СВЕДЧЫЦЬ ГІСТОРЫЯ
ВЕДАЙ СВОЙ ГОРАД
Наш горад старажытны. Заснаванне Мазыра адносіцца да 1154 — 55 гадоў, ён равеснік Масквы. Своеасаблівыя помнікі гісторыі тых далёкіх дзён — вуліцы Гара Камунараў, Камсамольская, частка вуліцы Фрунзе (раён гархарчпрамгандлю і ваенкамата). Тут калісьці размяшчаўся ўмацаваны замак з магутнай па таму часу артылерыяй. Вось гэта замчышча і паклала пачатак нашему гораду.
Мазыране вялі гераічныя баі сўпраць татара-мангольскіх захопнікаў, якія не раз разбуралі і спальвалі горад. Нашы продкі ўпарта ваявалі супраць польскіх і літоўскіх магнатаў, якія спрабавалі апалячыць беларускі народ, навязаць яму каталіцкую веру. Да гэтага часу, ў Мазыры захаваліся будьнкі былых каталіцкіх манастыроў — жаночага і мужчынскага. У першым з іх зараз размешчана мэблевая фабрыка, у другім — Кімбараўскі дзіцячы дом. У 1793 годзе па трэцяму раздзелу Польшчы Мазыр і павет увайшлі ў склад Расіі. Гэта была важная гістарычная падзея ў жыцці беларускага насельніцтва.
У гады першай рускай рэвалюцыі рабочыя мазырскіх запалкавай, фанернай фабрик і іншых прадпрыемстваў прымалі ўдзел у барацьбе супраць царскага самадзяржаўя. Восенню 1905 года ўлада ў горадзе 11 дзён знаходзілася ў руках паўстанцаў, аб чым з трывогай паведамлялі ў Пецярбург царскія жандары. Адзін з актыўных удзельнікаў гэтай барацьбы быў асуджан да катаржных работ. 3 Сібіры яму ўдалося ўцячы і эмігрыраваць за граніцу. Стары камуніст, персанальны пенсіянер Зінгерман параўнаўча нядаўна памёр у Маскве.
Мемарыяльная дошка на будынку мазырскага кінатэатра «Радзіма» расказвае аб крывавым расстрэле стачачнікаў у 1905 годзе. Напружаным жыццём жылі рабочыя і сяляне ў дні ад лютага да кастрычніка 1917 года. Следуючы заклікам партыі бальшавікоў. яны арганізоўвалі Саветы. Першы Мазырскі Савет рабочих дэпутатаў размяшчаўся ў будынку, дзе зараз гарадскі аддзел унутраных спраў, а мемарыяльная дошка на старым драўляным будынку. што на вуліцы Ленінскай, сведчыць аб тым, што тут праходзіу першы Мазырскі павятовы з'езд сялянскіх дэпутатаў. які нацэліў сялян на захоп памешчыцкіх зямель.
Шмат гераізму праявілі праноўныя горада і павета ў гады грамадзянскай вайны ў 1919 годзе мазырскіх падбольшчыкаў-бальшавікоў у барацьбе супраць белапалякаў узначальваў слаўны чэкіст I. К. Апанскі. На вуліцы Савецкай, непадалёку ад моста, захаваўся стары драўляны дом, дзе размяшчалася явачная кватэра падпольшчыкаў. Мы ведаем аб тым, як дастаўлялася камуністычная літаратура. Яе перавозілі па Прыпяці ў лодках з двайным дном, якія для відѵ чым-небудзь загружаліся.
Працоўныя Мазыра ганарацца сваей зямлячкай, палымянай камуністкай В. 3. Харужай. Спецыяльны стэнд у краязнаўчым музеі, помнік у скверы на вуліцы Леніна, мёмарыяльныя дошкі на будынках палітэхнікума і піўзавода штодзённа напамінаюць нам аб подзвігах Веры Захараўны Харужай. Усе мы свята ўшаноуваем памяць Н. С. Данілеўскага, камуніста з дакастрычніцкім партийным стажам. У гады грамадзянскай вайны, будучи камісарам адной з брыгад 41-й стралковай дывізіі, ён па-геройску загінуў у няроўным баі з белапалякамі. Аб гэтым напамінае мемарыяльная дошка на будынку швейнай майстэрні, што на вуліцы Ленінскай.
У краязнаўчым музеі захоўваюцца дакументы аб першых калгасах і іх старшынях — Грамовічу, Кухнаўцу, аб першых ударніках камуністычнай працы — Віслаужыле, Клішчанку і іншых. Стэнды музея, помнікі, мемарыяльныя дошкі расказваюць аб грозных днях Вялікай Айчыннай вайны. Мы сустракаем імёны Маршала Савецкага Саюза Ракасоўскага, генерала Бялова, Герояў Савецкага Саюза мазыран Катлаўца, Мураўёва, Барысава, партызанскіх кіраўнікоў Языковіча, Вятрова, Сабурава, Бумажкова. Паўлоўскага, Патапава, Бакуна, слаўнага сына славацкага народа Яна Налепкі і інш. Ордэн Вялікай Айчыннай вайны ў музеі і мемарыяльная дошка на будынку школы-інтэрната расказваюць аб подзвігах партызана Жэні Талкачова — нашага земляка, які загінуў у барацьбе супраць гітлераўцаў у 19-гадовым узросце. У брацкай магіле пахаваны загінуўшыя ў баях за вызваленне Мазыра рускія Катаеў, Няжноў, Рыжкоў, украінец Шмаргун, узбек Калдыкараеў і іншыя. Абеліскі на пасёлку станцыі Мазыр і на Пхове, мемарыяльныя дошкі на будынках тэхучастка, гархарчпрамгандлю, школ №№ 1, 5, ліцейна-механічнага завода, дома падпольшчыка-партызана Казарэза па завулку Калініна і, нарэшце, абеліск Славы каля вёскі Бабры ўвекавечваюць памяць воінаў-пераможцаў.
Тут зроблен толькі невялікі агляд памятных месц у нашым горадзе і некаторых экспанатаў музея. Але і гэтага дастаткова, каб прыцягнуць увагу жыхароў Мазыра і раёна да беражлівага захоўвання помнікаў, паляпшэння іх тэрыторый. Мы, людзі старэйшага пакалення павінны расказваць моладзі аб нашим гераічным мінулым, выхоўваць юнакоў і дзяўчат стойкімі ленінцамі. Пачэсная задача заключаецца ў тым, каб дарагія нам імёны сталі вядомымі кожнаму.
А. ЭЛЬМАН,
дырэктар Мазырскага краязнаўчага музея.