Археалагічныя раскопкі ў Ясянцы
Супрацоўнікі інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР з дапамогай рабят Жахавіцкай школы правялі археалагічныя раскопкі на гарадзішчах каля вёскі Ясянец. Умацаваныя пасёлкі-гарадзішчы былі вельмі распаўсюджаны ў перыяд ранняга жалезнага веку. Людзі тады жылі патрыярхальнымі абшчынамі. Кожная такая абшчына, якая звычайна налічвала некалькі дзесятаў чалавек, вымушана. была будаваць свой пасёлак у цяжкадаступных месцах: на гарах, абрывах рэк або, як ясянецкая, на астраўках сярод балот. Дадаткова гэтыя гарадзішчы ўмацоўвалі валамі, акружалі глыбокімі равамі. Людзі жылі на верхняя пляцоўцы, дзе размяшчалі жыллё. гаспадарчыя пабудовы, а таксама ўтрымлівалі жывёлу. Але ў час небяспекі ўсе жыхары хаваліся за валамі і адбівалі напад праціўніка.
На тэрыторыі Беларусі вядомы многія сотні надобных гародзішчаў. Ёсць яны і ў Мазырскім раёне. Да іх ліку адносяцца помнікі каля вёсак Акулінка, Стрэльск, Майсееўка.
Два такія гарадзішчы ёсць каля вёскі Ясянец. Адно з іх, большых размераў і акружанае двумя валамі вышынёй да двух метраў, знаходзіцца на адлегласці каля аднаго кіламетра на паўднёвы захад ад вёскі. Вось тут і быў закладзен першы раскоп. Але гарадзішча, якое хаця і мае ўнушальныя размеры, щто сведчыць аб вялікім пасяленні, аказалася занадта бедным. Было знойдзена ўсяго некалькі фрагментаў грубдлепнай керамікі, гэта значыць, рэшткаў посуду, вылепленага ўручную да паяўлення ганчарнага круга. Працягваць раскопкі ў гэтым месцы не мела ніякага сэнсу.
Другі раскоп быў закладзен на суседнім гарадзішчы, якое ў два з палавінай разы менш першага. Тут, нарэшце, паявіліся доўгачаканыя знаходкі. Асаблівую цікавасць уяўляюць фрагмент бранзалета, верхняя частка вітой праколкі і булаўкі, якія выраблены з бронзы, а таксама дзве гліняныя прасніцы з арнаментам. Акрамя таго, у вялікай колькасці (больш 200 фрагментаў) сустракалася грубалепная кераміка, сярод якой многа арнаменціраванай. Усе гэтыя знаходкі адносяцца да мілаградскай культуры, распаўсюджанай на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў VII — VIII стагоддзі да новай эры.
Ясянецкі археалагічны помнік прадстаўляе значную цікавасць для навуковых даследаванняў і ў далейшым будзе вывучацца больш працягла і старанна.