныя Мазыршчыны адчувалі брацкую дапамогу іншых народаў краіны, і ў той жа час самі не заставаліся ў даўгу. Калі засуха ахапіла многія раёны Паволжа, працоўныя горада і вёсак Мазыршчыны працягнулі руку брацкай дапамогі, галадаючым. За кароткі час яны сабралі ў дапамогу галадаючым 1354 пуды зерня і мукі, 632 пуды бульбы, 92 пуды іншых прадуктаў. Людзй аддавалі апошнія свае зберажэнні. Яны верылі, што перамогуць разруху і пад кіраўніцтвам Ленінскай партыі пабудуюць новае, светлае жыццё.

К. РАИХЕЛЬСОН 
старшы навуковы супрацоўнік філіяла 
дзяржархіву Гомельскай вобласці ў г. Мазыры